Быццё 17 разьдзел
Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
І было Абраму дзевяцьдзясят год, і зьявіўся СПАДАР Абраму і сказаў яму: «Я Эль-Шадай (БОГ Усемагучы); хадзі перад відам Маім і будзь беззаганны;
Калі было Абра́му дзевяноста дзевяць гадоў, з’явіўся Госпад Абра́му і сказаў яму: “Я — твой Бог. Імкніся дагаджаць Мне і будзь беззавадны,
І дам змову Сваю меж Сабою й табою, і размножу цябе вельмі а вельмі».
а Я ўсталюю запавет паміж Мною і паміж табою, і вельмі памножу1 цябе!”
І паў Абрам ніцма на від свой, і гутарыў Бог ізь ім, кажучы:
І ўпаў Абра́м на твар свой, а Бог скіраваў да яго такія словы:
«Я — во змова Мая з табою: і ты будзеш айцом множасьці народаў.
“Гэта — Я, вось запавет Мой з табою: будзеш бацькам мноства народаў.
І наперад ня будзе звацца імя твае Абрам; але будзе табе імя: Абрагам; бо айцом шмат народаў учыню цябе;
І не будзеш больш называцца Абра́м, але будзе імя тваё Абрага́м,1 бо Я прадвызначыў цябе бацькам мноства народаў.
І распладжу ж цябе вельмі, вельмі, і пашыру цябе ў народы, і каралі зь цябе выйдуць;
І вельмі, вельмі памножу цябе, і спараджу ад цябе народы, і валадары выйдуць ад цябе.
І ўстанаўлю змову Сваю меж Імною й табою і меж насеньням тваім просьле цябе ў родах ягоных, на змову вечную, каб быць табе Богам і насеньню твайму просьле цябе;
І ўсталюю мой запавет паміж Мною і паміж табою, і паміж нашчадкамі тваімі пасля цябе праз наступныя іх пакаленні, запавет вечны, што буду тваім Богам і нашчадкаў тваіх пасля цябе.
І дам табе і насеньню твайму просьле цябе зямлю падарожжаваньня твайго, усю зямлю Канаанскую, у дзяржаньне вечнае; і буду ім Богам».
І дам табе і нашчадкам тваім пасля цябе гэтую зямлю, каб засяліў яе: усю зямлю Ханаа́на на валоданне вечнае. Буду яе Богам”.
І сказаў Бог Абрагаму: «І ты змову маю дзяржы, ты й насеньне твае просьле цябе ў родах сваіх.
І прамовіў Бог да Абрага́ма: “Ты ж Мой запавет будзеш захоўваць, ты і нашчадкі твае пасля цябе праз наступныя іх пакаленні.
Гэта ёсьць змова Мая, каторую вы будзеце дзяржаць памеж Імною і памеж вамі і памеж насеньням тваім просьле цябе: няхай будзе абрэзаны ў вас кажны мужчына.
Вось запавет, які будзеш захоўваць паміж Мною і табою, і нашчадкамі тваімі пасля цябе праз наступныя іх пакаленні: кожны з вас, мужчынскага роду, будзе абрэзаным.
І абрэжча канцавую скурку плоці вашае, і будзе знакам змовы памеж Імною й вамі.
Абразайце скрайнюю скуравінку цела вашага, і будзе тое на адзнаку запавету паміж Мною і табою.3
І асьмёх дзён няхай будзе абрэзаны кажны мужчына ў родах вашых, народжаны ў дамове і куплены за срэбра ў вусякага чужаземца, каторы не з насеньня твайго.
Кожнае васьмідзённае дзіця з твайго роду мужчынскага полу абразайце, народжанага ў тваім доме і набытага за плату ад усякага чужаземца, што не з твайго племя.
Канечне няхай будзе абрэзаны народжаны ў дамове тваёй і куплены за срэбра твае, і будзе змова Мая на целе вашым на змову вечную.
Абавязкова абрэжацца народжаны ў доме тваім і набыты за плату. Запавет Мой, з пазнакаю на вашым целе, будзе вечным.
А неабрэзаны мужчына, каторы не абрэжа канцавое скуркі плоці свае, і будзе выгублена душа тая з народу свайго; бо ён змову Маю ўзрушыў».
І неабрэзаны мужчына, які не абрэжа крайнюю скуравінку цела свайго ў восьмы дзень, — адрынутым павінен быць з роду свайго, бо парушыў ён Мой запавет”.
І сказаў Бог Абрагаму: «Сорай, жонку сваю, не заві імя яе Сорай; але Сорра імя ейнае.
І сказаў Бог Абрага́му: “Са́ра, жонка твая, не будзе называцца імем сваім Са́ра, але Са́рра1 будзе імя яе.
Я дабраслаўлю яе і таксама дам ад яе табе сына; і дабраслаўлю яе, і будзе ў народы, і каралёве людаў зь яе будуць".
Буду яе дабрасловіць і дам табе ад яе немаўля. І дабраслоўлю яго, і пойдуць ад яго народы, і валадары народаў выйдуць з яго”.
І паў Абрагам на від свой, і сьміяўся, і сказаў у сэрцу сваім: «Нягож стагодняму народзіцца, і Сорра дзевяцьдзясятгодняя нягож народзе?»
І ўпаў Абрага́м тварам долу, усцешыўся, але ў думках сваіх разважыў і сказаў: “Няўжо стагадоваму народзіцца, няўжо дзевяностагадовая Са́рра зацяжарыць?”
І сказаў Абрагам Богу: «О, хоць бы Ізмайла быў жыў перад відам Тваім».
Сказаў жа Абрага́м да Бога: “Ісмаэ́ль, няхай хоць ён цешыцца ў сваім жыцці Тваёй прысутнасцю”.
І сказаў Бог: «А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго.
Сказаў Бог Абрага́му: “Сапраўды, аднак Са́рра, жонка твая, народзіць табе сына, дасі імя яму Ісаа́к, і ўсталюю запавет Мой з ім як вечны запавет, а таксама з яго нашчадкамі пасля яго.
І праз Ізмайлу Я пачуў цябе, і вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і размножу вельмі а вельмі; двананцацёх князёў народзе; і Я ўчыню яго народам вялікім.
Што да Ісмаэ́ля, то пачуў цябе. Таму дабрасловіў яго, і памножыцца ён вельмі, дванаццаць плямёнаў народзіць, і ўчыню яго вялікім народам.
Але змову Сваю ўстанаўлю з Ісаком, каторага народзе табе Сорра гэтай самай парою на налецьце».
Але запавет мой усталюю з Ісаа́кам, якога народзіць Са́рра налета ў гэтую ж часіну”.
І скончыў мовіць ізь ім, і ўзьняўся Бог над Абрагамом.
На гэтым скончыў з ім размову. Пасля ўзнёсся Бог ад Абрага́ма.
І ўзяў Абрагам Ізмайлу, сына свайго, і ўсіх народжаных у дамове сваёй, і ўсіх купленых за срэбра свае, кажнага мужчыну зь людзёў дамовы Абрагамовае; і абрэзаў цела скуркі іх таго самага дня, як гутарыў зь ім Бог.
І ўзяў Абрага́м Ісмаэ́ля, сына свайго, і ўсіх дамоўнікаў сваіх, і ўсіх набытых за плату, і ўсім мужчынам з дому Абрага́ма абрэзаў скрайнюю скуравінку таго самага дня, так, як сказаў яму Бог.
Абрагаму было дзевяцьдзясят дзевяць год, як была абрэзана скурка плоці ягонае.
Абрага́м жа быў дзевяноста дзевяці гадоў, калі абрэзаў скрайнюю скуравінку цела свайго.
А Ізмайлу, сыну ягонаму, было трынанцаць год, як была абрэзана канцавая скурка плоці ягонае.
Ісмаэ́ль жа, сын яго, быў трынаццаці гадоў, калі абрэзаў скрайнюю скуравінку цела свайго.
Таго самага дня былі абрэзаны Абрагам а Ізмайла, сын ягоны;
На працягу таго самага дня абрэзаліся Абрага́м і Ісмаэ́ль, сын яго.
І ўсі людзі дамовы ягонае, народжаныя ў дамове й купленыя за срэбра ў чужаземцаў былі абрэзаны зь ім.
І кожнага мужчыну з дому свайго, і кожнага набытага за плату ад іншапляменных народаў абрэзаў.