Псалтыр 67 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Біблія Скарыны (Апосталъ)

 
 

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў.
 

Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Сэлях)
 

каб на зямлі мы пазналі шлях Твой, між усімі народамі — збаўленьне Тваё.
 

Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.
 

Будуць весяліцца і радавацца ўсе народы, бо Ты будзеш судзіць народы справядліва і будзеш весьці народы на зямлі. (Сэлях)
 

Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.
 

Зямля дасьць ураджай свой; няхай дабраславіць нас Бог, Бог наш!
 

Няхай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі!