2 да Цімафея 4 разьдзел
Другое пасланьне да Цімафея
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Умольваю цябе перад Богам і Госпадам Хрыстом Ісусам, Які будзе судзіць жывых і памерлых, праз прыход Яго і Валадарства Яго:
Заклінаю цябе перад Богам і Езусам Хрыстусам, які будзе судзіць жывых і памёршых, праз прыход Ягоны і Ягонае валадарства:
абвяшчай слова, настойвай у час ці не ў час, дакарай, забараняй, малі з усёй цярплівасцю і навукай.
Вучы, настаўляй у час ці не ў час, даказвай, умольвай, сварыся з усёй цярплівасьцю сваёй і навукай.
Бо надыдзе час, калі здаровай навукі не будуць прымаць, але па волі сваіх пажадлівасцей падбяруць сабе настаўнікаў, патураючых вушам,
Надыдзе бо час, калі здаровай навукі ня сьцерпяць, але па волі сваіх хаценьняў падбяруць сабе настаўнікаў, патураючым іх вушам, і
і адвернуць слых ад праўды, а да баек прыхінуцца.
адвернуць слых ад праўды, а да баек прыхінуцца.
Ты ж пільнуйся ва ўсім, цярпі ў смутку, выконвай справу евангеліста, службу тваю спаўняй.
Ты бач, пільнуйся ва ўсім, дзейнічай, выпаўняй справу евангеліста, службу сваю выканай. Глядзі.
Я вось гатовы стацца ахвярай, і час майго адыходу настаў.
Я вось зьбіраюся стаць ахвярай, і час майго зьнікненьня адыходу набліжаецца.
Змагаўся я ў добрым змаганні, бег закончыў, веру захаваў.
Змагаўся я ў добрым змаганьні, ганяньне канчаю, веру захаваў.
На заканчэнне рыхтуецца мне вянок справядлівасці, які мне дасць у той дзень Госпад, справядлівы Суддзя, ды не толькі мне, але і тым, якія палюбілі прыход Яго.
На заканчэньне адложана мне карона справядлівасьці, якую мне дасьць у той дзень справядлівы суддзя, ды ня толькі мне, але і тым, які мілуюць Ягоны прыход.
Паспяшайся прыйсці да мяне хутка,
Пасьпяшайся наведаць мяне чым хутчэй, бо Дэмас кінуў мяне,
бо Дэмас кінуў мяне, палюбіўшы гэты век, і пайшоў у Тэсалоніку, Крэсцэнс — у Галатыю, Ціт — у Далмацыю.
улюбіўшыся ў гэты сьвет. Ён пайшоў у Тэсалонікі, Крэсенс у Галатыю, Тытус-у Далмацыю.
Адзін Лука са мною. Вазьмі Марка і прывядзі яго з сабой, бо ён патрэбны мне для службы.
Адзін Лукаш застаўся са мною. Вазьмі Марка і прывядзі яго з сабой. Ён бо патрэбны мне для службы.
Тыхіка паслаў я ў Эфес.
Тыхіка паслаў я ў Эфез.
Як будзеш ісці, вазьмі з сабою плашч, які пакінуў я ў Траадзе ў Карпа, і кнігі, асабліва пергаміны.
Як будзеш ісьці, вазьмі з сабою плашч, які пакінуў я ў Траадзе ў Карпа, і кнігі, асабліва пергаміны.
Аляксандр, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай аддасць яму Госпад паводле дзейнасці яго.
Каваль Аляксандар прычыніў мне ліха, няхай аддасьць яму Госпад паводле дзейнасьці ягонай.
Яго і ты абмінай, бо ён вельмі працівіцца нашым словам.
Яго і ты абмінай, бо ён вельмі працівіцца нашаму вучэньню.
Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта не будзе ім палічана.
Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, усе мяне пакінулі. Няхай гэта ня будзе ім палічана.
Госпад жа з’явіўся перада мною і ўмацаваў мяне, каб прапаведаванне праз мяне працягвалася і каб яго пачулі ўсе народы; і я пазбегнуў ільвінае пашчы.
Госпад быў са мною і ўмацаваў мяне, каб навучаньне мною прадаўжалася і каб яго чулі ўсе народы; і я пазьбегнуў ільвінае пашчы.
І вызваліць мяне Госпад ад усякай ліхой справы, і захавае для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на векі вечныя. Амін.
Ухавае мяне Госпад ад усякай ліхой дзейнасьці і захавае для свайго нябеснага валадарства. Яму хвала на векі вечныя. Аман.
Прывітай Прыску і Аквілу, і разам дом Анэсіфора.
Прывітай Прыску, Аквілю і разам дом Онезіфора.
Эраст застаўся ў Карынце, а Трафіма пакінуў я хворым у Мілеце.
Эраст застаўся ў Карыньце. А хворага Трафіма пакінуў я ў Мілеце.
Паспяшайся перад зімой прыйсці. Вітаюць цябе Эўбул, і Пудэнс, і Лін, і Клаўдзія, і ўсе браты.
Пастарайся перад зімой прыйсьці (прыбыць). Кланяюцца табе Эўбуль і Пудэнс, і Лін, і Клаўдыя, і ўсе браты.
Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амін.
Госпад Езус Хрыстус з тваім духам. Ласка з вамі. Аман.