Быццё 26 разьдзел

Быццё
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Калі настаў голад на зямлі, пасля таго неўраджаю, які здарыўся ў дні Абрагама, Ізаак падаўся да Абімэлеха, цара філістынскага, у Герар.
 
І з’явіўся яму Госпад, і кажа: «Не ідзі ў Егіпет, але жыві ў той зямлі, якую Я пакажу табе,
 
вандруй па ёй, а Я буду з табой і буду дабраслаўляць цябе. Бо табе і твайму патомству Я дам усю гэтую зямлю, выконваючы прысягу, якую даў твайму бацьку Абрагаму,
 
і размножу нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе, і дам тваім нашчадкам усе гэтыя землі. І ў тваім патомстве будуць дабраславёныя ўсе народы зямлі,
 
таму што Абрагам паслухаў голасу Майго і выконваў прыказанні і загады Мае, і даручэнні, і законы».
 
І так абжыўся Ізаак у Герары.
 
І так абжыўся Ізаак у Герары.

А калі людзі таго месца пыталіся ў яго пра жонку яго, ён адказваў: «Гэта сястра мая». Бо баяўся прызнацца, што яна звязана з ім сужонствам, асцерагаючыся, каб дзеля прыгажосці яе не забілі яго часам.
 
І калі ўжо прамінула шмат дзён, ён жыў там жа, аднойчы Абімэлех, цар філістынскі, гледзячы праз акно, убачыў, што той жартуе з Рэбэкай, жонкай сваёй,
 
і, падышоўшы да яго, кажа: «Відавочна, што яна жонка твая! Чаму ты схлусіў, што яна — сястра твая?» Адказаў: «Бо баяўся, што памру дзеля яе».
 
І сказаў Абімэлех: «Чаму ты зрабіў гэта нам? Мог бы хто з народа ўвайсці да жонкі тваёй, і гэтым навёў бы вялікі грэх на нас». І загадаў ён усяму народу, кажучы:
 
«Хто дакранецца да гэтага чалавека і жонкі яго, будзе пакараны смерцю».
 
І вось, сеяў Ізаак у той зямлі, і сабраў у тым годзе стакротны плён, і дабраславіў яго Госпад.
 
І разбагацеў [той] чалавек, і ўсё ўзвялічваўся ды рос, аж пакуль не зрабіўся надзвычай вялікі.
 
І меў ён ва ўласнасці авечак і валоў, і мноства паслугачоў. Дзеля таго філістынцы, зайздросцячы яму,
 
завалілі, засыпаўшы зямлёй, усе студні, якія выкапалі паслугачы бацькі яго ў дні Абрагама;
 
да таго, што сам Абімэлех сказаў Ізааку: «Ідзі ад нас, бо ты стаўся намнога багацейшы за нас!»
 
Дык ён адышоў, і паставіў палаткі каля ракі ў Герары, і там абжыўся.
 
І зноў выкапаў студні, якія капалі ў дні бацькі яго, Абрагама, і якія па смерці яго засыпалі філістынцы. І даў ён ім тыя ж назвы, якімі раней назваў бацька.
 
І капалі паслугачы Ізаака ў ручаі, і натрапілі там на крыніцу жывой вады.
 
Але і там паднялі звадку пастухі герарскія супраць пастухоў Ізаака, кажучы: «Гэта наша вада!» Таму і студню тую назвалі Эсэкa, бо вадзіліся з-за яе.
 
Але і там паднялі звадку пастухі герарскія супраць пастухоў Ізаака, кажучы: «Гэта наша вада!» Таму і студню тую назвалі Эсэк (гэта значыць, «Звадка»), бо вадзіліся з-за яе.

І выкапалі яны іншую студню, і за яе таксама спрачаліся, і назвалі яе Сітнаb.
 
І выкапалі яны іншую студню, і за яе таксама спрачаліся, і назвалі яе Сітна (гэта значыць «Варожасць»).

І выбраўся Ізаак адтуль, і выкапаў іншую студню, пра якую ўжо не спрачаліся, і назваў яе Рэхаботc, кажучы: «Цяпер расшырыў нас Госпад, і мы разрасцёмся на зямлі».
 
І выбраўся Ізаак адтуль, і выкапаў іншую студню, пра якую ўжо не спрачаліся, і назваў яе Рэхабот (гэта значыць «Шырыня»), кажучы: «Цяпер расшырыў нас Госпад, і мы разрасцёмся на зямлі».

І перасяліўся ён з таго месца ў Бээр-Сэбу,
 
дзе аб’явіўся яму Госпад у тую самую ноч і сказаў: «Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Не бойся, бо Я з табой, Я буду дабраслаўляць цябе і размножу нашчадкаў тваіх дзеля паслугача Майго, Абрагама».
 
І ён пабудаваў там ахвярнік, і, прызваўшы імя Госпада, паставіў палатку, а паслугачы Ізаака выкапалі там студню.
 
І прыйшоў да яго з Герара Абімэлех, і Ахузат, прыяцель яго, таксама Піколь, начальнік войска,
 
і сказаў ім Ізаак: «Чаго вы прыйшлі да мяне, чалавека, якога зненавідзелі і выгналі ад сябе?»
 
Яны адказалі: «Бачылі мы, што з табой Госпад, і таму сказалі: “Хай будзе паміж намі і табой прысяга, і мы ўвойдзем з табой у пагадненне,
 
каб ты нам нічога не зрабіў благога, як і мы не кранулі цябе і нічога табе не зрабілі, апрача дабра, і ў супакоі адпусцілі цябе. Бо ты дабраславёны Госпадам”».
 
І ён зрабіў ім банкет, і яны елі і пілі.
 
І ён зрабіў ім банкет, і яны наеліся і напіліся.

І, устаўшы раніцай, прысягнулі ўзаемна. Адпусціў іх Ізаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі.
 
І вось, у той самы дзень прыйшлі паслугачы Ізаакавы і паведамілі яму пра студню, што выкапалі, кажучы: «Знайшлі мы ваду».
 
Адсюль назвалі яе Сабэаd, і гэта назва дадзена гораду Бээр-Сэба аж па сённяшні дзень.
 
Адсюль назвалі яе Сабэа (гэта значыць «Багацце»), і гэта назва дадзена гораду Бээр-Сэба аж па сённяшні дзень.

Калі Эзаў меў сорак гадоў, узяў за жонку Юдыт, дачку Бээры Хетыта, і Басэмат, дачку Элона Хетыта.
 
Яны абедзве не падабаліся Ізааку і Рэбэцы.