1 Яна 2 разьдзел

Першае пасланьне Яна
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Дзеткі мае, пішу вам гэта, каб вы не грашылі. Але калі б хто і зграшыў, маем Заступніка перад Айцом — Ісуса Хрыста Справядлівага.
 
Ён ёсць уміласціўленне за грахі нашы, ды не толькі за грахі нашы, але і ўсяго свету.
 
Ён ёсць ахвяра перамольная за грахі нашы, ды не толькі за грахі нашы, але таксама за грахі ўсяго свету.

З гэтага пазнаём, што Яго ведаем: калі выконваем Яго прыказанні.
 
Хто кажа: «Ведаю Яго» і не выконвае Яго прыказанняў, той ілгун, і ў ім няма праўды.
 
А хто выконвае Яго слова, у тым сапраўды любоў Бога ажыццявілася. Па гэтым вось пазнаём, што мы ў Ім.
 
Хто кажа, што ён у Ім прабывае, мусіць таксама хадзіць так, як Ён хадзіў.
 
Улюбёныя! Не пішу для вас новае прыказанне, але прыказанне старадаўняе, якое вы мелі ад пачатку: даўняе прыказанне ёсць слова, якое вы чулі.
 
Але і новае прыказанне пішу вам, яно праўдзівае ў Ім і ў вас, бо цемра прамінае, і праўдзівае святло свеціць ужо.
 
Але і новае прыказанне пішу вам, яно праўдзівае ў Ім і ў нас, бо цемра прамінае, і праўдзівае святло свеціць ужо.

Хто кажа, што ён у святле, і ненавідзіць брата свайго, той дагэтуль у цемры.
 
Хто любіць брата свайго, той застаецца ў святле, ды няма ў ім згаршэння.
 
А хто брата свайго ненавідзіць, той у цемры і ходзіць у цемры, і не ведае, куды ідзе, бо цемра засляпіла вочы яго.
 
Пішу вам, дзеткі: адпушчаны вам грахі ў імя Яго.
 
Пішу вам, айцы: вы пазналі Таго, Хто ёсць ад пачатку. Пішу вам, юнакі: вы перамаглі ліхога.
 
Пішу вам, бацькі: вы пазналі Таго, Хто ёсць ад пачатку. Пішу вам, юнакі: вы перамаглі ліхога.

Напісаў вам, дзеці: вы ведаеце Айца. Напісаў вам, айцы: пазналі вы Таго, Хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі: вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі ліхога.
 
Напісаў вам, дзеці: вы ведаеце Айца. Напісаў вам, бацькі: пазналі вы Таго, Хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі: вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі ліхога.

Не любіце свету, ані таго, што ў свеце. Бо калі хто любіць свет, у тым няма любові Айца.
 
Бо ўсё, што ў свеце: пажаданне цела, пажаданне вачэй ды пыхлівасць жыццёвая — не ад Айца, але ад свету.
 
І свет мінае, і пажаданні яго; а хто спаўняе волю Божую, той трывае вечна.
 
Дзеткі, ужо апошні час; і як вы чулі, што антыхрыст надыходзіць, і ў гэты час з’явілася многа антыхрыстаў; з гэтага пазнаём, што ўжо апошні час.
 
Выйшлі яны ад нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас, засталіся б з намі; але гэта сталася, каб выявілася, што не ўсе яны з нас.
 
Але вы атрымалі намашчэнне ад Святога, і вы ўсе гэта ведаеце.
 
Я вам напісаў не як няведаючым праўду, але як ведаючым яе, бо любая хлусня не ад праўды.
 
Хто ж тады лгун, калі не той, хто пярэчыць, што Ісус ёсць Хрыстос? Той ёсць антыхрыст, хто не прызнае Айца і Сына.
 
Кожны, хто не прызнае Сына, не мае таксама і Айца; а хто вызнае Сына, той мае і Айца.
 
Няхай захаваецца ў вас тое, што вы чулі ад пачатку. Калі тое, што вы чулі ад пачатку, захаваецца ў вас, дык вы будзеце трываць у Сыне і ў Айцу.
 
А вось абяцанне, якое Ён нам даў: жыццё вечнае.
 
Гэта ўсё я вам напісаў адносна тых, якія зводзяць вас.
 
І намашчэнне, якое вы атрымалі ад Яго, трывае ў вас, і не трэба, каб вас хтосьці вучыў, бо самае Яго намашчэнне вучыць вас усяму, і яно праўдзівае, і няма ў ім хлусні, і як вас навучыла, так вы і трывайце ў ім.
 
Дык цяпер, дзеткі, трывайце ў Ім, каб, калі Ён з’явіцца, мелі ў Ім адвагу ды каб у дзень Яго прыходу не дазналі перад Ім сораму.
 
Дык цяпер, дзеткі, трывайце ў Ім, каб, калі Ён з’явіцца, мелі ў Ім надзею ды каб у дзень Яго прыходу не дазналі перад Ім сораму.

Калі вы ведаеце, што Ён справядлівы, дык ведайце, што кожны, хто чыніць справядлівасць, з Яго нарадзіўся.