Адкрыцьцё 16 разьдзел
Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
І пачуў я магутны голас са святыні, які казаў сямі анёлам: «Ідзіце і выліце сем чар гневу Божага на зямлю».
І пачуў я магутны голас са святыні, які казаў сямі анёлам: «Ідзіце і выліце сем чар гневу Божага на зямлю».
І пайшоў першы анёл, і выліў сваю чару на зямлю; і сталіся балючыя і страшныя скулы на людзях, якія маюць меціну звера, і на тых, якія пакланяліся абразу яго.
І пайшоў першы, і выліў сваю чару на зямлю; і сталіся балючыя і страшныя скулы на людзях, якія насілі меціну звера, і на тых, якія пакланяліся абразу яго.
І другі анёл выліў сваю чару ў мора; і сталася мора як кроў памерлага, і кожная жывая душа, што была ў моры, памерла.
І другі выліў сваю чару ў мора; і сталася мора як кроў памерлага, і кожная жывая душа, што была ў моры, памерла.
І трэці анёл выліў сваю чару на рэкі і крыніцы водаў, і сталіся яны крывёй.
І трэці выліў сваю чару на рэкі і крыніцы водаў, і сталіся яны крывёй.
І пачуў я, як казаў анёл водаў: «Справядлівы Ты, Які ёсць, Які быў, Святы, што такі прысуд выдаў,
І пачуў я, як казаў анёл водаў: «Справядлівы Ты, Які ёсць, Які быў, Святы, што такі прысуд выдаў,
бо яны пралівалі кроў святых і прарокаў, дзеля таго Ты даў ім кроў для пітва. Заслужылі яны».
бо яны пралівалі кроў святых і прарокаў, дзеля таго Ты даў ім кроў для пітва. Заслужылі яны».
І пачуў я голас іншы з ахвярніка, які казаў: «Сапраўды праўдзівыя і справядлівыя прысуды Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны».
І пачуў я голас іншы з ахвярніка, які казаў: «Сапраўды праўдзівыя і справядлівыя прысуды Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны».
І чацвёрты анёл выліў сваю чару на сонца; і дадзена яму паліць людзей агнём.
І чацвёрты выліў сваю чару на сонца; і дадзена яму моц нішчыць людзей спякотаю і агнём.
І апалены былі людзі вялікаю спёкай, і зняважылі імя Бога, Які мае ўладу над гэтымі плягамі, і не навярнуліся, каб уздаць Яму хвалу.
І пякліся людзі ад вялікай спёкі, і зневажалі імя Бога, Які мае ўладу над гэтымі плягамі, і не навярнуліся, і не аддалі Яму хвалы.
І пяты анёл выліў сваю чару на пасад звера; і тады цемрай ахуталася яго валадарства, і кусалі сабе людзі языкі ад болю,
І пяты выліў сваю чару на пасад звера; і тады цемрай ахуталася яго валадарства, і кусалі сабе людзі языкі ад болю,
і блюзнілі на Бога нябёсаў за пакуты свае і скулы свае, але не навярнуліся ад спраў сваіх.
і блюзнілі на Бога нябёсаў за пакуты свае і скулы свае, але не навярнуліся ад спраў сваіх.
І шосты анёл выліў чару сваю на раку вялікую, што завецца Еўфрат; і высахла яе вада, каб гэтым была падрыхтавана дарога царам з усходу.
І шосты выліў чару сваю на раку знакамітую і вялікую, што завецца Еўфрат; і высахла яе вада, каб гэтым была падрыхтавана дарога царам з усходу.
І ўбачыў я, як выходзілі тры нячыстыя духі, падобныя да жаб, з пашчы дракона, з пашчы звера і з пашчы фальшывага прарока.
І ўбачыў я, як выходзілі тры нячыстыя духі, падобныя да жаб, з пашчы дракона, з пашчы звера і з пашчы фальшывага прарока.
Гэта ўсё духі дэманаў, якія робяць знакі і падступаюць да валадароў зямлі і ўсяго свету, каб сабраць іх на бой у дзень вялікі Усемагутнага Бога.
Гэта ўсё духі дэманаў, якія робяць знакі і падступаюць да ўсіх валадароў зямлі, каб сабраць іх на бой у дзень вялікі Усемагутнага Бога.
Вось, іду як злодзей. Шчасны той, хто чувае і сцеражэ адзежу сваю, каб не хадзіць голым і каб не паказаць сораму свайго.
Вось, іду як злодзей. Шчасны той, хто чувае і сцеражэ адзежу сваю, каб не застацца голым і каб не паказаць сораму свайго.
І сабраў іх у месцы, якое па-гебрайску завецца Гармагедон.
І сабраў іх у месцы, якое па-гебрайску завецца Хармагедон.
І сёмы анёл выліў сваю чару ў паветра; і пачуўся магутны голас са святыні нябеснай ад пасада, які казаў: «Споўнілася!»
І сёмы выліў сваю чару ў паветра; і пачуўся магутны голас са святыні [нябеснай] ад пасада, які казаў: «Споўнілася!»
І сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і пачалося страшнае трасенне зямлі, якога яшчэ ніколі не было з таго часу, калі людзі з’явіліся на зямлі. Такі землятрус, такі вялікі!
І сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і пачалося страшнае трасенне зямлі, якога яшчэ ніколі не было з таго часу, калі людзі сталі жыць на зямлі, такога землятрусу вялікага.
І распаўся вялізны горад на тры часткі, і гарады паганаў былі знішчаны. І ўспомнены быў перад Богам вялікі Бабілон, і даў яму піць келіх віна лютасці гневу Яго.
І распаўся вялізны горад на тры часткі, і гарады паганаў былі знішчаны. І прыйшоў на памяць Богу вялікі Бабілон, і даў яму піць келіх віна лютага гневу Свайго.
І кожны востраў знік, і ніводнай гары не знайшлося.
І кожны востраў знік, і ніводнай гары не знайшлося.
І вялікі град, велічынёю з талент, спаў з неба на людзей; і людзі зневажалі Бога за плягу ад гэтага града, бо вельмі вялікай была пляга ад яго.
І вялікі град, велічынёю з талент, спаў з неба на людзей; і людзі зневажалі Бога за пакаранне градам, бо вельмі вялікай плягай быў той град.