Псалтыр 93 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

Госпад заваладарыў! Адзеўся Ён у аздобу; адзеўся Госпад, моцаю падперазаўся, бо ўмацаваў Ён сусвет, які не пахіснецца.
 

Умацаваны пасад Твой з таго часу, спакон вякоў — Ты.
 

Уздымаюцца рэкі, Госпадзе, уверх, падымаюць рэкі голас свой, падымаюцца рэкі з шумам уверх.
 

Па-над галасамі многіх водаў, па-над магутнымі наваламі марскімі, магутны на вышынях Госпад.
 

Сведчанні Твае вельмі годныя веры, дому Твайму, Госпадзе, належыць святасць у векі вечныя.