Да Каласянаў 3 разьдзел
Пасланьне да Каласянаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Анатоля Клышкi
Дык калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары ёсць, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
Дык калі вы былі ўваскрэшаны разам з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное.
думайце аб тым, што ўгары, не аб тым, што на зямлі.
Бо вы — памерлыя, і жыццё ваша пахавана з Хрыстом у Богу!
Бо вы памерлі, і ваша жыццё схавана з Хрыстом у Богу;
Калі аб’явіцца Хрыстос, жыццё ваша, тады і вы аб’явіцеся з Ім у славе.
калі з’явіцца Хрыстос, ваша жыццё, тады з’явіцеся і вы з Ім у славе.
Дык мярцвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасць, чужаложства, ліхія пажаданні і сквапнасць, якая ёсць балванапаклонства,
Дык умярцвіце [вашы] члены, што на зямлі: распусту, нечысціню, юр, ліхую пажадлівасцьі хцівасць, якая ёсць ідалапаклонства.
праз якія надыходзіць гнеў Божы на дзяцей нявер’я,
з-за якіх прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорлівасці.
сярод якіх і вы калісьці жылі, калі былі між імі.
У чым і вы калісьці хадзілі, як жылі ў гэтым3;
Але цяпер адкіньце і вы ўсё: гнеў, мсцівасць, злосць, блюзненні і брыдкія словы з вуснаў вашых.
але цяпер і вы адкладзіце ўсё гэта: гнеў, раз’юшанасць, злосць, зневажанне, брыдкаслоўе з вашых вуснаў;
Не хлусіце адзін аднаму вы, што скінулі з сябе старога чалавека з яго ўчынкамі
не хлусіце адзін аднаму, зняўшы з сябе старога чалавека з яго ўчынкамі
і апрануліся ў новага, які несупынна аднаўляецца ў пазнанні па ўзоры Таго, Які яго стварыў,
і адзеўшыся ў новага чалавека, які абнаўляецца ў пазнанне паводле вобраза Таго, Хто стварыў яго,
дзе ўжо няма грэка і юдэя, абразання і неабразання, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.
дзе няма эліна і іудзея, абразання і неабразання, варвара, скіфа, раба, свабоднага, а ўсё і ва ўсім — Хрыстос.
Дык апраніцеся як выбраннікі Божыя, святыя і ўлюбёныя, у сэрца спагаднае, ласкавасць, пакорлівасць, сціпласць, доўгацярплівасць,
Дык апраніцеся, як выбранцы Божыя — святыя і ўлюбёныя — у міласэрнасць, дабрыню, пакорамудрасць, лагоднасць, доўгацярплівасць,
церпячы адны адных і прабачаючы адны адным, калі хто да каго мае жаль; як Хрыстос дараваў вам, так і вы.
падтрымліваючы адзін аднаго і выбачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае скаргу; як і Госпад4 дараваў вам, так і вы даруйце.
А па-над усё апраніцеся ў любоў, якая ёсць сукупнасць дасканаласці.
А па-над усім гэтым апраніцесяў любоў, якая — сувязь дасканаласці.
І супакой Бога, да якога вы і пакліканы ў адным целе, хай пануе ў сэрцах вашых. І будзьце ўдзячныя.
І няхай мір Хрыста5 гаспадарыць увашых сэрцах, у які вы былі і пакліканы ў адным целе; і будзьце ўдзячныя.
Хай шчодра прабывае ў вас слова Хрыста, каб з усёю мудрасцю адны адных навучалі і настаўлялі ды каб з удзячнасцю Госпаду ў сэрцах вашых спявалі вы псальмы, гімны і песні духоўныя.
Няхай слова Хрыстова багата жыве ў вас ва ўсёй мудрасці, навучайце і настаўляйце адзін аднаго псалмамі, гімнамі, духоўнымі песнямі, у ласцы спяваючы ў вашых сэрцах Богу6;
І ўсё, што робіце словам ці дзеяннем, усё ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу Бацьку.
Жонкі, будзьце паслухмянымі сваім мужам, як належыць у Госпадзе.
Жонкі, падпарадкуйцеся [сваім] мужам, як належыць у Госпадзе.
Мужы, любіце жонак і не будзьце для іх прыкрымі.
Мужы, кахайце [сваіх] жонак і не будзьце суровыя да іх.
Дзеці, слухайце бацькоў ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.
Дзеці, слухайцеся бацькоў ва ўсім, бо гэта даспадобы Госпаду.
Бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, каб яны не слабелі духам.
Бацькі, не раздражняйце вашых дзяцей, каб яны не заняпалі духам.
Нявольнікі, слухайцеся ва ўсім гаспадароў цялесных, не на вачах служачы, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.
Рабы, слухайцеся ва ўсім цялесных гаспадароў, нез паказной паслужлівасцю, як тыя, хто дагаджаюць людзям, а ў шчырасці сэрца, баючыся Госпада.
Усё, што ні робіце, ад душы рабіце, як Богу, а не людзям,
Што ні рабілі б вы, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
ведаючы, што ў Госпада атрымаеце ва ўзнагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ва ўзнагароду спадчыну, бо Вы служыце Госпаду Хрысту:
Хто чыніць несправядлівасць, атрымае тое, што зрабіў нягодна, бо [ў Бога] няма зважання на асобы.
бо той, хто робіць няправедна, атрымае тое, што зрабіў няправедна, у Яго няма аглядак на асобы.