2 да Карынфянаў 9 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Антонія Бокуна
Для мяне́-ж лішне пісаць да вас аб служэньні сьвятым,
Бо для мяне лішне пісаць да вас адносна служэньня для сьвятых,
бо я ве́даю вашу ахвоту, якой пахваляюся вамі перад Македонянамі, што Ахайя прыгатавана яшчэ з ле́ташняга году; і рупнасьць ваша заахвоціла многіх.
бо я ведаю вашую ахвоту, якой хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахая прыгатаваная з леташняга году; і руплівасьць вашая заахвоціла многіх.
Братоў жа я паслаў, каб маё хвале́ньне вас не аказалася дарэмным у гэтым выпадку, але каб вы, як я гаварыў, былі прыгатаваны,
Братоў жа я паслаў, каб нашая пахвала́ адносна вас не прынізілася ў гэтым, але каб вы, як я казаў, былі прыгатаваныя,
каб, як прыдуць са мною Македоняне і зно́йдуць вас негатовымі, не асароміліся мы, — каб не сказаць: вы, — пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцяй.
каб, калі прыйдуць са мною Македонцы і знойдуць вас непрыгатаванымі, мы не асароміліся, каб не сказаць “вы”, пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцю.
Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны напе́рад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абве́шчаны напе́рад дар ваш быў прыгатаваны так, як дар, а не як прымус.
Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і за́гадзя паклапаціліся, каб абяцанае раней дабраславеньне вашае было падрыхтаванае так, як дабраславеньне, а не як з прыму́су.
Вось жа: хто се́е скупа, той скупа і пажне́; а хто се́е шчодра, той шчодра і пажне́.
Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне.
Кожны (давай) па голасу сэрца, ня з жалю або з прымусу, бо Бог любіць таго, хто ра́ды дае́.
Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.
Бог-жа дуж узбагаціць вас усякаю ласкаю, каб, заўседы і ў-ва ўсім маючы ўсякі дастатак, былі багаты на ўсякае добрае дзе́ла,
А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,
(як напісана: Рассыпаў, раздаў убогім; праведнасьць яго астае́цца навекі (Псальм 111:9).
як напісана: «Раскі́даў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная застаецца на вякі».
А хто дае́ насе́ньне се́ючаму, дасьць і хле́б дзеля е́жы, і памножыць пасе́ў ваш, і павялічыць плады праведнасьці вашае),
А Той, Хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць насеньне вашае, і вырасьціць плады праведнасьці вашае,
каб вы ўсім багатыя былі на ўсякую шчодрасьць, якая праз нас робіць падзяку Богу,
каб ва ўсім вы ўзбагаціліся ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.
Бо ўпарадкаваньне служэньня гэтага ня толькі папаўняе тое, ў чым маюць недастатак сьвятыя, але і многімі дзякаваньнямі Богу багатае.
Бо справава́ньне служэньня гэтага ня толькі дапаўняе нястачы сьвятых, але і багатае падзякамі да Бога ад многіх,
Бо праз вы́прабаваньне служэньня гэтага яны славяць Бога за пакорнасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчырую лучнасьць з імі і з усімі
якія, выпрабаваўшы служэньне гэтае, славяць Бога за падпарадкаванасьць вызнаванаму вамі Эва́нгельлю Хрыстоваму і за шчырую супольнасьць з імі і з усімі
і моляцца за вас, прыхіляючыся да вас праз вялікую ласку Божую ў вас.
і моляцца за вас, жадаючы [быць] з вамі дзеля бязьмернай ласкі Божае ў вас.
Падзяка Богу за дар Яго нявымоўны.
Падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны.