Дзеі 25 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Фэст жа, прыйшоўшы ў сваё гаспадарства, цераз тры дні вырушыў із Кесарыі ў Ерузалім.
Па прыбыцьці ў правінцыю, Фэстус па трох днях направіўся ў Цэзарый у Ерузалім.
І архірэй і выдатне́йшыя із Жыдоў зьявіліся да яго проці Паўлы
Там да яго зьвярнуліся архісьвятары і князі і жыдоўскія ўносячы абвіненьні проціў Паўла і прасілі яго.
і малілі яго, каб зрабіў ласку ды прыслаў яго ў Ерузалім, — зрабіўшы змову, каб забіць яго ў дарозе.
Ды прасілі ласкі ў яго, прыслаць Паўла ў Ерузалім, падступна думаючы забіць яго ў час дарогі.
Але Фэст адказаў, што Паўлу сьцерагуць у Кесарыі, а сам ён маніцца хутка выехаць.
Але Фэстус адказаў, што Павал знаходзіцца пад вартай у Цэзарэі ды што ён сам скора туды направіцца.
Дык хто із вас можа, сказаў ён, няхай ідуць са мною і, калі ёсьць не́шта на чалаве́ку гэтым, няхай яго вінавацяць.
Дык хай упаўнаважаныя вашыя направяцца разам са мной ды абвіняць яго, калі гэты чалавек дапусьціўся праступленьня."
Пабыўшы-ж у іх больш дзесяцёх дзён, вярнуўся ў Кесарыю і назаўтрае, се́ўшы на судным пасадзе, загадаў прывясьці Паўлу.
Прабыўшы сярод іх ня больш васьмі ці дзесяці дзён, направіўся ён у Цэзарэю. На другі дзень сеў у трыбунале і загадаў прывесьці Паўла.
Калі-ж той прыйшоў, абступілі яго Жыды, што прыйшлі з Ерузаліму, прыносячы на яго многа цяжкіх абвінавачаньняў, якіх ня здолелі даказаць.
Калі ён прыйшоў, абступілі яго жыды, прыйшоўшыя з Ерузаліму і прадстаўлялі яму многа цяжіх закідаў, каторых не маглі даказаць.
Ён-жа апраўдываўся, што ні ў чым не правініўся ані проці закону Жыдоўскага, ані проці царквы, ані проці ке́сара.
Павал бараніўся: "Не саграшыў я нічым ані проціў Закону жыдоўскага, ані проціў сьвятыні, ані проціў Цэзара."
Але Фэст, хочучы зрабіць ласку Жыдом, адказваючы Паўлу, сказаў: Ці хочаш ісьці ў Ерузалім, ды каб там я судзіў цябе́ за гэта?
Фэстус хочучы аказаць ласку жыдам, запрапанаваў Паўлу: "Хочаш ісьці ў Ерузалім у гэтых справах быць мною суджаны?"
Паўла-ж сказаў: Я стаю перад ке́саравым судом, дзе́ і трэ’ мне́ судзіцца. Жыдом ніякае крыўды не зрабіў, як і ты добра ве́даеш.
Павал адказаў: "Стаю перад судам Цэзара ды перад ім трэба мяне судзіць." Жыдам я крыўды не рабіў, як ты сам добра ведаеш.
Калі паступаю несправядліва і ўчыніў не́шта, вартае сьме́рці, дык не адмаўляюся паме́рці; але, калі нічога таго няма, у чым мяне́ яны вінавацяць, дык ніхто ня можа выдаць ім мяне́. Паклікаюся на ке́сара.
Калі б паступіў не справядліва, або ўчыніў штосьці вартае сьмерці — не адказваюся памярці. Але калі не зрабіў нічога такога, за што мяне вінавацяць, ніхто ня можа мяне ім выдаць. Адклікаюся да Цэзара!"
Тады Фэст, пагутарыўшы з раднікамі, адказаў: Паклікаешся на ке́сара, да ке́сара й пойдзеш.
Тады Фэстус параіўшыся са сваёй радай, адказаў: "Адклікаешся да Цэзара — пойдзеш да Цэзара."
Праз колькі дзён цар Агрыппа й Вэрніка прыбылі ў Кесарыю прывітаці Фэста.
Па некалькі днях кароль Агрыппа і Бэрэпікэ прыбылі ў Цэзарэю прывітаць Фэстуса.
Калі-ж пабылі яны тамака шмат дзён, Фэст падаў цару справу Паўлы, кажучы: Ёсьць не́йкі чалаве́к, пакінены Фэліксам у путах,
Калі там прабылі многа дзён, Фэст далажыў справу Паўла каралю, кажучы: "Фелікс пакінуў у вязьніцы аднаго чалавека.
на якога ў бытнасьць маю ў Ерузаліме жаліліся архірэі і старшыя із Жыдоў, просячы суду на яго.
Калі я быў у Ерузаліме, архісьвятары і старшыны жыды прадставілі супраць яго абвіненьне, дамагаючыся на яго асуджэньня на сьмерць.
Я адказаў ім, што ў Рымлян няма звычаю выдаваць чалаве́ка на сьме́рць пе́рш, чым вінавачаны ме́ціме перад абліччам абвініцеляў і займе́ць ме́сца дзеля апраўданьня ад абвіне́ньня.
Я ім адказаў: "Рымляне ня маюць звычаію прысуджаць каго колечы на сьмерць, калі абвінавачаны ня стане перад вінавацелямі ды ня будзе мець магчамасьці бараніцца адносна закідаў.
Калі-ж яны прыйшлі сюды, я безадкладна назаўтрае се́ў на судны пасад і загадаў прывясьці таго чалаве́ка.
А калі яны прыбылі тут, я без ніякага адкладу, на наступны дзень, сеўшы ў трыбунале, загадаў прывесьці гэтата чалавека.
Абвініцелі, абступіўшы яго, ня прыне́сьлі проці яго ніякае віны, якое я спадзяваўся;
Вінавацілі не прадставілі супраць яго ніякага абвіненьня аб злачынстве, аб якое я падазраваў.
а ме́лі яны з ім не́йкія спрэчкі аб іхніх забабонах ды аб не́йкім паме́ршым Ісусе, аб якім Паўла казаў, што Ён жыве́.
Яны з ім спрачаліся пра іхнюю веру ды аб нейкага памёршата Езуса, пра каторага Павал даказвае, што Ён жыве.
Не разьбіраючыся ў гэтай спрэчцы, я сказаў: ці хоча ён ісьці ў Ёрузалім ды тамака судзіцца за гэта?
Ня знаючыся на гэтай справе, я запытаўся, ці хацеў бы ён выбрацца ў Ерузалім ды там быць суджаным у гэтых справах.
Калі-ж Паўла зажадаў, каб яго затрымаць на разгляд Аўгуста, я загадаў пілнаваць яго, пакуль не пашлю яго да Ке́сара.
Калі Павал запатрабаў, каб захаваны на разгляд Аўгуста, загадаў яго пільнаваць пакуль не адашлю яго да Цэзара."
Агрыппа-ж сказаў да Фэста: Хаце́ў бы й я сам выслухаць чалаве́ка. Заўтра, адказаў ён, пачуеш яго.
Агріппа сказаў Фэстусу: "І я хацеў бы паслухаць гэтага чалавека." На другі дзень, Агріппа і Бэрэнікэ з вялікаю пышнасьцю прыбылі і ўвайшлі
Назаўтрае-ж, як Агрыппа й Вэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцяй і ўвайшлі ў судовую палату з тысячнікамі й паважне́йшымі мужамі ме́ста, па загаду Фэставаму быў прыве́дзены Паўла.
ў комнату разам з трыбунамі ды знамянітасьцямі горада, па загаду Фэстуса ўведзены быў Павал:
І кажа Фэст: Цару Агрыппа дый усе́ прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, аб якога ўся грамада Жыдоўская прыступала да мяне́ і ў Ерузаліме і тут, крычучы, што ня сьле́д яму больш жыць.
Фэстус сказаў: "Каралю Агрьппа і ўсе прысутныя. Бачыце гэтага чалавека. Дзеля яго прыходзіла многа жыдоў і ў Ерузаліме і тутака гамонячы, што яму не належыцца даўжэй жыць.
Але я не знайшоў, каб ён учыніў не́шта вартае сьме́рці, дый ён сам паклікаўся на Аўгуста; дык я рассудзіў паслаці яго.
Але я пераканаўся, што ён не дапусьціўся нічога вартага кары сьмерці. А калі ён апеляваў /адклікнуўся/ да Аўгуста, рашыўся яго выслухаць.
Ды ня маю аб ім нічога пэўнага напісаць Гаспадару; дзеля гэтага прывёў яго да вас, а асабліва да цябе́, цару Агрыппа, каб, рассудзіўшы, ме́ці што напісаць.
Ня маю нічога пэўнага аб ім напісаць гаспадзіну. Дзеля таго прадставіў я яго вам, а асабліва табе, каралю Агрыппа, каб зрабіўшы допыт, меў што напісаць.
Бо неразумным здае́цца мне́, пасылаючы вязьня, не паказаць і абвінавачаньня на яго.
Бо здаецца мне неразумным пасылаць вязьня не падаўшы абвіненьня."