Дзеі 24 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
А праз пяць дзён прыйшоў архірэй Ананія з старшымі ды не́йкім рытарам Тэртуллам і выступілі перад старастай проці Паўлы.
Па пяці днях прыбыў архісьвятар Ананій з некалькімі старэйшынамі і з нейкім рытарам, Туртуллам. Яны ўручылі правіцелю абвіненьне проціў Паўла.
Пакліканы-ж, пачаў вінаваціць яго Тэртулл, гаворачы:
Калі яго вызвалі, Тэртулло пачаў яго вінаваціць: "Дзякуючы табе жывём мы ў поўным супакою, ды дзякуючы Тваёй празорлівасьці /апецы/ папраўляецца дабрабыт гэтага народу.
Дазнаючы праз цябе́ вялікага супакою ды шчасьця, што сталася народу гэтаму тваім адумам, заўсёды й усюды прыймаем мы (гэта), вяльможны Фэліксе, з усе́ю ўдзячнасьцяй.
Найдастойнейшы Фелікс! Мы ўсёды ды заўсёды ўспрымаем гэта з вялікай удзячнасьцю.
Але, каб табе́ шмат не дакучаць, прашу цябе́ каротка выслухаць нас паводле ласкавасьці твае́й.
Каб цябе лішне не турбаваць, прашу, каб нас спагадна хоць хвіліну паслухаў.
Бо, знайшоўшы, што чалаве́к гэты ёсьць зараза, будзіцель бунту сярод Жыдоў на ўсе́нькім сьве́це ды павадыр гэрэзіі Назарэйскае,
Мы ўстанавілі, што гэты чалавек яўляецца правадыром сэкты назарэйцаў. Ён заразьлівы і выклікае бунты /завяруху/ сярод жыдоў ва ўсім сьвеце.
які й храм адважыўся зьнява́жыць, — мы ўзялі яго й хаце́лі судзіць паводле нашых законаў.
Стараўся нават зьбясчэсьціць /спаганіць/ сьвятыню, але мы ято узялі.
Але прыйшоў тысячнік Лізі ды з вялікім гвалтам забраў яго із нашых рук,
загадаўшы абвініцелям ягоным ісьці да цябе́. Ад яго ты сам можаш, распытаўшыся, даве́дацца аб усім тым, у чым мы вінавацім яго.
Выслухаўшы яго, сам будзеш магчы даведацца ад яго пра ўсё, у чым мы яго вінавацім.
Пацьвярдзілі-ж і Жыды, кажучы, што гэта так.
Жыды пацьвярдзілі, што справа гэтак маецца.
Паўла-ж, як стараста даў яму знак гаварыць, адказаў: Ве́даючы цябе́ многа год, як судзьдзю гэтага народу, я тым ахватне́й буду бараніці справу маю.
Калі правіцель даў знак, Паўлу гаварыць, ён гаварыў:
Ты можаш даве́дацца, што ня больш, як дванаццаць дзён назад, прыйшоў я пакланіцца ў Ерузалім.
''Ведаю, што ты ад многа гадоў яўляешся суддзёю гэтага народа, таму сьмела выступлю ў сваёй абароне. Можаш пераканацца, што я ня больш як дванаццаць днёў, таму я прыбыў у Ерузалім пакланіцца Богу.
І ані ў храме не знайшлі мяне́ хоць з кім спрачаючыся ці бунтуючы народ, ані ў сынагогах, ані ў горадзе,
Ані ў сьвятыні, ані ў сынагозе, ані ў горадзе ня бачылі мяне, каб я з кім спрачаўся або падымаў бунт.
дый ня могуць даказаць таго, у чым цяпер вінавацяць мяне́.
Яны ня могуць даказаць табе тога, аб што цяпер вінавацяць.
Але табе́ прызнаюся ў тым, што на шляху, які яны гэрэзіяй называюць, я служу гэтак Богу айцоў, ве́ручы ўсяму, што згодна з законамі ды што напісана ў Прарокаў,
Да таго вось прызнаюся перад табою: Што павучэньне /напрамку/, які яны называюць гэрэзіяй служу Богу бацькоў маіх. Веру ва ўсё, што напісана было ў Законе ды ў прарокаў.
маючы надзею на Бога, што мае быць ускрасе́ньне мёртвых, праведных і няправедных, чаго й самі яны чакаюць.
Маю таксама ў Богу надзею, якую і яны маюць, што будзе ўваскрасеньне справядлівых і несправядлівых /негадзівых, ліхіх/.
Дзеля гэтага й сам я крэпка стараюся ме́ць заўсёды чыстае сумле́ньне перад Богам і перад людзьмі.
Таму і сам стараюся мець чыстае сумленьне перад Богам і перад людзьмі.
Цераз многа год прыйшоў я чыніць дораньне народу майму ды ахвяры,
Па многіх гадах явіўся я з міласьцінамі ды ахвярамі для майго народу.
і на гэтым знайшлі мяне́ ачышчанага ў храме некаторыя Жыды із Азіі, а не з таўпой ды ўзварушэньнем;
Тады спаткалі мяне ачышчанага ў сьвятыні без натоўпу ды без заварухі,
вось ім трэба было прыйсьці да цябе́ й вінаваціць мяне́, калі-б не́шта проці мяне́ ме́лі.
некаторыя жыды з Азіі. Дык трэба было быць ім тут, і калі маюць нешта проціў мяне, вінаваціць перад табой.
Або самі гэтыя няхай скажуць, ці знайшлі ў-ва мне́ які грэх, як я стаяў перад сынэдрыонам,
А тыя, што тут, хай дакажуць, што за праступленьне знайшлі ў ва мне на судзе у Сангэдрыні.
апрача аднаго гэтага голасу, што крыкнуў, стоючы сярод іх: што сяньня яны судзяць мяне́ за ўваскрасе́ньне мёртвых.
Xіба толькі дзеля таго, што стоячы між іх закрычаў у голас: Судзіце мяне сёньня дзеля веры ў уваскрасеньне памёршых".
Пачуўшы гэтае, Фэлікс адлажыў справу іхнюю, падрабне́й разьве́даўшы аб шляху гэтым ды сказаўшы: Як прыйдзе тысячнік Лізі, разгле́джу справу вашу.
Фелікс добра разьбіраючыся ў гэтым напрамку — вучэньні адстрочыў іх справу, кажучы: "Разгледжу вашу справу, як прыбудзе трыбун Лізій."
І загадаў сотніку сьцерагчы Паўлу ды даваць яму волю й не забараняць нікому з ягоных служыць яму й прыхадзіць да яго.
Сотніку загадаў пільнаваць яго але быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з прыяцеляў у паслузе яму.
Праз колькі дзён Фэлікс, прыйшоўшы з Друзіллаю, жонкаю свае́ю, што была Жыдоўка, паклікаў Паўлу і слухаў яго аб ве́ры ў Хрыста.
Па некалькі днях прыбыў Фелікс з сваёй жонкаю Друзілляй, яна была жыдоўкай. Паслаў ён па Паўла, ды слухаў яго вучэньня што да веры ў Езуса Хрыста.
А як той гаварыў аб справядлівасьці й узьдзяржаньні ды аб судзе́, што мае быці, дык Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: Цяпе́р годзе, ідзі; як выбяру час, паклічу цябе́.
Але калі Павал стаў навучаць аб справядлівасьці і пра ўстрыманасьць, ды аб будучым судзе, Фелікс напалохапы сказаў: "Цяпер можаш ісьці, калі буду мець час, паклічу цябе зноў."
Да таго-ж ён спадзяваўся, што дастане грошы ад Паўлы, каб звольніў яго; дык, часта заклікаючы яго, гутарыў з ім.
Спадзяваўся прытым, што атрымае ад Паўла грошы, дык таму пасылаў па яго часьцей і гутарыў з ім.
А як скончыліся два гады, дастаў Фэлікс замясьціцеля Поркія Фэста; каб-жа прыдбаць ласку Жыдоў, Фэлікс пакінуў Паўлу ў путах.
Па двух гадах наступнікам Фелікса стау Порцый Фэстус. Фелікс аднак пакінуў Паўла ў вязьніцы, хочучы аказаць ласку жыдам.