Мацьвея 26 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Міхася Міцкевіча
І сталася, калі Ісус скончыў усе́ гэтыя словы, то сказаў да вучняў Сваіх:
І дзеялася, калі Ісус кончыў усе гэтыя словы, то сказаў вучням Сваім:
вы ве́даеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалаве́чы вы́даны будзе на раскрыжава́ньне.
Ведайце, што за два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы выданы будзе на ўкрыжаваньне.
Тады сабраліся архірэі і кніжнікі і старшыя з народу на падворак архірэя іме́ньнем Кайяфа.
Тагды зыйшліся архісьвятары, кніжнікі і старшыні народныя на падворак архісьвятара, званага Кайяфа.
І ўмовіліся схапіць Ісуса хітрасьцяй і забіць.
І ўмовіліся схапіць Ісуса хітрасьцяй і забіць.
Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб не ўзьнялося абурэньне ў народзе.
Але гаварылі — толькіне ў сьвята, каб ня сталася забурэньне ў народзе.
Калі-ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага,
Калі-ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сымона запракажонага,
прыступілася да Яго жанчына з аляба́страваю судзінаю з але́ем мнагацэнным і паліла Яму на галаву, як ляжаў.
— Падыйшла да Яго жанчына, нясучы алябастравы слоічак дарагога мірра, і паліла на галаву Яго, калі сядзеў за сталом.
Углде́зіўшы гэтае, вучні Яго гне́валіся, кажучы: на што гэткае марнава́ньне?
Пабачыўшы гэтае, вучні Ягоныя сталі пасуджаць, гаворачы: — нашто гэткае марнаваньне?
Бо можна было-б прадаць гэты але́й за добрую цану і даць убогім.
Можна-ж было-б прадаць гэтае мірра за добрую цану і даць убогім.
Але Ісус, ве́даючы гэтае, сказаў ім: на што́ робіце прыкрасьць жанчы́не? яна добры ўчынак учыніла для Мяне́.
Але Ісус, ведаючы гэта, сказаў ім: — нашто пасуджаеце жанчыну? яна добры ўчынак зрабіла для Мяне.
Бо ўбогіх заўсёды ма́еце з сабою, а Мяне́ не заўсёды ма́еце.
Бо ўбогіх вы заўсёды маеце каля сябе, Мяне-ж не заўсёды маеце.
Паліўшы але́ем гэным це́ла Маё, яна ўчыніла на пахаваньне Маё.
Узьліўшы міра гэтае на цела Маё, яна прыгатавала Мяне на пахаваньне.
Запраўды́ кажу вам: дзе́ будзе абвяшчацца Эвангельле гэтае па ўсім сьве́це, сказана будзе і аб тым, што́ яна зрабіла, на ўспамін аб ёй.
Папраўдзе кажу вам: дзе толькі будзе абвяшчацца гэтае Евангельле па ўсім сьвеце, сказана будзе пра тое, што яна ўчыніла, на ўспамін пра яе.
Тады адзін з дванаццацёх, называны Юда Іскарыёт, пайшоўшы да архірэяў,
Тады адзін з дванаццацёх, званы Юда Іскарыёт, пайшоў да архісьвятароў,
сказаў: што́ хочаце даць мне́, і я вам вы́дам Яго? Яны вы́значылі ему трыццаць срыбнякоў.
і сказаў : — што воліце даць мне, і я выдам Яго вам? яны вызначылі яму трыццаць сярэбранікаў.
І з таго часу ён шукаў наго́ды, каб выдаць Яго.
І з таго часу ён пачаў шукаць зручнага моманту, каб выдаць Яго.
У пе́ршы-ж дзе́нь праснакоў прыйшлі вучні Ісуса і сказалі Яму: дзе́ хочаш прыгатаваць Табе́ е́сьці пасху?
У першы-ж дзень прэсьнічны падыйшлі вучні Ісусавы і сказалі Яму: — дзе хочаш, каб прыгатавалі Табе спажываць Пасху?
Ён жа сказаў: пайдзе́це ў ме́ста да такога-і-такога і скажэце яму: Вучыцель кажа: час Мой блізкі; у цябе́ зро́блю пасху з вучнямі Маімі.
Ён-жа сказаў: — ідзеце у места да аднаго таго і
Вучні зрабілі, як загадаў ім Ісус; і прыгатавалі пасху.
Калі-ж настаў ве́чар, Ён узьлёг з дванаццацьма вучнямі.
І, калі яны е́лі, сказаў: запраўды́ кажу вам, што адзін з вас вы́дасьць Мяне́.
Вучні зрабілі, як сказаў ім Ісус, і прыгатавалі Пасху.
І, крэпка засумаваўшы, пачалі гаварыць Яму кожны з іх: ці ня я, Госпадзе?
Калі-ж настаў вечар, Ён заняў застольле з дванаццацьма вучнямі.
Ён жа сказаў у адказ: той, хто памачыў са Мною руку ў місе, гэты вы́дасьць Мяне́.
І калі яны елі, сказаў: — запраўды, кажу вам, што адзін з вас прадасьць Мяне.
Бо Сын Чалаве́чы прыходзе, як напісана аб Ім: але го́ра таму чалаве́ку, праз якога Сын Чалаве́чы прадае́цца; ляпе́й было-б гэтаму чалаве́ку не радзіцца.
І, моцна засмуціўшыся, яны пачалі, кажны паасобку, гаварыць: — ці ня я, Госпадзе?
Пры гэтым і Юда, што прада́ў Яго, сказаў: ці ня, я Равві? Ісус кажа яму: ты сказаў.
Ён-жа ў адказ сказаў: — той, хто апусьціў са Мною руку ў пасудзіну, ён прадасьць Мяне.
І, калі яны е́лі, Ісус, узяўшы хле́б і пабагаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды сказаў: прыме́це, е́шце; гэта ёсьць це́ла Маё.
Сын-жа Чалавечы йдзе, як пра Яго напісана, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы прадаецца; лепш было-б яму, каб не радзіўся чалавек той.
І, узяўшы ча́ру і аддаўшы хвалу́, падаў ім і сказаў: піце з яе́ ўсе́;
Тады адазваўся і Юда, які выдаваў Яго, сказаў: — ці ня я, Раўві? Ісус кажа яму: — ты сказаў.
бо гэта ёсьць кроў Мая новага запаве́ту, якая ліе́цца за многіх дзеля дараваньня грахоў.
І калі яны елі, Ісус узяў хлеб і, дабрасловіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: — вазьмеце і ежце: гэта ёсьць Цела Маё.
Кажу-ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад пло́ду гэтага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно ў Царстве Айца Майго.
І ўзяўшы чашу, узьнёс хвалу і падаў ім, кажучы: — пеце з яе ўсе;
І, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
Бо гэта ёсьць кроў Мая новага запавету, праліваная за многіх на адпушчэньне грахоў.
Тады кажа ім Ісус: усе́ вы спаку́сіцеся дзеля Мяне́ ў гэту ноч, бо напісана: паражу́ пастуха́, і расьсе́юцца аве́чкі стада (Захарія 13:7).
І кажу вам, што ад сёньня ня буду піць ад плоду гэтага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі віно новае у Ўладарстве Айца Майго.
Па ўваскрасе́ньні-ж Маім спаткаю вас у Галіле́і.
І прапяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
А Пётр сказаў Яму ў адказ: калі і ўсе́ спаку́сяцца дзеля Цябе́, я ніколі не паддамся спаку́се.
Тады сказаў ім Ісус: — усе вы зблазнуецеся прада Мною ў гэтую ноч, як пра гэта напісана: зьвераджу пастыра, і рассыплюцца авечкі стада.
Ісус сказаў яму: запраўды́ кажу табе́, што ў гэту ноч, пе́рш, чымся прапяе́ пе́вень, тройчы адрачэшся ад Мяне́.
Па уваскрасеньні-ж Маім апярэджу вас у Галілеі.
Кажа Яму Пётр: хаця-б прышлося мне́ і паме́рці з Табою, не адраку́ся ад Цябе́. Падобнае гаварылі і ўсе́ вучні.
Пётра-ж, адазваўшыся, кажа Яму: — хоць-бы ўсе адцураліся Цябе, я не адступлюся ніколі.
Тады йдзе з імі Ісус на ме́сца, званае Гефсіманія, і кажа вучням: пасядзе́це тут, пакуль Я пайду памалюся там.
І сказаў яму Ісус: — папраўдзе кажу табе, што ў гэтую ноч, перш чым прапяе певень, тройчы адрачэсься ад Мяне.
І, узяўшы з Сабою Пятра і абодвух сыноў Завядзе́явых, зачаў тужыць і сумаваць.
Пётра-ж кажа Яму: — а хоць-бы давялося мне і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе; гэтак гаварылі і ўсе вучні.
Тады кажа ім Ісус: тужыць душа Мая аж да сьме́рці: пабудзьце тут і ня сьпіце са Мною.
Тады ідзе з імі Ісус на месца, званае Гефсыманія і кажа вучням: — пасядзеце тут, пакуль Я пайду памалюся там.
І, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, маліўся і гаварыў: Аце́ц Мой! Калі магчыма, няхай абміне́ Мяне́ ча́ра гэтая; аднак, не́ як Я хачу, але як Ты.
І, узяўшы з Сабою Пятра і абодвух сыноў Завядэевых, упаў у скруху і вялікі жаль.
І прыходзіць да вучняў і знаходзіць іх у сьне́, дый кажа Пятру: гэтак не маглі вы і аднае́ гадзіны ня спаць са Мною?
І тады кажа ім Ісус: — душа Мая тужыць сьмяротна; пабудзьце тут і чувайце пры Мне.
Ня сьпіце і маліцеся, каб ня ўпасьці ў спаку́су. Дух бадзёры, це́ла-ж нядужае.
І адыйшоўшыся крыху, упаў на аблічча Сваё, маліўся і прамаўляў: — Ойча Мой! калі магчыма, няхай пройдзе па-за Мной чаша гэтая, але-ж ня як Я хачу, а як Ты.
І зноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, кажучы: Аце́ц Мой! калі ня можа ча́ра гэтая абмінуць Мяне́, каб Мне́ ня піць яе́, няхай ста́нецца воля Твая!
І прыйшоўшы да вучняў, знайходзіць іх соннымі; і кажа Пятру: — ці-ж так не маглі вы аднае гадзіны пацярпець са Мною?
І, прыйшоўшы, знаходзіць іх ізноў у сьне́; бо ў іх вочы абцяжэлі.
Бадзёрцеся і малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу, бо дух бадзёры, цела-ж нядужнае.
І, пакінуўшы іх, адыйшоўся ізноў і маліўся трэці раз, мовіўшы тое-ж слова.
І ізноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, прамаўляючы: — Войча Мой, калі ня можа чаша гэтая амінуць Мяне, каб Мне ня піць яе, няхай будзе воля Твая.
Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце; вось настаў час, і Сын Чалаве́чы выдае́цца ў рукі грэшнікаў.
І прыйшоўшы, зноў знаходзіць іх соннымі, бо былі ў іх вочы ацяжалыя.
Устаньце, пойдзем: вось прыходзе той, што прадае́ Мяне́.
І пакінуўшы іх, зноў адыйшоўся і трэйці раз маліўся тымі самымі словамі.
І, калі яшчэ гаварыў Ён, вось прыйшоў Юда, адзін з дванаццацёх, і з ім множства народу з мяча́мі ды кала́мі, ад архірэяў і старшых народных.
Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: — вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце; вось надыйшоў час, і Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў.
Прадаючы-ж Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, той і ёсьць; бярэ́це Яго.
Устаньце, пойдзем; вось, набліжаецца той, хто прадае Мяне.
І ўраз, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равві! і пацалаваў Яго.
І калі Ён яшчэ гаварыў, вось Юда, адзін з дванаццацёх, падыйшоў, а з ім вялікая грамада з мячамі і кіямі, ад архісьвятароў і старшыняў народных.
А Ісус сказаў яму: дру́жа, чаго ты прыйшоў? Тады падыйшлі і ўзлажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.
Прадажнік-жа Ягоны даў ім знак, сказаўшы: — Каго я пацалую, гэта ёсьць той — бярэце Яго.
І вось, адзін з быўшых з Ісусам, выцягнуўшы руку, дастаў ме́ч свой і, ударыўшы слугу архірэявага, адсе́к яму вуха.
І зараз-жа, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: — радуйся, Раўві! і пацалаваў.
Тады кажа яму Ісус: вярні ме́ч твой на яго ме́сца; бо ўсе́, узяўшыя ме́ч, ад мяча загінуць.
Ісус-жа сказаў яму: — дружа! для чаго ты прыйшоў рабі тое; тады падыйшоўшыя налажылі на Яго рукі і ўзялі Яго.
Ці думаеш, што Я не магу цяпе́р упрасіць Айца Майго, і Ён ня дасьць Мне́ бале́й дванаццацёх легіонаў Ангелаў?
І вось адзін з тых, якія былі з Ісусам, працягнуўшы руку, дастаў меч свой і, ударыўшы слугу архісьвятаровага, адсек яму вуха.
Ды як жа збудзецца напíсанае, што гэта мусіць стацца?
Тады сказаў яму Ісус: — вярні меч свой на месца яго, бо ўсе, хто ўзьнімае меч, ад мяча загінуць.
У той час сказаў Ісус народу: быццам на разбойніка выйшлі вы з мяча́мі ды кала́мі браць Мяне́; кожны дзе́нь сядзе́ў я з вамі, навучаючы ў сьвятыні, і вы ня бралі Мяне.
Ці-ж думаецца табе, што Я не магу цяпер умаліць Айца Майго, каб прыслаў Мне больш дванаццаці легіёнаў ангелаў?
Гэтае-ж усё сталася, каб збыліся пісаньні прарокаў. Тады ўсе́ вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
Дык як-жа споўняцца Пісаньні, што гэтак мае стацца?
А ўзяўшыя Ісуса, завялі Яго да Кайяфы, архірэя, куды сабраліся кніжнікі і старшыні.
І ў той час Ісус гаварыў да народу: — нібы на разбойніка выйшлі вы з мячамі і кіямі ўзяць Мяне; кажны дзень сядзеў Я з вамі у сьвятыні, навучаючы, і вы ня бралі Мяне.
Пётр жа сьле́даваў за Ім здалёк да падворка архірэйскага; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, се́ў з слугамі, каб бачыць кане́ц.
Усё-ж гэта сталася, каб збыліся пісаньні прарокаў; тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, разьбегліся.
Архірэі і старэйшыны ды ўве́сь сынэдрыон шукалі фальшывых сьвядоцтваў проці Ісуса, каб забіць Яго.
Тыя-ж, якія узялі Ісуса, павялі Яго да Кайяфы архісьвятара, дзе былі сабраўшыся кніжнікі і старшыні.
І не знайшлі; і, хаця многа фальшывых сьве́дкаў прыходзіла, не знайшлі. Уканцы прыйшлі два фальшывыя сьве́дкі
А Пётра йшоў сьледам за Ім здаля да падворку архісьвятаровага; і ўвайшоўшы ў сярэдзіну, сеў разам з слугамі, каб бачыць канец.
і сказалі: Ён казаў: магу зруйнаваць царкву Божую і ў тры дні збудаваць яе́.
Архісьвятары і старшыні ды ўвесь сынедрыён шукалі ілжывага сьветчаньня на Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць.
І, устаўшы, архірэй сказаў Яму: Ты нічога не адка́зваеш? Што яны проці Цябе́ сьве́дчаць?
І не знайходзілі; і хоць шмат ілжывых сьветак прыходзіла, не знайшлі; нарэшце прыйшлі двух ілжывых сьветкі,
Ісус маўчаў. І архірэй сказаў Яму: заклінаю Цябе́ Богам жывым, скажы нам, ці Ты — Хрыстос, Сын Божы?
і сказалі: — Ён гаварыў: магу зруйнаваць храм
Ісус кажа яму: ты сказаў; да таго кажу вам: адгэтуль убачыце Сына Чалаве́чага, се́дзячы з правага боку сілы і ідучы на воблаках нябе́сных.
Тады архірэй разьдзер адзе́жы свае́ і сказаў: Ён блюзьніць: на што нам яшчэ сьве́дкі? вось жа цяпе́р вы чулі хулу́ Яго.
І, ўстаўшы, архісьвятар сказаў Яму: — што-ж нічога не адказваеш, што яны супраць Цябе сьветчаць?
Як вам здае́цца? Яны-ж сказалі ў адказ: варт сьме́рці.
Але Ісус маўчаў; тады азваўшыся, архісьвятар кажа Яму: — заклінаю Цябе Богам Жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?
Тады плява́лі Яму ў аблічча і ту́залі Яго; другія-ж білі Яго па шчо́ках
Ісус кажа яму: — ты сказаў, датаго-ж кажу вам: ад гэтага часу ўбачыце Сына Чалавечага, пасаджанага праваруч сілы ідучы на воблаках нябесных.
ды казалі: адгадай, Хрыстос, хто ўда́рыў Цябе́?
Тады архісьвятар разадраў адзеньне сваё і сказаў: — Ён блюзьніць; нашто яшчэ нам сьветкі, вось цяпер вы чулі Яго блюзьнерства.
А Пётр сядзе́ў вонках на падворку, і падыйшла да яго служка ды сказала: і ты быў з Ісусам Галіле́янінам.
Як вам здаецца? яны-ж сказалі ў адказ: — павінен сьмерці.
Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ве́даю, што ты гаворыш.
Тады заплявалі аблічча Яго і зьдзекліва таўклі Яго; іншыя-ж білі Яго па шчоках,
Калі-ж ён выходзіў за вароты, уба́чыла яго другая, ды кажа быўшым там: гэты быў з Ісусам Назарэем.
кажучы: — спраракуй нам, Хрысьце, хто Цябе ўдарыў.
І ён ізноў адрокся, прысягаючыся, што ня ве́дае чалаве́ка гэтага.
Пётра-ж сядзеў вонках на падворку; і падыйшла да Яго адна служніца, кажучы: — і ты быў з Ісусам Галілейскім?
Крыху паждаўшы, падыйшлі туды стаяўшыя там і сказалі Пятру: запраўды, ты з іх, бо і гутарка твая выдае́ цябе́.
Ён-жа адрокся прад усімі, сказаўшы: — ня ведаю, што ты гаворыш.
Тады ён зачаў клясьціся і бажы́цца, што ня ве́дае гэтага чалаве́ка. І ўраз-жа запяяў пе́вень.
Калі-ж Ён выходзіў за вароты, убачыла яго другая, і кажа да тых, хто быў там: — і гэты быў з Ісусам Назарэем.
І прыпомніў Пётр ска́занае яму Ісусам, як гаварыў: пе́рш, чымся пе́вень прапяе́, тройчы адрачэшся ад Мяне́. І, выйшаўшы вонкі, плакаў горка.
І ён зноў адрокся, клянучыся, што ня ведае Гэтага Чалавека.