Дзеі 26 разьдзел

Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Агры́па сказаў Паўлу: дазваля́ецца табе гаварыць за само́га сябе. Тады Павел, прасцёршы руку́, стаў гаварыць у сваю абаро́ну:
 
Агрыппа сказаў Паўлу: "Пазваляецца табе гаварыць у сваёй абароне. Тады Павал працягнуўшы руку пачаў абаронную мову:

цар Агры́па! я лічу сябе шчаслíвым, што магу сёння абараня́цца перад табою ад ўсяго, у чым абвінава́чваюць мяне Іудзеі,
 
"Кароль Агрыппа! Лічу я сябе шчасьлівым, што магу сягоньня выступаць у абароне сваёй перад табой супраць усіх закідаў, у якіх абвіняюць мяне жыды.

асабліва таму, што ты ве́даеш усе звы́чаі і спрэ́чныя пытанні Іудзеяў. Так што прашу цябе вы́слухаць мяне велікаду́шна.
 
Тым болыш, што ты знаеш усе звычаі і спорныя справы. Таму прашу цярпліва мяне выслухаць.

Дык вось, жыццё маё з ю́ных гадоў, якое прахо́дзіла ад пачатку сярод народа майго ў Іерусаліме, ве́даюць усе Іудзеі;
 
Жыцьцё маё ад моладасьці, якое праводзіў у народзе маім і ў Ерузаліме знаюць усе жыды.

яны здаўна́ зна́юць мяне і, калі б захацелі, маглі б засве́дчыць, што я жыў фарысе́ем паводле самага стро́гага кіру́нку нашага веравызна́ння.
 
Яны знаюць мяне ад даўна, і, каб хацелі, маглі б пасьведчыць, што я як фарызэй жыў, па суроваму нашае веры вучэньню.

І цяпер я стаю́ перад судом за надзе́ю на Богам да́дзенае айцам нашым абяца́нне,
 
А цяпер стаю перад судом ды суджаны за тое, што здавераны ў абяцаньні дадзеным Богам бацькам нашым.

на здзяйсне́нне якога спадзяю́цца ўсе нашы двана́ццаць кален, стара́нна слу́жачы Богу дзень і ноч; за гэтую надзе́ю, цар Агрыпа, і абвінава́чваюць мяне Іудзеі.
 
Каторага спаўненьня спадзяюцца дваццаць нашых пакаленьняў, служачых заўсёды днём і ноччу. Дзеля гэтае надзеі, валадару вінавацяць мяне жыды.

Дык што́ Няўжо невераго́дным лíчыце вы тое, што Бог уваскраша́е мёртвых?
 
Чаму вам здаецца немагчымым, што Бог ускрашае памёршых?

Праўда, і мне здава́лася, што я павінен ру́пна дзе́йнічаць су́праць íмені Іісуса Назарэ́я;
 
Калісьці і мне самому здавалася, што мушу выступаць усякімі спосабамі проціў імя Езуса з Назарэту.

гэта я і рабіў у Іерусаліме: і многіх святы́х у цямніцы пасадзíў, атрыма́ўшы ўладу ад першасвятаро́ў, і калі забіва́лі іх, я даваў згоду;
 
Я гэтак і рабіў у Ерузаліме! І ўзяўшы ўпаўнаважаньне ад архісьвятараў, саджаў у вязьніцы многіх сьвятых, галасаваў супраць іх, калі асуджалі на сьмерць.

і, ва ўсіх сінагогах часта кара́ючы іх, я прымуша́ў іх блюзне́рыць і, бязме́рна люту́ючы су́праць іх, перасле́даваў нават у чужых гарадах.
 
Я часта карамі прымушаў да блюзьнерства ва ўсіх сынагогах. Прасьледаваў іх бяз меры ды сьцігаў іх па іншых гарадах.

Дзе́ля гэтага ж ідучы́ ў Дама́ск з паўнамо́цтвамі і даручэ́ннем ад першасвятаро́ў,
 
Так ехаў я ў Дамашак з упаўнаважаньнем і з паручэньнем архісьвятараў.

апо́ўдні ў дарозе я ўбачыў, цар, з неба святло, ярчэ́йшае за сонечнае ззя́нне; яно азары́ла мяне і тых, што ішлі са мною.
 
У дарозе, у поўдзень, убачыў, о валадару, сьвятло з неба, ярчэйшае за сонца, каторае асьвяціла мяне і маіх сяброў падарожжа.

І калі ўсе мы папа́далі на зямлю́, я пачу́ў голас, які прамаўля́ў да мяне і казаў на яўрэ́йскай мове: Саўл, Саўл! чаму ты Мяне гоніш? цяжка табе су́праць ражна́ ісцí.
 
Калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, каторы гаварыў да мяне па-гэбрэйсйу: "Шаўле, Шаўле, чаму Мяне прасьледуеш? Трудна табе брыкацца проціў ражна!"

А я сказаў: хто Ты, Госпадзí Ён жа сказаў: Я Іісус, Якога ты гоніш;
 
Я запытаў: "Хто Ты, Госпадзе?" А Госпад адказаў: "Я — Езус, Каторага ты прасьледуеш.

але падымíся і стань на ногі твае; бо Я дзе́ля гэтага і явíўся табе, каб паста́віць цябе служы́целем і све́дкам таго, што ты бачыў і што Я адкры́ю табе,
 
Але падніміся і стань на ногі, бо аб'явіўся я табе таму, каб устанавіць цябе слугою і сведкай таго, што пабачыў ды таго, што табе аб'яўлю.

збаўля́ючы цябе ад народа Іудзейскага і ад язычнікаў, да якіх Я пасыла́ю цябе
 
Абараню цябе ад народа жыдоўскага і ад паганаў, да каторых цябе пасылаю,

адкрыць вочы ім, каб яны павярну́ліся ад це́мры да святла́ і ад ула́ды сатаны да Бога, і каб яны атрыма́лі прабачэ́нне грахоў і до́лю між асвячо́ных праз веру ў Мяне.
 
каб адкрыў ты ім вочы, каб адвярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў, удзел /часць/ са святыні праз веру ў Мяне."

Таму, цар Агрыпа, я не стаў працíвіцца нябе́снаму відзе́нню,
 
.Зсюль, о валадару, не мог я працівіцца візіі з неба,

а спачатку жыхара́м Дама́ска і Іерусаліма, потым жа па ўсёй краíне Іудзейскай і язы́чнікам прапаве́даваў, каб яны пака́яліся і звярну́ліся да Бога, ро́бячы го́дныя справы пакая́ння.
 
затое перш тым, што ў Дамашку і Ерузаліме і ва ўсёй краіне Юдэі і паганам вясціў, каб пакутавалі ды наварачаліся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага наварачэння.

За гэта Іудзеі схапілі мяне ў храме і імкну́ліся ўчынíць распра́ву.
 
Дзеля гэтае прычыны хвацілі мяне жыды ў святыні ды хацелі забіць.

Але я, атрыма́ўшы дапамогу ад Бога, да гэтага дня стаю́ і све́дчу і мало́му, і вялікаму, нічога не ка́жучы, акрамя́ таго, аб чым прарокі і Маісей гаварылі, што гэта будзе:
 
Але з помаччу Божай жыву да сёння і далей сведчу малым і вялікім, не навучаючы больш над тое, што прадсказвалі Прарокі і Майсей,

што Хрыстос павінен адпаку́таваць, першым уваскрэ́снуць з мёртвых і прапаве́даць святло народу гэтаму і язы́чнікам.
 
што Мэсія мае цярпець, што ўваскрасенне, ды што будзе вясціць святло так для народу, як і для паганаў."

Калі ён так прамаўляў у сваю абарону, Фест гучным голасам сказаў: ты стра́ціў розум, Павел! вялікая вучо́насць даво́дзіць цябе да стра́ты розуму.
 
Калі ён так выступаў у абароне, Фэстус закрычаў у голас: "Паўле, траціш розум. Вялікая навука давяла цябе да неразумнасці /шалу/.

Ён жа кажа: я не стра́ціў розуму, высокашано́ўны Фест, а прамаўля́ю сло́вы ісціны і здаровага сэнсу;
 
На гэта Павал: "Дастойны Фэстусе, не трачу розуму, ды словы, што гавару — праўдзівыя і прадуманыя!

бо ведае пра гэта цар, перад якім я і прамаўля́ю ўпэ́ўнена; я не веру, каб утаíлася ад яго што-небудзь з гэтага, бо не ў заку́тку ж яно адбыва́лася;
 
3нае пра гэта кароль, да каторага гавару смела. Я перакананы, што для яго ўсе гэтыя справы — вядомы. Не адбывалася гэта ўсё ў якім заканурку.

ці ве́рыш ты, цар Агры́па, прарокам? ве́даю, што ве́рыш.
 
Ці верыш, валадару Агрыппа, Прарокам? Ведаю, што верыш."

Агры́па ж сказаў Паўлу: ты мала што не ўгаво́рваеш мяне зрабíцца Хрысція́нінам.
 
На гэта Агрыппа сказаў Паўлу: "Мала не хватае, каб пераканаў мяне ды зрабіў з мяне хрысціяніна." .

А Павел сказаў: я б маліўся Богу, каб ці мала, ці многа, не толькі ты, але і ўсе, хто слу́хае мяне сёння, зрабіліся такімі, як я, аднак без гэтых ако́ваў.
 
А Павал: "Дай Бог, каб скарэй, ці пазней, не толькі ты, але таксама ўсе што мяне сягоння слухаюць, сталіся б такімі як я, алрача гэтых путаў".

І калі ён гэта сказаў, паднялíся цар, і правíцель, і Вернíка, і ўсе, хто сядзе́ў з імі;
 
Затым устау кароль і правіцель, і Бэрэнікэ, ды тыя, што з імі ўдзель нічылі.

і, адышо́ўшы ўбок, яны размаўля́лі паміж сабою, ка́жучы: нічога ва́ртага смерці або ако́ваў не робіць чалавек гэты.
 
Выходзячы, казалі адны другім: "Гэты чалавек не зрабіў нічога, каб караць смерцю або вязніцаю".

І сказаў Агры́па Фесту: можна было́ б вы́зваліць гэтага чалавека, калі б ён не патрабава́ў суда́ ў ке́сара. Таму і вы́рашыў правíцель паслаць яго да ке́сара.
 
А Агрыппа сказаў Фэстусу: "Можна было б асвабадзіць яго, калі б ён апеляваў /адкінуўся/ да Цэзара."