1 Пятра 3 разьдзел
Першае пасланьне Пятра
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага 2012
Таксама і вы, жонкі, падпарадко́ўвайцеся сваім мужа́м, каб тыя з іх, што не скара́юцца перад словам, праз паво́дзіны жо́нак здабы́ты былí без слова,
Таксама і вы, жонкі, пакарайцеся мужам сваім, каб нават тады, калі некаторыя з іх не слухаюць слова, праз самыя паводзіны жонак далучыліся [да веры] без слова,
калі ўба́чаць чы́стае, богабая́знае жыццё ваша.
аглядаючы ваша чыстае, поўнае страху [Божага] жыццё.
Няхай упрыго́жанне ваша будзе не зне́шняе: заплята́нне валасоў, аздабле́нне ў золата ці нашэ́нне ўбораў,
Хай вашым упрыгожаннем будзе не вонкавае заплятанне валасоў, ані залатыя пярсцёнкі, ані стройныя сукні,
а патае́мны сэ́рца чалавек у нятле́ннасці лаго́днага і маўклíвага ду́ху, што ма́е вялікую ва́ртасць перад Богам.
але схаваны ў сэрцы чалавек у непахіснай мірнасці і спакойнасці духа, што вельмі каштоўна ў вачах Божых.
Бо так не́калі і святы́я жанчы́ны, якія ўсклада́лі надзе́ю на Бога, упрыго́жвалі сябе, падпарадко́ўваючыся сваім мужа́м;
Так калісьці і святыя жонкі, усклаўшы надзею на Бога, аздаблялі сябе і былі падданымі сваім мужам,
гэтак Са́рра слухалася Аўраама, называ́ючы яго спадаро́м; і вы — дзеці яе, калі ро́біце дабро і не паддаяце́ся нія́каму стра́ху.
як Сара была паслухмянай Абрагаму, клічучы яго сваім гаспадаром. І вы яе дочкі, калі робіце дабро і не баіцеся ніякіх турбот.
Таксама і вы, мужы́, абыхо́дзьцеся разу́мна з жонкамі як са слабе́йшым полам жано́чым, ака́зваючы ім паша́ну як сунасле́дніцам благада́тнага жыцця́, каб не было́ перашко́ды малітвам вашым.
Так жа і вы, мужы, у супольным жыцці лічыцеся разумна з жанчынай, як з нетрывалай пасудзінай, аддаючы гонар, бо вы супольна з імі спадкаемцы ласкі жыцця, каб не стаўляць перашкод малітвам вашым.
Урэ́шце, будзьце ўсе аднаду́мнымі, спага́длівымі, браталю́бнымі, міласэ́рнымі, добразычлíвымі, пакорнаму́дрымі;
Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спагадныя, поўныя братняй любові, міласэрныя, пакорлівыя,
не плацíце злом за зло альбо знява́гай за знява́гу, а наадваро́т, благаслаўля́йце, ве́даючы, што на тое вы паклíканы, каб унасле́даваць благаславе́нне.
не адгаджайце ліхам за ліха, ані праклёнам за праклён, але, наадварот, дабраслаўляйце, бо на тое вы пакліканы, каб атрымаць у спадчыну дабраславенне.
Бо хто лю́біць жыццё і хоча ўба́чыць добрыя дні, той няхай стры́млівае язык свой ад зла і ву́сны свае ад кава́рных слоў,
«Бо чалавек, які хоча жыць, шануе дзень, каб пабачыць добрае. Хай стрымлівае язык свой ад ліхога і вусны яго хай не гавораць падступна;
няхай ухіля́ецца ад зла і ро́біць дабро, няхай шука́е мíру і імкне́цца да яго,
хай адступіцца ад ліхога і робіць дабро, хай шукае супакою і імкнецца да яго.
бо вочы Госпада зве́рнуты да пра́ведных, і ву́шы Яго — да малітвы іх, аблíчча ж Гасподняе су́праць тых, хто ро́біць зло, каб знíшчыць іх з зямлі.
Бо вочы Госпада — да справядлівых, і вушы Яго — да просьбаў іх; але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць ліха».
І хто зро́біць вам зло, калі вы бу́дзеце пабо́рнікамі дабра́?
І хто вам пашкодзіць, калі будзеце рупіцца пра дабро?
А калі і паку́туеце за праўду, то блажэ́нныя вы; устрашэ́ння ж іхняга не пало́хайцеся і не жаха́йцеся.
А калі б вы нават пацярпелі дзеля справядлівасці, вы шчасныя. Не палохайцеся іх пагроз ды не трывожцеся,
Госпада Бога свяцíце ў сэ́рцах вашых; будзьце заўсёды гатовы кожнаму, хто патрабу́е ад вас абгрунтава́ння вашай надзе́і, даць адказ з лаго́днасцю і богабая́знасцю;
Госпада Хрыста свяціце ў сэрцах вашых і будзьце заўсёды гатовы абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас.
майце сумле́нне добрае, каб тым, за што абгаво́рваюць вас, як злачы́нцаў, былі пасаро́млены тыя, хто зневажа́е ваша добрае жыццё ў Хрысце́.
У спагаднасці і страху [Божым] беражыце добрае сумленне, каб тым, чым вас прыніжаюць, былі зганьбаваны тыя, што ачарняюць вашы добрыя паводзіны ў Хрысце.
Бо лепш ро́бячы добро паку́таваць, калі на тое воля Божая, чым ро́бячы зло;
Бо лепш цярпець, дабро чынячы, калі такая воля Божая, чым чынячы зло.
таму што і Хрыстос, каб прыве́сці нас да Бога, адно́йчы прыня́ў паку́ты за грахí нашы, пра́ведны за няпра́ведных, памёршы пло́ццю, але ажы́ўшы ду́хам,
Хрыстос таксама раз пацярпеў за грахі, Справядлівы за несправядлівых, каб вас давесці да Бога, стаўшы мёртвым целам, але ажыўшы Духам;
у якім Ён, сышо́ўшы, прапаве́даваў і тым, што былí ў цямнíцы, ду́хам,
у Ім, пайшоўшы, прапаведаваў нават тым духам, што былі ў вязніцы,
якія не скары́ліся не́калі, калі чака́ла іх доўгацярплíвасць Божая, у дні Ноя, пры будаўнíцтве каўчэ́га, у якім нямногія, гэта зна́чыць восем чалавек, былí вы́ратаваны ад вады́.
якія калісьці былі непаслухмяныя, злоўжываючы Божаю цярплівасцю ў дні Ноя пры будове аркі, у якой нямногія, гэта значыць восем душ, уратаваліся ад вады,.
Так і нас цяпер падобнае гэтаму вобразу хрышчэ́нне — не цяле́снага бру́ду змыва́нне, а просьба да Бога аб добрым сумле́нні — спаса́е праз уваскрасе́нне Іісуса Хрыста,
На падабенства таго і вас цяпер збаўляе хрост, не праз абмыццё бруду цела, але праз просьбу да Бога аб добрым сумленні, праз уваскрэсенне Ісуса Хрыста,
Які, узышо́ўшы на неба, знахо́дзіцца правару́ч Бога, і Яму падпарадкава́ны Ангелы, і ўла́ды, і сілы.
Які ўзышоў у неба і сядзіць праваруч Бога, падпарадкаваўшы Сабе анёлаў, і ўлады, і магуцці.