1 да Фесаланікійцаў 3 разьдзел
Першае пасланьне да Фесаланікійцаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
Таму, ня могучы балей трываць, мы вырашылі застацца ў Атэнах адны
Паколькі мы не маглі далей вытрымаць, то захацелі самі застацца ў Атэнах
і паслалі Цімахвея, брата нашага і служыцеля Бога, і супрацоўніка нашага ў Эвангельлі Хрыста, каб умацаваць вас і падбадзёрыць вас у веры вашай,
і паслалі да вас Цімафея, брата нашага і супрацоўніка Бога ў абвяшчэнні Хрыстовага Евангелля дзеля вашага ўмацавання і падтрымання вашай веры,
каб ніхто ня хістаўся ў смутках гэтых: бо самі вы ведаеце, што да гэтага мы і прызначаны.
каб ніхто не зняверыўся сярод гэтага ўціску. Вы ж самі ведаеце, што мы на гэта прызначаны.
Бо і калі мы былі ў вас, мы прадказвалі вам, што маем цярпець прыгнёт, як і здарылася, і вы гэта ведаеце.
Калі былі ў вас, мы ўжо казалі вам, што павінны будзем цярпець уціск. І вы ведаеце, што так і сталася.
Таму і я, больш ня це́рпячы, паслаў Цімахвея, каб даведацца пра веру вашую, каб ня спакусіў вас спакусьнік, і каб праца нашая ня сталася марнай.
Таму і я ўжо не мог далей стрымацца і паслаў даведацца пра вашую веру, ці не зводзіць вас спакушальнік і ці не дарэмнай была нашая праца.
І цяпер, калі прыйшоў да нас ад вас Цімахвей і прынёс добрую вестку нам пра веру і любоў вашую, і што вы заўсёды маеце добрую памяць пра нас, жадаючы нас пабачыць, як і мы вас,
Цяпер прыбыў ад вас Цімафей і прынёс добрыя весткі пра вашую веру і любоў, і што вы добра ўсцяж успамінаеце пра нас, жадаючы пабачыцца з намі, як і мы з вамі.
таму і мы, пры ўсім нашым смутку і гаротах нашых суцешаны вамі, браты, праз веру вашую.
Ва ўсёй нядолі і ўціску нашым вашая вера, браты, падтрымлівала нас.
Бо цяпер мы жывём, калі вы стаіцё ў Госпадзе.
Бо цяпер мы жывём, калі вы трываеце ў Пану.
Якую ж падзяку мы можам даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якой радуемся за вас перад нашым Богам,
Як жа можам аддзячыць Богу за ўсю радасць, якую маем за вас перад Богам нашым,
дзень і ноч вельмі рупліва молячыся за вас, каб убачыць вашае аблічча і папоўніць нястачы веры вашай?
калі ўначы і ўдзень горача молімся, каб убачыць вас і дапоўніць тое, чаго не хапае вашай веры?
Сам жа Бог і Бацька наш, і Госпад наш Ісус Хрыстос хай накіруе шлях наш да вас.
Сам Бог і Айцец наш, і Пан наш Езус няхай скіруе да вас наш шлях.
А вам хай Госпад дасьць узрасьці і напоўніцца са збыткам любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы да вас:
А Пан няхай памножыць вас і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, якую і мы маем да вас,
каб узмацніць сэрцы вашыя ў бяззаганнасьці і сьвятасьці перад Богам і Бацькам нашым і перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом з усімі сьвятымі Ягонымі.
каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў святасці перад Богам і Айцом нашым у час прыйсця Пана нашага, Езуса, з усімі Ягонымі святымі.