Псалтыр 111 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Хваліце Ягову! Я буду вызнаваць хвалу Ягове ўсім сэрцам у радзе праведных і ў сходзе.
 

Учынкі Яговы ёсьць вялікія, яны вартыя досьледу ўсімі, каму яны даспадобы.
 

Дзея Ягоная ёсьць Бляск і Пашана! Справядлівасьць Ягоная трывае навекі.
 

Цуды Свае Ён зрабіў нязабыўнымі. Ягова ёсьць міласэрны і спагадлівы.
 

Ён даў ежу тым, хто баіцца Яго. Ён будзе помніць вечна Свой Запавет.
 

Сілу Дзеяў Сваіх Ён паказаў народу Свайму, каб даць ім спадак паганаў.
 

Справы Рук Ягоных ёсьць Праўда і Суд. Усе Прыказаньні Ягоныя ёсьць верныя,
 

умацаваныя на вякі вечныя, (яны) зроблены ў Праўдзе і Простасьці.
 

Ён паслаў збаўленьне народу Свайму, Ён наказаў навечна Запавет Свой. Сьвятое і багавейнае да страху ёсьць Імя Ягонае.
 

Страх перад Яговай ёсьць пачатак мудрасьці, добры розум маюць усе, хто выконвае (Прыказаньні Ягоныя). Хвала Ягоная трывае навекі.