Псалтыр 8 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Кіраўніку хору: на Гацкі лад. Псальм Давідавы.
 

Ягова, Валадару наш! Як велíчна Імя Тваё па ўсёй зямлі! Ты славу Тваю ўзьнёс панад Нябёсы!
 

Праз вусны малых дзетак і нямаўлятак зладзіў Ты Сабе хвалу насуперак Тваім уціскальнікам, каб прымусіць да маўчаньня ворага ды мсьціўцу.
 

Калі я разглядаю Нябёсы Твае, твор Пальцаў Тваіх, ды месяц і зоркі, якія Ты заснаваў,
 

(я думаю): што ёсьць чалавек, што Ты па́мятаеш аб ім, і Сын Чалавечы, што Ты пастаянна зь Ім?
 

Ня шмат Ты паменшыў Яго перад Богам, ды славай і чэсьцяй ахутаў Ты Яго,
 

і зрабіў яго гаспадаром над творамі Рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму;
 

авечак і валоў усіх, ды зьвяр’ё палявое,
 

птахаў нябёсных і рыбаў у моры — і ўсё, што ходзе сьцежкамі марскімі.
 

Ягова, Валадару наш! Як велічна Імя Тваё па ўсёй зямлі.