Марка 1 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Л. Гарошка
Пачатак Эвангельля Ісуса Хрыста Сына Бога.
Пачатак Эвангельля Ісуса Хрыста, Сына Божага.
Як напíсана ў Прарокаў: вось Я пасылаю Ангела Майго перад Абліччам Тваім, які падрыхтуе шлях Твой перад Табою.
Як напісана ў прарокаў: вось Я пасылаю ангела Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе твой шлях перад Табою.
Голас крычачага ў пустэльні: падрыхтуйце шлях Госпада, простымі рабіце сьцежкі Ягоныя.
Голас гукаючага ў пустыні: гатуйце шлях Госпаду, простымі рабеце Ягоныя сцежкі.
Зьявіўся Яан хрысьцячы ў пустэльні і абвяшчаючы хрышчэньне пакаяньня дзеля дараваньня грахоў.
Зьявіўся Іван, хрысьцячы ў пустыні і абвяшчаючы пакутнае хрышчэньне дзеля дараваньня грахоў.
І выходзіла да яго ўся краіна Юдава і ярузалімцы, і ўсе прымалі хрышчэньне ад яго ў вадзе Ярдана, спавядаючы грахі свае.
І выходзілі да яго: уся Юдэйская краіна і ерузалімцы і хрысьціліся ўсе ад яго ў раце Іардане, спавядаючыся з грахоў сваіх.
Быў жа Яан апрануты (у адзежу) зь вярблюдавага воласу і скураны пояс на паясьніцы ягонай, і еў (ён) саранчу і дзікі мёд.
І быў Іван адзеты ў вярблюдавы волас і скураны пояс быў на яго паясьніцы, і еў саранчу і дзікі мёд.
І прапаведаваў кажучы: ідзе за мною Мацнейшы за мяне, Якому я ня варты нахіліўшыся разьвязаць рэмень сандаляў Ягоных.
І прапаведоаў кажучы: за мною йдзе дужэйшы за мяне, Якому а ня варт сукланіўшыся разьвязаць рамень Ягонага абутку.
Я ахрысьціў вас у вадзе, а Ён ахрысьціць вас у Духу Сьвятым.
Бо я хрышчу вас вадою, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым.
І сталася ў тыя дні: прыйшоў Ісус з Назарэту, з Галілеі, і быў ахрышчаны Яанам у Ярдане.
І сталася ў тыя дні прыйшоў Ісус з Назарэту Галілейскага і быў ахрышчаны Янам у Іардане!
І зараз жа выйшаўшы з вады (ён) убачыў расхінаямыя Нябёсы і Духа, быццам галуба, Які зыходзіў на Яго;
І як выходзіў з вады, убачыў, як расчынілася неба і Духа, што як голуб зыходзіў на Яго.
і Голас быў зь Нябёсаў: Ты ёсьць Сын Мой любасны, Якім (Я) задаволены.
І быў голас з неба: "Ты Сын Мой ўлюблены, у Табе Маё ўпадабаньне".
І зараз жа Дух вядзе Яго ў пустэльню.
І зараз-жа Дух павёў Яго ў пустыню.
І быў (Ён) там у пустэльні сорак дзён, спакуша́ны ад шатана, і быў са зьвярамі, і Ангелы служылі Яму.
І прабыў Ён у пустыні сорак дзён, спакушваны д’яблам, і быў са зьвярамі, і анёлы служылі Яму.
А пасьля арышту Яана прыйшоў Ісус у Галілею прапаведуючы Эвангельле Валадарства Бога
А пасьля таго, як Ян быў выданы, Ісус прыйшоў у Галілею, абвяшчаючы Эвангельле аб Божым Валадарстве,
і кажучы: споўніўся час і наблізілася Валадарства Бога: пакайцеся і верце ў Эвангельле.
кажучы, што споўніўся час і наблізілася Божае Валадарства; пакайцеся і верце ў Эвангельле.
Праходзячы ж ля мора Галілеі убачыў Ён Сымона і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі сетку ў мора; бо (яны) былі рыбаловы.
Прайходзячы-ж каля Галілейскага мора, угледзеў Сымона і Андрэя, ягонага брата, як закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі.
І сказаў ім Ісус: ідзіце ўсьлед за Мною і зраблю вас лаўцамі людзей.
І сказаў ім Ісус: ідзеце за Мною і Я зраблю вас, што станецеся рыбакамі людзей.
І зараз жа пакінуўшы сеткі свае (яны) пайшлі ўсьлед за Ім.
І яны ў той-жа час пакінулі сеткі і пайшлі за Ісусам.
І прайшоўшы адтуль (яшчэ) трохі (Ён) убачыў Якуба Завядзеявага і Яана, брата яго́нага, а яны правілі ў чаўне сеткі,
І адыйшоўшы адтуль недалёка, Ён угледзуў Якуба Завэдэявага і Яна, ягонага брата, як яны правілі сеткі ў чаўне.
і тут жа паклікаў іх, і (яны) пакінуўшы бацьку свайго Завядзея ў чаўне з работнікамі пайшлі ўсьлед за Ім.
І адразу заклікаў іх. І яны, пакішуўшы свайго бацьку Завэдэя ў чаўне з наймітамі, пайшлі за Ім.
І прыхо́дзяць у Капэрнавум, і адразу ў суботу увайшоўшы ў сынагогу вучыў.
І прыйшоў у Капэрнаўм і неадкладваючы ў суботу ўвайшоў у бажніцу і навучаў іх.
І былі зьдзіўлены Ягонай навукай, бо (Ён) вучыў іх як Той, Хто ўладу мае, а ня як кніжнікі.
І дзівіліся з Ягонае навукі, бо навучаючы іх быў як той, што мае ўладу, а не як кніжнікі.
У сынагозе іхняй быў чалавек (апанаваны) духам нячыстым і закрычаў,
І быў у іхняй бажніцы чаловек з нячыстым духам, і закрычаў, кажучы:
кажучы: Во! што табе да нас, Ісус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас! Ведаю Цябе, Хто Ты, Сьвяты Божы.
"Што Табе да нас, Ісус Назарэйскі? Ты прыйшоў загубіць нас! Ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы!
А Ісус забараніў яму кажучы: змоўкні і выйдзі зь яго.
І пагразіў яму Ісус кажучы: маўчы і выйдзі з яго.
Тады дух нячысты страсянуўшы яго і, загаласіўшы моцным голасам, выйшаў зь яго.
І страсянуўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, нячысты дух выйшаў з яго.
І жахнуліся ўсе так што пачалі пытацца адзін воднага, кажучы: што гэта? што гэта за новае вучэньне; што ўладарна нават духам нячыстым загадвае, і пакараюцца Яму?
І ўсе зьдзівіліся і пыталіся адзін у аднаго: што гэта? Што за новая поўнаўладная навука, што загадвае нават нячыстым духам і яны слухаюць Яго?
І зараз жа разыйшлася чутка пра Яго па ўсяму навакольлю Галілеі.
І хутка разыйшлася аб Ім чутка па ўсёй Галілейскай краіне.
І тут жа, выйшаўшы з сынагогі, прыйшлі (яны) у дом Сымона і Андрэя зь Якубам і Яанам.
Выйшаўшы з бажніцы, ураз-жа прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя з Якубам і Янам.
А цешча Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе.
Цешча-ж Сымонавая ляжала ў гарачцы, дык зараз кажуць Яму аб ёй.
І, падыйшоўшы, (Ён) падняў яе, узяўшы за руку́ ейную; і зараз жа гарачка пакінула яе, і (яна) служыла ім.
І падыйшоўшы падняў яе, узяўшы за руку, і гарачка пакінула яе, і яна паслугоўвала ім.
Калі настаў вечар, як зайшло сонца, прынесьлі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі.
Калі-ж настаў вечар, як зайшло сонца, прынесьлі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных нячысьцікам.
І ўсё места было сабраным каля дзьвярэй.
І ўсё места сабралася перад дзьвярыма.
І (Ён) аздаравіў многіх хворых, рознага роду немачных, і выгнаў многа дэманаў і ня дазваляў гаварыць дэманам, што ведаюць Яго.
І аздаравіўшы многіх, што цярпелі ад розных хворасьцяў і выгнаў нячысьцікаў, і не дазвалаў нячыстым гаварыць, што яны знаюць Яго.
А нараніцы, устаўшы на досьвітку, выйшаў і пайшоў у пустэльнае мейсца, і там маліўся.
А нараніцы ўстаўшы на золку, выйшоў і пайшоў пустыннае мейсца і там маліўся!
І пайшлі за Ім Сымон і тыя, хто быў зь Ім.
Сымон і тыя, што былі з Ім, пайшлі за Ім;
І, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: усе шукаюць Цябе.
і знайшоўшы Яго кажуць Яму: усе шукаюць Цябе.
І кажа ім: пойдзем у астатнія сёлы і месты, каб (Мне) і там навучаць: бо для гэтага (Я) прыйшоў.
Ён сказаў ім: пойдзем у бліжэйшыя вёскі і месты, каб Мне і там навучаць, бо-ж Я дзеля гэтага прыйшоў.
І (Ён) навучаў у сынагогах іхных па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.
І Ён навучаў у іхных бажніцах скрозь па ўсёй Галілеі і аздараўляў апантаных.
І прыходзіць да Яго пракажоны, молячы Яго і падаючы перад Ім на калені і кажучы Яму: калі хо́чаш, можаш мяне ачысьціць.
Прыйшоў да Яго пракажонны, молячы Яго і падаючы перад ім на калені ды кажучы Яму: "Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць".
А Ісус, зьлітаваўшыся, працягнуў Руку́, дакрануўся яго і кажа яму: хачу, будзь ачышчаны.
Ісус-жа, зьлітаваўшыся над ім, расьцягнуў Сваю руку, дакрацуўшыся да яго і сказаў яму: "Хочу, будзь чысты".
І калі Ён сказаў, праказа зараз жа сыйшла зь яго, і (ён) стаў ачышчаным.
І як толькі сказаў, праказа адразу зыйшла з яго і ачысьціўся.
І строга папярэдзіўшы яго зараз жа адаслаў яго,
І грозна глянуўшы на яго, зараз-жа адправіў яго
і кажа яму: глядзі, нікому нічога ня кажы, але пайдзі пакажыся сьвятару і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Масей дзеля сьведчаньня ім.
і сказаў яму: "Глядзі, нікому не кажы, але йдзі пакажыся сьватару і ахвяруй за тваё ачышчэньне, што загадаў Майсей на сьведчаньне ім".
А ён выйшаўшы пачаў многа абвяшчаць і шырыць вестку, так што Ён больш ня мог адкрыта ўвайсьці ў места, але быў вонках у мясцох пустэльных; і прыходзілі да Яго адусюль.
Але ён, выйшаўшы, пачаў многа гаварыць і шырыць кругом вестку, так што Ісус ня мог ужо ўвайсьці адкрыта ў места, але быў вонках у адлюдных мейсцах. І прыходзілі да Яго адусюль.