Марка 4 разьдзел

Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Л. Гарошка

 
 

І ізноў пача́ў навучаць ля мора; і быў сабра́ны вакол Яго натоўп шматлюдны, так што Ён увайшоўшы ў човен быў на моры, а ўвесь народ быў на зямлі каля мора.
 
адсутнічае

І вучыў іх прыповесьцямі многімі і казаў ім у вучэньні Сваім:
 
адсутнічае

слухайце: вось выйшаў сейбіт сеяць.
 
адсутнічае

І сталася, калі сеяў, іншае ўпала каля дарогі, і наляцелі птушкі нябесныя і падзяўблі яго.
 
адсутнічае

А іншае ўпала на камяністую (мясьціну), дзе ня было шмат зямлі, і няўзабаве ўзыйшло, бо зямля была няглыбокая.
 
адсутнічае

А калі ўзыйшло сонца, (яно) завяла, і як ня мела карэньня, засохла.
 
адсутнічае

А іншае ўпала ў церні, і выраслі церні і заглушылі яго, і (яно) ня дало́ плоду.
 
адсутнічае

А іншае ўпала на до́брую зямлю і дало́ плод, які ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла іншае трыццаць, іншае шэсьцьдзясят, іншае стокрот.
 
адсутнічае

І казаў ім: хто мае вушы чуць, хай чуе!
 
адсутнічае

Калі ж (Ён) застаўся адзін (бяз народу), тыя, каторыя былі каля Яго разам з дванаццацьцю, запыталі Яго пра прыповесьць.
 
адсутнічае

І сказаў ім: вам да́дзена ведаць тайну Валадарства Бога. А тым, вонкавым, усё падае́цца ў прыповесьцях.
 
адсутнічае

Каб, угляда́ючыся, глядзелі і ня ўбачылі; і, чу́ючы, слухалі і ня маглі ўразумець, што ім трэба навярнуцца (да Мяне), і каб былí дараваны ім грахі.
 
адсутнічае

І кажа ім: ня разумееце гэтай прыповесьці? І як уразумееце ўсе прыповесьці?
 
адсутнічае

Сейбіт Слова сее.
 
адсутнічае

І пасеянае (Слова) пры дарозе азначае тых, якія пачуюць Слова, але адразу прыходзіць шатан і адбірае Слова, што пасеяна ў сэрцах іхных.
 
адсутнічае

А пасеянае (Слова) на камяністыя мясьціны азначае тых, якія, калі пачуюць Слова, зараз жа з радасьцю прыймаюць яго,
 
адсутнічае

але ня маюць у сабе кораня і няўгрунтаваныя; потым калі настае ўціск ці гане́ньне за Слова, адразу адступаюцца.
 
адсутнічае

А тыя што пасеяны ў це́рні, азначаюць тых, каторыя чуюць Слова,
 
адсутнічае

але турботы веку гэтага і прынада багацьця і іншыя пажаданьні ўваходзячы (у іх) заглушаюць Слова, і яно робіцца бяспло́дным.
 
адсутнічае

А пасеяныя ў добрую зямлю, азначаюць тых, што чуюць Слова, і прыймаюць (яго), і даюць плод у трыццаць і ў шэсьцьдзесят і ў сто (разоў).
 
адсутнічае

І казаў ім: ці на тое прыносіцца сьвечка, каб быць пастаўленай пад пасудзіну ці пад ложак? Не, але каб быць пастаўленай на сьвечніку.
 
адсутнічае

Бо няма нічога тайнага, каб ня зрабілася яўным, і нішто ня сталася схава́ным, але каб зьявілася вядомым.
 
адсутнічае

Калі хто мае вушы чуць, хай слухае!
 
адсутнічае

І казаў ім: будзьце ўважлівымі да таго, што чуеце: якою мераю мераеце, гэткаю і вам адмерана будзе і дададзена будзе вам, слухаючым.
 
адсутнічае

Бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго будзе аднята і тое што мае.
 
адсутнічае

І казаў: Валадарства Бога ёсьць падобна таму, як калі б чалавек кінуў насеньне ў зямлю;
 
адсутнічае

і сьпіць, і ўстае ўначы і ўдзень, і як насеньне ўзыходзіць і расьце, ён ня ведае.
 
адсутнічае

Бо сама зямля родзіць сьпярша рунь, пасьля колас, пасьля поўнае зерне ў коласе,
 
адсутнічае

а калі высьпее плод зараз жа пасылае серп, бо надыйшло жніво.
 
адсутнічае

І казаў: да чаго прыпадобнім Валадарства Бога? альбо празь якую прыповесьць выявім Яго?
 
адсутнічае

(Яно) падобна гарчычнаму зярняці якое, калі (яно) пасеяна ў зямлю (яно) ёсьць меншае за ўсіх зярнят на зямлі.
 
адсутнічае

А калі пасеяна, узыходзіць і робіцца большае за ўсякую агаро́дніну, і пускае вялікае гольле, так што пад ценем ягоным могуць гнязьдзіцца птушкі нябесныя.
 
адсутнічае

І многімі гэткімі прыповесьцямі казаў ім Слова, колькі (яны) маглі слухаць;
 
адсутнічае

і бяз прыповесьці ня казаў ім, а вучням Сваім насамоце тлумачыў усё.
 
адсутнічае

І ўвечары таго самага дня гаворыць ім: пераправімся на той бок.
 
І сказаў ім таго-ж дня вечарам: "Пераплывём на другі бераг".

І адпусьціўшы народ бяруць Яго з сабою, як быў у чаўне; былі разам зь Ім і другія чаўны.
 
І адправіўшы народ, яны ўзялі Яго з сабою, як быў у чаўне; і з Ім былі другія чаўны.

І ўзьнімаецца вялікая бура; і хвалі білі ў човен, так што ён ужо пачаў напаўняцца (вадою).
 
І ўзьнялася вялікая бура; хвалі білі ў човен так, што ён ужо пачаў напаўняцца вадою.

А Ён спаў на карме, на падушцы. І будзяць Яго і кажуць Яму: Настаўнік! няўжо Цябе ня рупіць што мы гінем?
 
А Ён быў на карме і спаў на падушцы. І будзяць Яго ды кажуць Яму: "Настаўнік! няўжо Цябе ня рупіць, што мы гінем?"

І ўстаўшы забараніў ветру і сказаў мору: суйміся, перастань. І вецер аціх, і зрабілася вялікая ціша.
 
І ўстаўшы забараніў ветру і сказаў мору: "Змоўкні, сьціхні!" І вецер заціх ды настала вялікая цішыня.

І сказаў ім: чаму вы гэткія палахлівыя? чаму ня маеце веры?
 
І сказаў ім: "Чаму вы гэткія палахлівыя? Як гэта вы яшчэ ня маеце веры?"

І споўніліся страхам вялікім і гаварылі паміж сабою: хто ж Ён, што і вецер і мора слухаюцца Яго?
 
І агарнуў іх вялікі страх і гаварылі між сабою: "Хто гэта, што і вецер і мора паслушныя Яму?"