Псалтыр 142 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Праваслаўнай Царквы

 
 

Навука Давідава. Малітва, калі ён быў у пячоры.
 

Голасам маім гукаю я да Яговы! Голасам маім малю я Ягову!
 

Перад Ім я выліваю лямантава́ньне маё. Яму пра тугу маю апавядаю.
 

Калі зьнямагае ўва мне дух мой, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я іду, яны тайком палажылі мне пастку.
 

Глянь Ты направа! і ўбач Ты! там няма нікога, хто хацеў бы мяне ведаць. Зьнікла для мяне ўсякае сховішча. Ніхто ня клапоціцца пра душу маю.
 

Я гукаю да Цябе, о Ягова, (і) кажу: «Ты ёсьць маё сховішча, удзел мой у зямлі жывых!»
 

Зваж на енк мой, бо я вельмі зьнямоглы. Вырві мяне ад маіх перасьледнікаў, бо яны дужэйшыя за мяне.
 

Вызвалі Ты зь вязьніцы душу маю, каб я славіў Імя Тваё. Праведнікі мяне будуць акаляць, як Ты адплаціш мне.