1 летапісаў 25 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;
 
Дык Давід разам з кіраўніком войска прызначыў на службу сыноў Асафа, і Гемана, і Ідытуна, якія прарочылі на цытрах, псалтэрыёнах і цымбалах; адпаведна свайму ліку:

з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.
 
З сыноў Асафа: Закхур, і Язэп, і Натанія, і Асарэла, сыны Асафа былі пад рукой Асафа, які прарочыў пад рукой цара.

Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.
 
З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада.

Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.
 
З Гемана таксама сыны Гемана: Бокцыў, Матаніяў, Азіэль, Субаэль, і Ерымот, і Хананія, Ханані, Эліята, Гэдэльцы, Рамэмціэзэр, Есбакаса, Мэйлоці, Ацір, Махазіёт;

Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
 
Усе яны сыны Гемана, Правідца цара, па слове Бога, бо ўзвялічыў славу Яго, і даў Бог Геману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.

Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.
 
Усе яны былі пад рукою бацькі свайго, каб спяваць у святыні Госпада, і раздзелены былі на цымбалістаў, псалтэрыёністаў і цытрыстаў на служэнні ў доме Божым пад кіраўніцтвам цара: Асаф, Ідытун і Геман.

І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзьвесьце восемдзесят восем.
 
А былі яны з братамі сваімі абраны спяваць Госпаду, усе настаўнікі, лікам дзвесце восемдзесят восем.

І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.
 
І, як роўныя, кідалі жэрабя па чарзе службы, як вялікі, так і малы, настаўнік і вучань разам.

І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;
 
І першае жэрабя выпала на Язэпа, які быў ад Асафа. Другое — на Гадалію, на яго з братамі яго і з сынамі яго разам — на дванаццаць.

трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Трэцяе — на Закхура, разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Чацвёртае — на Ісара з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Пятае на Натанію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Шостае на Бокцыва разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Сёмае — на Ісрээла з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Восьмае — на Есаю разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Дзевятае — на Матаніява разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Дзесятае — на Сямэю разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Адзінаццатае — на Азарыэля разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Дванаццатае — на Гасабію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;
 
Трынаццатае — на Субаэля разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Чатырнаццатае на Матацію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Пятнаццатае — на Ярмута разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Шаснаццатае — на Хананію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Семнаццатае — на Есбакасу разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Васемнаццатае — на Ханані разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Дзевятнаццатае — на Мэйлоці разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Дваццатае — на Эліяту разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Дваццаць першае — на Аціра разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Дваццаць другое — на Гэдэльцы разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
 
Дваццаць трэцяе — на Махазіёта разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць.
 
Дваццаць чацвёртае — на Рамэмціэзэра з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.