1 летапісаў 26 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2012
Вось разьмеркаваньне брамнікаў: з Карэянаў: Мэшэлэмія, сын Карэя, з сыноў Асафавых.
Раздзяленне на прыдзверных такое: з Корэ: Мэсалемія, сын Корэ з сыноў Абіясафа.
Сыны Мэшэлэміі: першынец Захар, другі Едыяіл, трэці Зэвадыя, чацьвёрты Ятнііл,
Сыны Мэсалеміі: Захарыя — першародны, Ядзігэль — другі, Забадзія — трэці, Ятанаэль — чацвёрты,
пяты Элам, шосты Егоханан, сёмы Эльегоэнай.
Элам — пяты, Ёганан — шосты, Эліёэнай— сёмы.
Сыны Авэд-Эдома: першынец Шэмая, другі Егозавад, трэці Ёах, чацьвёрты Сахар, пяты Навтанаіл,
Сыны ж Абэдэдома: Сямэя — першародны, Ёзабад — другі, Ёах — трэці, Сахар — чацвёрты, Натанаэль — пяты,
шосты Амііл, сёмы Ісахар, восьмы Пэўльтай, бо Бог дабраславіў яго.
Аміэль — шосты, Ісахар — сёмы, Палаці — восьмы, яго бо дабраславіў Бог.
У сына яго Шэмаі нарадзіліся таксама сыны, начальнікі ў сваім родзе, бо яны былі людзі моцныя.
А ў сына яго Сямэі нарадзіліся сыны, кіраўнікі сем’яў іх; яны бо былі наймужнейшымі людзьмі;
Сыны Шэмаі: Отні, Рэфаіл, Авэд і Элзавад, браты ягоныя, людзі моцныя, Элія, Сэмахія.
такім чынам, сыны Сямэі: Отні, і Рафаэль, і Абэд, і Эльзабад, браты яго, наймужнейшыя людзі, а таксама Элію і Самахія;
Усе яны з сыноў Авэд-Эдома; яны і сыны іхнія і браты іхнія былі людзі руплівыя і да службы здольныя: іх было ў Авэд-Эдома шэсьцьдзясят два.
усе яны былі з сыноў Абэдэдома, яны і сыны іх ды браты іх — наймужнейшыя ў службе — шэсцьдзесят два — ад Абэдэдома.
У Мэшэлэміі сыноў і братоў, людзей здольных, было васямнаццаць.
Затым Мэсалемія меў сыноў і братоў, найдужэйшых, васемнацаць.
У Хосы, з сыноў Мэрарыных, сыны: Шымры галоўны, — хоць ён і ня быў першынец, але бацька ягоны паставіў яго галоўным;
А Госа з сыноў Мэрары, меў сыноў: Сэмры кіраўніка, ён бо не быў першародным, аднак бацька паставіў яго кіраўніком,
другі Хэлкія, трэці Тэвалія, чацьвёрты Захар; усіх сыноў і братоў у Хосы было трынаццаць.
другі — Хэлькія, трэці — Табэлія, чацвёрты — Захарыя; усе гэта сыны і браты Госа — разам трынаццаць.
Вось разьмеркаваньне брамнікаў па ўзначальцах сямействаў, здольных да службы разам з братамі іхнімі, на служэньне ў доме Гасподнім.
Такія падзелы прыдзверных: як галовы сем’яў мелі службу, так і браты іх служылі ў доме Госпадавым.
І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму.
Такім чынам, кідалі жэрабя нароўні і малыя, і вялікія па сваіх родах на кожную браму.
І выпала жэрабя на ўсход Шэлэміі; і Захару, сыну ягонаму, разумнаму дарадцу, кінулі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;
Так на Сэлемію выпала жэрабя на ўсходнюю браму; затым на Захарыю, сына яго, кемлівага, і найразважнейшага, і вучонага, жэрабя пала на бок паўночны;
Авэд-Эдому на поўдзень, а сынам ягоным пры кладоўках.
а на Абэдэдома — на паўднёвы, і на сыноў яго — на кладоўку;
Шупіму і Хосу на захад; каля брамы Шалэхэт, дзе дарога падымаецца і дзе варта супроць варты.
на Сэпіма і Госу — на заходні, побач брамы Сальлехэт, пры дарозе ўгору. Варта каля варты:
На ўсход па шэсьць лявітаў, на поўнач па чатыры, на поўдзень па чатыры а ў кладоўках па два.
ад усходу штодзень шэсць левітаў; і ад поўначы штодзень чатыры, і ад поўдня штодзень таксама чатыры, і пры кладоўцы — два разы па двое,
На захад каля бабінца на дарозе па чатыры, а каля самага бабінца па два.
Пры Парбары, таксама ад захаду, чатыры пры дарозе, двое пры Парбары.
Вось разьмеркаваньне брамнікаў з сыноў Карэевых і сыноў Мэрарыных.
Такі падзел прыдзверных сыноў Корэ і Мэрары.
А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў.
Затым левіты, браты іх, пільнавалі скарбы дома Божага і скарбы асвячоных рэчаў:
Сыны Лаэдана, сына Герсонавага — ад Лаэдана, галовы сямействаў ад Лаэдана Герсонскага: Ехіел.
з сыноў Ладана, Гэрсаніты, кіраўнікі родаў Лаэдана, Гэрсаніты былі Ягіэлітамі.
Сыны Ехіела: Зэтам і Ёіль, брат ягоны, глядзелі за скарбамі дома Гасподняга,
Сыны Ягіэля: Зэтам і брат яго Ёэль пільнавалі скарбы дома Госпадавага.
разам з нашчадкамі Амрама, Іцгара, Хэўрона, Азііла.
Паміж Амрамітаў, і Ісаарытаў, і Гебранітаў, і Азіэлітаў:
Шэвуіл, сын Гірсона, сына Майсеевага, быў галоўным даглядчыкам скарбаў.
Субаэль, сын Гэрсама, сына Майсея, — загадчык скарбаў.
У брата ягонага Эліезэра сын Рэхавія, у Яго сын Ісая, у яго сын Ёрам, у яго сын Зіхрый, у яго сын Шэламіт.
Таксама браты яго, нашчадкі Эліязэра: яго сын Рагобія, і яго сын Есая, і яго сын Ёрам, таксама яго сын Зэхры, і яго сын Сэлеміт.
Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска.
Той жа Сэлеміт ды яго браты пільнавалі ўсе скарбы асвячоных рэчаў, якія асвяціў цар Давід, і кіраўнікі родаў, і тысячнікі, і сотнікі ды кіраўнікі войска,
З заваёваў і са здабычы яны прысьвячалі на падтрымку дома Гасподняга.
тое, што было з войнаў і здабытае ў баях асвяцілі на ўтрыманне дома Госпадавага.
І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных.
І ўсё, што асвяціў Самуэль, Прадракальнік, і Саўл, сын Кіса, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаб, сын Сэруі, — усе святыя прынашэнні былі пад апекай Сэлеміта і яго братоў.
З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі.
А з Ісаарытаў і Хананія і яго сыны былі прызначаны да знешніх спраў Ізраэля як кіраўнікі і суддзі.
З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай.
Затым з Гебранітаў Гасабія і браты яго, людзі спраўныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраэлем на другім баку Ярдана на захад ва ўсіх справах Госпада ды ў службе царскай;
У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.
а над Гебранітамі кіраўніком быў Ерыя па іх родах і пакаленнях. На саракавы год царавання Давіда шукалі іх і знайшлі паміж іх людзей мужных у Язэры ў Галаадзе,
І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара.
і братоў яго — дзве тысячы семсот чалавек, спраўных кіраўнікоў родаў; І іх цар Давід паставіў над Рубэнітамі, і Гадытамі, і паловай пакалення Манасы дзеля ўсіх спраў Божых і царскіх.