Быццё 36 разьдзел

Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

І гэта радавод Ісаваў, ён жа Едом.
 

Ісаў узяў сабе жонкі з дачок Канаанскіх: Аду, дачку Елона Гэціча, а Оголіваму, дачку Аны, дачку Цывеона Гэвяніна,
 

А Васэмафу, дачку Ізмайлаву, сястру Наваёфаву.
 

І нарадзіла Ада Ісаву Еліфаза; А Васэмафа нарадзіла Рагуеля.
 

А Оголівама нарадзіла Евуша а Елома а Кору. Гэта сынове Ісававы, што нарадзіліся яму ў зямлі Канаанскай.
 

І ўзяў Ісаў жонкі свае, і сыноў сваіх, і дачкі свае, і ўсі душы дамовы свае, і стада свае, і ўвесь статак свой, і ўсю маемасьць сваю, каторую ён прыдбаў у зямлі Канаанскай, і пайшоў да іншае зямлі ад віду Якава, брата свайго;
 

Бо была маемасьць іхная вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля падарожжаваньня іхнага насіць іх з прычыны стадаў іхных.
 

І асяліўся Ісаў на гары Сэір, Ісаў, ён жа Едом.
 

І во гэта роды Ісававы, айца Едумееў, на гары Сэір;
 

Во гэта ймёны сыноў Ісававых: Еліфаз, сын Ады, жонкі Ісававае; Рагуель, сын Васэмафы, жонкі Ісававае.
 

І былі сынове Еліфазавы: Феман, Омар, Цефо а Ґафам а Кеназ.
 

А Фамна была мамошка Еліфаза, сына Ісававага; і нарадзіла Еліфазу Амаліка. Гэта сынове Ады, жонкі Ісававае.
 

А во, гэта сыны Рагуелявы: Нагаф а Зэраг, Шамма а Міза. Гэта былі сынове Васэмафы, жонкі Ісававае.
 

І во гэтыя былі сыны Огалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Ісававае: і яна нарадзіла Ісаву Евуша а Елома, а Кору.
 

Во гэта князі сыноў Ісававых. Сынове Еліфаза, першароднага Ісававага: князь Феман, князь Омар, князь Цефо, князь Кеназ,
 

Князь Кора, князь Ґафам, князь Амалік. Гэтыя князі Еліфазовы ў зямлі Едомовае; гэта сынове Адзіны.
 

І гэтыя сыны Рагуеля, сына Ісававага: князь Нагаф, князь Зэраг, князь Шамма, князь Міза. Гэтыя князі Рагуелявы ў зямлі Едомавае; гэтыя сынове Васэмафы, жонкі Ісававае.
 

І гэтыя сыны Огалівамы, жонкі Ісававае: князь Евуш, князь Елом, князь Кора. Гэтыя князі Огалівамы, дачкі Аны, жонкі Ісававае.
 

Гэтыя сынове Ісававы, і гэтыя князі іхныя. Гэта Едом.
 

Гэтыя сынове Сэіра Горэяніна, жыхары зямлі тае: Лотан а Шовал а Цывеон а Ана
 

А Дышон а Ецэр а Дышан. Гэтыя князі Горэйскія, сыноў Сэіравых, у зямлі Едома.
 

І былі сыны Лотановы: Горы а Гэман; а сястра ў Лотана: Хімна.
 

І гэта сынове Шоваловы: Алван а Манагаф а Евал, Шэфо а Онам.
 

А гэтыя сыны Цывеонавы: Ая а Ана. Гэта Ана, каторы знайшоў цёплыя жаролы на пустыні, як пасьціў аслы Цывеона, айца свайго.
 

І гэтыя дзеці Аніны: Дышон а Оголівама, дачка Аніна.
 

І гэтыя сыны Дышонавы: Гэмдан а Эшбан а Іфран а Херан.
 

Гэтыя сыны Эцэравы: Білган а Зааван а Акан.
 

Гэтыя сыны Дышановы: Уц а Аран.
 

Гэтыя князі Горэйскія: князь Лотан, князь Шовал, князь Цывеон, князь Ана,
 

Князь Дышон, князь Эцэр, князь Дышан. Во, гэта князі Горэйскія подле князстваў сваіх у зямлі Сэір.
 

І во каралёве, што каралявалі ў зямлі Едомавай, пярвей за караляваньне каралёў у сыноў Ізраелявых.
 

І караляваў у Едоме Бела, сын Веораў, а імя места ягонага Дынгава.
 

І памер Бела, і караляваў замест яго Ёваў, сын Зэрагаў, з Восоры.
 

І памер Ёваў, і караляваў замест яго Гушам, ізь зямлі Феманскае.
 

І памер Гушам, і караляваў замест яго Гадад, сын Бедадаў, каторы паразіў Мідзянян на полю Моаўскім; а імя места ягонага Авіф.
 

І памер Гадад, і караляваў замест яго Самла з Масрэкі.
 

І памер Самла, і караляваў замест яго Саўла з Рэговофа, ля ракі.
 

І памер Саўла, і караляваў замест яго Баал-Ганан, сын Ахбораў.
 

І памер Баал-Ганан, сын Ахбораў, і караляваў замест яго Гадар; а імя места ягонага Пагу; імя жонкі ягонае Мегетавель, дачка Матрэды, дачкі Мезагавае.
 

І гэтыя ймёны князёў Ісававых, подле радзімаў іхных, подле месцаў іхных, у ймёнах іхных: князь Фімна, князь Алва, князь Етэф,
 

Князь Оголівама, князь Эла, князь Пінон,
 

князь Кеназ, князь Феман, Міўцар,
 

Князь Магдыель, князь Ірам. Гэтыя князі Едомскія, подле слялібаў іхных, у зямлі дзяржаньня іхнага, Ён Ісаў, ацец Едомічаў.