Нээміі 8 разьдзел
Кніга Нээміі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
І ўвесь люд зьберся, як адзін чалавек, на вуліцы, каторая перад Вадзяною брамаю, і сказалі пісьменьніку Езру, каб прынёс кнігу Закону Масеявага, каторы СПАДАР расказаў Ізраелю.
І сабраўся ўвесь Ізраэль, як адзін чалавек, на плошчы перад Воднаю брамаю, і сказалі яны кніжніку Эздру, каб прынёс кнігу Майсеева закону, якую Госпад даў для Ізраэля.
Першага дня сёмага месяца, сьвятар Езра прынёс Закон перад грамаду, што складалася, ад мужчыны аж да жонкі і ўсіх, што маглі цяміць;
Такім чынам, у першы дзень сёмага месяца святар Эздра прынёс кнігу закону да сходу мужчын, і жанчын, і да ўсіх, хто мог зразумець.
І чытаў зь яго перад вуліцаю, што перад Вадзяною брамаю, ад сьвету аж да палудня перад мужчынамі а жанкамі а ўсімі, каторыя маглі цяміць; і вушы ўсяго люду былі нахінуўшыся да кнігі Закону.
І прачытаў ён з кнігі на плошчы перад Воднаю брамай ад раніцы аж да паўдня перад мужчынамі, і жанчынамі, ды тымі, што маглі зразумець; і вушы ўсяго народа былі звернуты да кнігі закону.
І стаяў пісьменьнік Езра на дзярвяным узвышшу, каторае зрабілі дзеля гэтага; а ля яго, па правай руццэ ягонай, стаялі Матыфа а Шэма а Аная а Ура а Гілка а Маасэя, а па левай руццэ ягонай Педая а Місайла а Малхія а Гашум а Гашбадана, Захара, Мешулам.
А кніжнік Эздра стаў на драўляным узвышэнні, якое было зроблена для гэтае мэты; і побач з ім стаялі Матація, і Сэма, і Аная, і Урыя, і Хэлькія і Маасія, з правага боку яго, а з левага боку — Падая, Місаэль, і Мэльхія, і Гасум, і Гасбадана, і Захарыя, і Масала.
І адчыніў Езра кнігу на ачох усяго люду, бо ён стаяў вышэй чымся ўвесь люд; і як ён адчыніў яе, увесь люд устаў.
І Эздра разгарнуў кнігу на віду ўсяго народа — бо ён узвышаўся над усім народам, — і, калі ён разгарнуў кнігу, падняўся ўвесь народ.
І дабраславіў Езра СПАДАРА, Бога вялікага. І ўвесь люд адказаў: «Амін, амін», падыймаючы ўгару рукі свае; і нахінуліся й пакланіліся СПАДАРУ відзеньням да зямлі.
І Эздра дабраславіў Госпада, Бога магутнага; і ўвесь народ, падымаючы свае рукі, адказаў: «Амін, амін». І пакланіліся, і ўпалі, тварам дакранаючыся да зямлі, перад Богам
Іешуа а Вані а Шэрэва а Ямін, Аккуў, Шаўветай, Года, Маасэя, Келіта, Азара, Ёзавад, Ганан, Пелая а Левіты зьясьнілі люду Закон, а люд стаяў на сваім месцу.
Затым левіты: Ешуа, і Бані, і Сэрэбія, Ямін, Акуб, Сабэтай, Годыя, Маасія, Келіта, Азарыя, Ёзабад, Ханан, Палая і левіты тлумачылі народу закон; а народ стаяў на сваім месцы.
І чыталі выразьліва з кнігі Закону Божага, і паказавалі значаньне, і яны цямілі чытанае.
І прачыталі з кнігі закону Божага выразна, і адкрылі сэнс, і высветлілі чытанае.
І Негэма, ён жа Тыршафа, і Езра сьвятар, пісьменьнік, і Левітаве, што зьясьнялі люду, сказалі ўсяму люду: «Дзень гэты сьвяты СПАДАРУ, Богу вашаму, ня будзьце ў жалобе і ня плачча»; бо ўвесь люд плакаў, слухаючы словы Закону;
А Нэгэмія, значыць намеснік, і Эздра, святар і кніжнік, і левіты, якія навучалі народ, сказалі ўсяму народу: «Дзень гэты асвячоны для Госпада, Бога нашага! Не сумуйце і не плачце!» Бо ўвесь народ плакаў, калі пачуў словы закону.
І сказаў ім: «Пайдзіце, ежча сытое, і піце салодкае, і пасылайце часьці тым, у каго нічога не прыгатавана; бо дзень гэты сьвяты СПАДАРУ нашаму. І ня смуціцеся, бо радасьць СПАДАРОВА пасіленьне ваша».
І сказаў ім Нэгэмія: «Ідзіце і спажывайце тлустыя стравы ды піце мёд, ды пасылайце частку тым, якія не прыгатавалі сабе, бо святы ёсць гэты дзень для Госпада нашага; і не сумуйце, бо радасць у Госпадзе — гэта сіла ваша».
І Левітаве супакоевалі ўвесь люд, кажучы: «Перастаньце, бо дзень гэты сьвяты, ня смуціцеся».
А левіты супакойвалі ўвесь народ, кажучы: «Супакойцеся, бо гэты дзень святы; і не сумуйце!»
І пайшоў увесь люд есьці а піць а пасылаць часьці а сьвяткаваць ізь вялікай весялосьцяй; бо ўцямілі словы, каторыя сказалі ім.
Такім чынам, увесь народ пайшоў есці, і піць, і пасылаць часткі ежы, і ўзбуджаць вялікую радасць, бо зразумелі словы, якім іх вучылі.
Назаўтрае зьберліся галавы айцоў усяго люду, сьвятарове а Левітаве да пісьменьніка Езры, каб ён зьясьніў ім словы Закону.
І на другі дзень сабраліся кіраўнікі родаў ад усяго народу, святары і левіты ў пісара Эздры, каб зразумець словы закону.
І знашлі напісанае ў Законе, каторы СПАДАР даў Масеям, каб жылі сынове Ізраелявы ў буданох у сьвята, сёмага месяца.
І напісанае ў законе, які даў Госпад праз Майсея, знайшлі, каб ізраэльцы ў час свята ў сёмым месяцы жылі ў палатках
І затым абясьцілі а агаласілі па ўсіх местах і ў Ерузаліме, кажучы: «Пайдзіце на гару і нясіце гальлё аліўнае а гальлё дзікіх аліўкаў а гальлё міртавае а гальлё пальмавае а гальлё дзерваў густых, каб зрабіць буданы подле напісанага».
і каб аб’яўлялі і абвяшчалі па ўсіх гарадах сваіх і ў Ерузаліме, заклікаючы: «Ідзіце ў горы і прыносьце аліўкавыя галінкі, і галінкі дзікай масліны, і галінкі мірта, і галінкі пальмавыя, і галінкі іншых дрэў з густым лісцем, каб зрабіць палаткі, як было напісана».
І пайшоў люд, і прынесьлі, і зрабілі сабе буданы, кажны на сваёй страсе, і на панадворках сваіх, і на панадворках дому Божага, і на вуліцы Вадзяное брамы, на вуліцы брамы Яхрэмавае.
І выйшлі людзі, і прынеслі тое, і справілі сабе палаткі, кожны на сваім даху, і на сваіх панадворках, і на панадворку дома Божага, і на плошчы Воднае брамы, і на плошчы Эфраімавай брамы.
І зрабіла буданы ўся грамада тых, што зьвярнуліся з палону, і сядзелі ў буданох. Не рабілі так сынове Ізраелявы ад дзён Ігошуі Нунянка аж дагэтуль. І была радасьць вельма вялікая.
Такім чынам, уся супольнасць тых, якія вярнуліся з няволі, зрабіла палаткі і жыла ў палатках. Бо не рабілі гэтак ад часоў Ешуа, сына Нуна, а таксама сына Ізраэля, аж да гэтага дня; і валадарыла вельмі вялікая радасць.
І чыталі з кнігі Закону Божага дзень у дзень, ад першага дня аж да апошняга дня. І сьвяткавалі сьвята сем дзён, а восьмага дня быў урочысты збор, подле ўставы.
А чыталі з кнігі закону Божага кожны дзень, ад першага дня аж да апошняга; і сем дзён святкавалі свята, і ў восьмы дзень сабралі сход па распараджэнні.