Марка 11 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка
Як дабліжыліся да Ерузаліму, да Віффаґі а Віфані, да гары Аліўнае, пасылае двух із вучанікаў Сваіх
Калі падыйшлі да Ерузаліму, да Бэтфагіі і Бэтаніі каля Аліўнае гары, Ісус паслаў двох Сваіх вучнаў
І кажа ім: «Ідзіце ў селішча, што супроці вас, і зараз, як увыйдзеце ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторае ніхто яшчэ не садзіўся, адвяжыце яго й прывядзіце.
і сказаў ім: пайдзеце ў сялібу, што перад вамі; увайходзячы ў яе зараз знойдзеце прывязанае асьляня, на якое ніхто з людзей яшчэ не сядаў; адвяжэце яго і прывядзеце.
І калі хто скажа вам: "Нашто вы гэта робіце?" скажыце, што Спадар патрабуе яго, і ён зараз пашлець яго сюды».
І калі хто скажа вам: што вы робіце? Адкажэце, што яно патрэбна Госпаду; і зараз адашле яго сюды.
І яны пайшлі, і знайшлі асьлянё вонках, прывязанае ля варот на ростанях дзьвюх дарогаў, і адвязалі яго.
І пайшлі ды знайшлі асьляня прывязанае ля варот на раздарожжы і адвязалі яго.
А некатрыя з тых, што стаялі там, сказалі ім: «Што вы робіце, адвязуеце асьлянё?»
І некаторыя, што там стаялі, сказалі ім: што робіце адвязваючы асьляня?
І сказалі ім, як Ісус ім расказаў; і тыя адпусьцілі іх.
Яны адказалі ім, як загадаў ім Ісус, дык пусьцілі іх.
І прывялі асьлянё Ісусу, і накінулі свае адзецьце на яго; і Ён сеў на ім.
І прывялі асьляня да Ісуса і ўзлажылі на яго свае вопраткі і Ён сеў на яго.
І шмат хто адзецьце свае слаў на дарозе; а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і ўсьцілалі імі дарогу.
І многія пасьцілалі сваю вопратку на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэваў і ўсьцілалі імі дарогу.
І йдучыя сьпераду і йдучыя адзаду гукалі, кажучы: «Госанна! Дабраславёны йдучы ў імя Спадарова!
І тыя, што йшлі перад і за Ім, крычалі: Госанна! Багаслаўлёны, што йдзе ў імя Гасподняе!
Дабраславёнае гаспадарства айца нашага Давіда, што йдзець у імя Спадарова! Госанна на вышыні!»
Багаслаўлёна вададарства айца нашага Давіда, якое йдзе ў імя Гасподняе, Госанна ў вышынях!
І Ісус увыйшоў у Ерузалім а ў сьвятыню; і агледзеўшы ўсе навокал, як ужо быў позны час, вышаў да Віфані з двананцацьма.
адсутнічае
І назаўтрае, як яны вышлі зь Віфані, запрагнуў.
адсутнічае
І, бачачы здалеку фіґу зь лісьцём, падышоў, ці ня знойдзе магчыма чаго на ёй; і, як прышоў да яе, не знайшоў нічога, апрача лісьця, бо не пара была на фіґі.
адсутнічае
І Ісус, адказуючы, сказаў ёй: «Наперад ніхто зь цябе ня будзе есьці плоду на векі!» І вучанікі Ягоныя чулі.
адсутнічае
прышлі да Ерузаліму. І Ісус, увыйшоўшы ў сьвятыню, пачаў выганяць прадаючых і купляючых у сьвятыні; і сталы пенязяменаў абярнуў, і ўслоны прадаўнікоў галубоў;
адсутнічае
І не дазваляў, каб хто пранёс перазь сьвятыню якуюлень судзіну.
адсутнічае
І навучаў, кажучы ім: «Ці не напісана: "Дом Мой домам малітвы будзе названы ў вусіх народаў?" а вы зрабілі яго пячораю разбойнікаў».
адсутнічае
А кніжнікі а найвышшыя сьвятары чулі й шукалі, як бы маглі загубіць Яго; бо баяліся Яго, бо ўсі людзі зумяваліся з навукі Ягонае.
адсутнічае
І, як настаў вечар, Ён вышаў зь места.
адсутнічае
І нараніцы, праходзячы, абачылі, ажно фіґа ссохла ад карэньня.
адсутнічае
І, успомнеўшы, Пётра кажа Яму: «Раббі! глянь, фіґа, каторую Ты пракляў, ссохла».
адсутнічае
І, Ісус, адказуючы, кажа ім: «Майце веру Божую.
адсутнічае
Бо запраўды кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: "Скраніся а кінься ў мора", і ня суміцца ў сэрцу сваім, але будзе верыць, што станецца, што ён сказаў, станецца яму, штолень кажа.
адсутнічае
Дык Я кажу вам, што ўсе, чаго жадаеце, як моліцеся, верце, што адзяржыце, — і будзе вам.
адсутнічае
І як стаіце на малітве, даруйце, калі маеце штось на каго, каб і Айцец ваш нябёсны дараваў вам выступы вашыя.
адсутнічае
А калі не даруеце, то й Айцец ваш нябёсны не даруе вам выступаў вашых».
адсутнічае
І прышлі ізноў да Ерузаліму. І, як Ён хадзіў у сьвятыні, падышлі да Яго найвышшыя сьвятары а кніжнікі а старцы.
адсутнічае
І кажуць Яму: «Якой уладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў уладу рабіць гэта?»
адсутнічае
І, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Папытаюся й Я ў вас адно; адкажаце Імне, скажу й Я вам, якой уладаю гэта раблю.
адсутнічае
Хрэст Яанаў зь неба быў ці ад людзёў? Адкажыце Імне».
адсутнічае
Яны ж разважалі мяжсобку, кажучы: «Калі скажам: "Зь неба", Ён скажа: "Дык чаму вы не паверылі яму?"
адсутнічае
Але калі скажам: "Ад людзёў"», — баяліся груду, бо ўсі мелі Яана за запраўднага прароку.
адсутнічае
І, адказуючы, сказалі Ісусу: «Ня ведаем». І Ісус, адказуючы, сказаў ім: «І Я таксама не скажу вам, якой уладаю гэта раблю».
адсутнічае