Адкрыцьцё 4 разьдзел
Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Анатоля Клышкi
Просьле гэтага я глянуў, і гля, дзьверы рашчыненыя на неба, і першы голас, каторы я чуў бы гук трубы, гукаючы з імною, сказаў: «Увыйдзі сюды, і пакажу табе, што мае стацца просьле гэтага».
Пасля гэтага я ўбачыў: і вось, дзверы адчыненыя ў небе, і першы голас, які я чуў, як бы трубы, што гаварыў са мною, сказаў: Узыдзі сюды і пакажу табе, што павінна адбыцца пасля гэтага.
І якга я быў у духу; і вось пасад стаіць на небе, і на пасадзе быў Седзячы;
Адразу ж я быў у духу; і вось трон стаяў на небе, і на троне Хтосьці сядзеў,
І тый Седзячы выглядам быў падобны да каменя ясьпісу а сардысу; і вясёлка навокал пасаду, выглядам падобная да шмараґду.
і Гэты, Хто сядзеў, з выгляду быў падобны да каменя яспісу і сардысу, і вакол трона — вясёлка, з выгляду падобная да смарагду.
І навокал пасаду дваццаць чатыры пасады; а на пасадах дваццаць чатырох старых, што сядзелі ў белых адзецьцях, і на галавах іхных залатыя кароны.
І вакол трона — дваццаць чатыры троны, і на тронах я ўбачыў: сядзяць дваццаць чатыры старэйшыны, апранутыя ў белае адзенне, і на іх галовах — залатыя вянкі.
І з пасаду выходзілі маланьні а галасы а пяруны, і сем лянпаў агняных гарэла перад пасадам, каторыя — сямёх духоў Божых.
І ад трона зыходзяць маланкі, і галасы, і грамы. І сем вогненных светачаў гараць перад тронам, гэта сем Божых духаў.
І перад пасадам — бы мора шкляное, падобнае да крышталу; і сярод пасаду і навокал пасаду чатыры жывыя стварэньні, поўныя вочаў сьпераду й адзаду.
І перад тронам як бы мора шкляное, падобнае да крышталю. І пасярэдзіне трона і вакол трона чатыры жывыя істоты, поўныя вачэй спераду і ззаду.
І першае жывое стварэньне падобнае да лява, і другое жывое стварэньне падобнае да цяляці, і трэйцяе жывое стварэньне мела від, як людзіна, і чацьвертае жывое стварэньне падобнае да арла лятучага.
І першая жывая істота падобная да льва, і другая жывая істота падобная да вала, і трэцяя жывая істота мела твар як у чалавека, і чацвёртая жывая істота падобная да арла ў палёце.
І чатыры жывыя стварэньні, — кажнае зь іх мела па шэсьць крылаў навокал, а ўнутры яны поўныя вочаў; і воддышы ня маюць удзень ані ночы, кажучы: «Сьвяты, сьвяты, сьвяты Спадар Бог Усемагучы, Каторы быў, і Каторы ё, і Каторы прыйдзе».
І чатыры жывыя істоты, кожная з іх мела па шэсць крылаў, вакол і з сярэдзіны поўныя вачэй; і яны, не маючы супачынку ўдзень і ўночы, кажуць: Святы, Святы, Святы Госпад Бог Усемагутны, Хто быў, Хто ёсць і Хто прыходзіць.
І як жывыя стварэньні ўздалі славу а чэсьць а падзяку Таму, Каторы сядзіць на пасадзе, Каторы жывець на векі вякоў,
І калі гэтыя жывыя істоты ўздаюць славу, і гонар, і падзяку Таму, Хто сядзіць на троне, Таму, Хто жыве на векі вякоў,
Тады дваццаць чатырох старых падаюць перад Седзячым на пасадзе, і кланяюцца Таму, што жывець на векі вякоў, і кідаюць кароны перад пасадам, кажучы:
тады дваццаць чатыры старэйшыны падаюць перад Тым, Хто сядзіць на троне, і кланяюцца Таму, Хто жыве на векі вякоў; і яны ўскладаюць свае вянкі перад тронам, кажучы:
«Годны Ты, Спацаць чатырох старых падаюць певу а чэсьць а сілу, бо Ты стварыў усе, і ўсе з волі Твае трывае й створана».
Годны Ты, Госпадзе і Божа наш, прыняць славу, і гонар, і сілу, бо Ты стварыў усё і Тваёю воляю яно заіснавала і было створана.