Псалтыр 60 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Міхася Міцкевіча

 
 

Кіраўніку хору. На Шушан-Едуф. Пісань Давідава, да навукі,
 

Як ён ваяваў із Сыраю Месопотамскаю а із Сыраю Цоўскаю, і зьвярнуўся Ёаў, і пабіў Едома ў даліне Салонай двананцаць тысячаў.
 

Божа! Ты пакінуў нас, зламіў нас, Ты загневаўся; зьвярніся да нас.
 

Ты патрос зямлю, раськяпіў яе: уздараві яе шчэліны, бо яна хістаецца.
 

Ты паказаў цяжкасьці люду Свайму, Ты напаіў нас віном дурнячым.
 

Тым, што баяцца Цябе, Ты даў харугаў, каб паднялі яе дзеля праўдзівасьці (Сэля),
 

Каб вывальніліся любовыя твае. Памажы правіцаю Сваёю і адкажы нам!
 

Бог казаў у сьвятасьці Сваёй: «Узрадуюся, падзялю Шыхем і даліну Сукофскую памераю.
 

Ґілеад Мой, і Манас Мой, і Яхрэм сіла галавы Мае, Юда правадаўца Мой,
 

Моаў мыйніца Мая, на Едома кіну бот Свой. Над Пілістаю буду гукаць».
 

Хто ўвядзець мяне ў умацаванае места? хто завядзець мяне аж да Едому?
 

Ці ня ты, Божа, пакінуў нас, і ня выходзіш, Божа, у войсках нашых?
 

Падай нам памогу супроці ворага, бо дарма людзкі ратунак.
 

У Богу і мы будзем дзеяць адважна, Ён патопча варагоў нашых.