Псалтыр 60 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна
Кіраўніку хору. На Шушан-Едуф. Пісань Давідава, да навукі,
Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня,
Як ён ваяваў із Сыраю Месопотамскаю а із Сыраю Цоўскаю, і зьвярнуўся Ёаў, і пабіў Едома ў даліне Салонай двананцаць тысячаў.
калі ён змагаўся з Арам-Нагараім і з Арам-Цова, і калі Ёаў, варочаючыся, пабіў Эдом у Саляной даліне, дванаццаць тысячаў.
Божа! Ты пакінуў нас, зламіў нас, Ты загневаўся; зьвярніся да нас.
Божа, Ты нас пакінуў, нас раструшчыў! Ты разгневаўся, вярніся зноў да нас!
Ты патрос зямлю, раськяпіў яе: уздараві яе шчэліны, бо яна хістаецца.
Ты затрос зямлёю, рашчапіў яе; вылячы разломы ейныя, бо яна хістаецца!
Ты паказаў цяжкасьці люду Свайму, Ты напаіў нас віном дурнячым.
Ты даў убачыць народу Твайму цяжкую долю, напаіў нас віном зьбянтэжанасьці.
Тым, што баяцца Цябе, Ты даў харугаў, каб паднялі яе дзеля праўдзівасьці (Сэля),
Тым, што баяцца Цябе, Ты даў знак, каб уцяклі ад аблічча луку. (Сэлях)
Каб вывальніліся любовыя твае. Памажы правіцаю Сваёю і адкажы нам!
Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы нам, і адкажы мне.
Бог казаў у сьвятасьці Сваёй: «Узрадуюся, падзялю Шыхем і даліну Сукофскую памераю.
Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем, і даліну Сукот разьмераю.
Ґілеад Мой, і Манас Мой, і Яхрэм сіла галавы Мае, Юда правадаўца Мой,
Мой Гілеад, і Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй; Юда — заканадаўца Мой!
Моаў мыйніца Мая, на Едома кіну бот Свой. Над Пілістаю буду гукаць».
Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская».
Хто ўвядзець мяне ў умацаванае места? хто завядзець мяне аж да Едому?
Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?
Ці ня ты, Божа, пакінуў нас, і ня выходзіш, Божа, у войсках нашых?
Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?
Падай нам памогу супроці ворага, бо дарма людзкі ратунак.
Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.
У Богу і мы будзем дзеяць адважна, Ён патопча варагоў нашых.
З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.