Псалтыр 130 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна
Песьня на ўступцох. З глыбіні я гукаў да Цябе СПАДАРУ!
Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ!
Спадару! пачуй голас мой. Няхай вушы Твае будуць уважлівыя на гук маленьня майго.
Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!
Калі бяспраўі зацеміш Ты, ЯГ, хто вытрывае, Спадару?
Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто ўстаіць?
Але ў Цябе дараваньне, каб сьцілі Цябе.
Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою].
Я спадзяюся СПАДАРА, мая душа спадзяецца, і на слова Ягонае я спадзяюся.
Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.
Душа мая спадзяецца СПАДАРА болей, чымся паночныя раньня, паночныя раніцы.
Душа мая [чакае на] Госпада больш, чым стораж раніцы, чым стораж раніцы.
Хай Ізраель спадзяецца на СПАДАРА, бо ў СПАДАРА міласэрдзе, і шмат адкупленьня ў Яго,
Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,
І Ён выкупе Ізраеля з усіх бяспраўяў ягоных.
і Ён выбавіць Ізраіль ад усіх беззаконьняў ягоных.