Псалтыр 16 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Міхтам Давідаў. Крый мяне, Божа, бо я баранюся Табою.
 
Залатая песьня Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я ў Табе маю надзею.

Ты, душа мая сказала СПАДАРУ: «Ты Спадар мой; мае дабро ня надабе Табе».
 
Кажу я да ГОСПАДА: «Ты — Госпад мой; добрасьць мая нішто перад Табою».

Да сьвятых жа, што на зямлі, і да дабрародных — да іх усе жаданьне мае!
 
Да сьвятых, якія на зямлі, і да слаўных [Тваіх], да іх усё імкненьне маё.

Хай памножацца немарасьці тых, што барзьдзяць да другога; я не ўзальлю ўзьліваньняў іхных крывяных і ня буду насіць імёнаў іхных на вуснах сваіх.
 
Памножацца прыкрасьці ў тых, якія сьпяшаюцца за [богам] чужым; я ня буду выліваць ахвяры іхняй крывавай, ані імёнаў іхніх ня буду браць у вусны мае.

СПАДАР дзель спадку майго а чары мае; Ты падпіраеш долю маю.
 
ГОСПАД — частка долі маёй і келіху [майго]; Ты трымаеш лёс мой.

Паварозы імне выпалі ў прыемных месцах, запраўды я маю харошы спадак.
 
[Меральныя] шнуры мае прайшлі ў цудоўных [мясьцінах], і спадчына прыемная для мяне.

Дабраслаўлю СПАДАРА, што радзе імне; запраўды начамі вучаць мяне ныркі мае.
 
Буду дабраслаўляць ГОСПАДА, Які радзіць мне, і ўначы ўшчуваюць мяне ныркі мае.

Станаўлю СПАДАРА перад сабою штачасна, бо Ён з правага боку майго, — не пахіснуся.
 
Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.

Затым вяселіцца сэрца мае, цешыцца чэсьць мая, запраўды цела мае таксама жыхара бясьпечна;
 
Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё і радуецца слава мая, нават цела маё супачыне бясьпечна,

Бо Ты не пакінеш душы мае ў шэолю, не дасі дабрачэсьліваму Свайму бачыць раскладу.
 
бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне.

Ты пакажаш імне сьцежку жыцьця; перад відам Тваім паўніня радасьці, прыемнасьці праваруч Цябе заўсёды.
 
Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.