Псалтыр 127 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня на ўступцох. Салямонава. Калі СПАДАР не станове дому, дарма працуюць становячыя яго; калі СПАДАР не сьцеражэць места, дарма чукавы вартаўнік.
 
Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.

Дарма вы рана ўстаіце, да пазна сядзіце, ясьце хлеб смутных; але ўлюблёнаму Свайму Ён даець сон.
 
Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.

Во спадак СПАДАРОЎ: дзеці, надгарода — плод жывата.
 
Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.

Як стрэлы ў руццэ дужога, так сынове маладых.
 
Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя.

Шчасьлівы муж, што напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць асарамочаны, як будуць гукаць у браме зь непрыяцелямі.
 
Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.