Псалтыр 120 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня на ўступцох. Да СПАДАРА ў гароце сваёй я гукаў, і Ён імне адказаў.
 
Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне.

СПАДАРУ! вывальні душу маю ад вуснаў манлівых і ад языка ізрадлівага.
 
ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага.

Што дасьць Табе і што дадасьць Табе ізрадлівы язык?
 
Што дасьць табе і якую карысьць прынясе язык здрадлівы?

Войстрыя стрэлы моцнага зь яленцавым жарам.
 
Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае.

Бяда імне, бо я жыву ў Мешэху, перабываю ў буданох Кідарскіх.
 
Гора мне, што я жыву ў Мэшэха, што я пасяліўся каля намётаў Кедару!

Доўга жыла сабе душа мая зь ненавідзячымі мір.
 
Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой.

Я — мір, але як я гукаю, яны — за вайну.
 
Я — [сам] супакой; але, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.