Псалтыр 131 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня на ўступцох. Давідава. СПАДАРУ, ня пыхатае сэрца мае, ані падыймаліся вочы мае, і не ганюся я за вялікім альбо за лішне дзіўным імне.
 
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. ГОСПАДЗЕ, не вывышалася сэрца маё, і ня ўзносіліся вочы мае, і не хадзіў я за рэчамі занадта вялікімі і занадта для мяне недасяжнымі,

Ці ня слышыў я а не супакоеваў душы свае, як адвучанае ад пелькаў маці свае; як адвучанае ад пелькаў, душа мая ў імне.
 
але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.

Спадзявайцеся, Ізраелю, на СПАДАРА адгэтуль аж на векі.
 
Спадзявайся, Ізраіль, на ГОСПАДА, ад цяпер і на вякі!