Псалтыр 117 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Хваліце СПАДАРА, усі народы, услаўляйце Яго, усі люды;
 
Хвалеце ГОСПАДА, усе народы! Праслаўляйце Яго, усе плямёны!

Бо дужое над намі міласэрдзе Ягонае, і праўда СПАДАРОВА на векі! Галілуя!
 
Бо вялікая над намі міласэрнасьць Ягоная, і праўда ГОСПАДА на вякі! Альлелюя!