Псалтыр 134 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня на ўступцох. Гля, дабраслаўце СПАДАРА, усі слугі СПАДАРОВЫ, што стаіце ночы ў доме СПАДАРОВЫМ.
 
Сьпеў узыходжаньня. О, дабраслаўляйце ГОСПАДА, усе слугі ГОСПАДА, якія начамі стаіцё ў Доме ГОСПАДА!

Уздыйміце рукі свае ў сьвятасьці й дабраслаўце СПАДАРА.
 
Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА!

Дабраслаў цябе СПАДАР із Сыёну, Тый, што ўчыніў неба й зямлю.
 
З Сыёну няхай дабраславіць цябе ГОСПАД, Які стварыў неба і зямлю!