Лявіт 27 разьдзел

Лявіт
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Праваслаўнай Царквы

 
 

І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
 

«Гукай да сыноў Ізраелявых і скажы ім: калі людзіна зробе абятніцу подле ацэны твае душаў СПАДАРУ;
 

Дык будзе ацэна твая мужчыны ад дваццацёх год да шасьцьдзясят год, і будзе ацэна твая пяцьдзясят сыкляў срэбных, подле сыкля сьвятыні.
 

Калі ж гэта жонка, дык ацэна твая мае быць трыццаць сыкляў.
 

І каліж ад пяцёх год да дваццацёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны дваццаць сыкляў і жонкі дзесяць сыкляў.
 

І калі ад месяца і да пяцёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны пяць сыкляў срэбра і жонкі ацэна твая тры сыклі срэбла.
 

І калі шасьцьдзясят год і вышэй, калі мужчына, дык будзе ацэна твая пятнанцаць сыкляў срэбра, а жонкі дзесяць сыкляў.
 

І калі бяднейшы ён за ацэну тваю, то пастанавіць яго перад сьвятаром, і сьвятар хай ацануе яго; сумерна з магчымасьцяй таго, хто робе абятніцу, хай ацануе яго сьвятар.
 

Калі ж гэта будзе статак, каторы абракаюць на аброк СПАДАРУ, то ўсе, што дадзена СПАДАРУ, мае быць сьвята.
 

Ня маюць адмяняць яго й даваць благое за добрае, або добрае за благое; калі ж станецца, што хто адмене статчыну на статчыну, то й яна й даная за яе будзе сьвятая.
 

Калі ж будзе якая статчына нячыстая, каторую не абракаюць на аброк СПАДАРУ, то маюць пастанавіць статчыну перад сьвятаром;
 

І ацануе сьвятар яе, ці добрая яна, ці ліхая; і як ацануе сьвятар, так і мае быць.
 

Калі ж хто захоча выкупіць яе, то хай дадаець пятую часьць да ацэны твае.
 

Калі хто пасьвячае дом свой як сьвятасьць СПАДАРУ, то сьвятар мае ацанаваць яго, ці добры ён, ці благі; і як ацануе сьвятар, так яно й станецца.
 

Калі ж тый, хто пасьвяціў, захоча выкупіць дом свой, то хай дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае яго, і будзе ягоны.
 

І калі з поля із свае дзяржавы пасьвяце хто СПАДАРУ, то ацэна твая мае быць подле меры сяўбы: за сяўбу гомэра ячменю пяцьдзясят сыкляў срэбла.
 

Калі пяцьдзясятага ўгодкавага году пасьвячае хто поле свае, мае адбыцца подле ацэны твае.
 

Калі ж па пяцьдзясятых угодках пасьвячае хто поле свае, то сьвятар мае разьлічыць срэбла подле год, засталых да ўгодкавага году, і мае паменшыць ацэну сваю.
 

І калі чыста выкупіць поле тый, каторы пасьвяціў, то хай ён дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае, і яно застанецца за ім.
 

І калі ён ня выкупе поля, і будзе прадана поле іншаму чалавеку, то ўжо ня можна выкупіць.
 

І будзе поле тое, калі яно ў вугодкі адыйдзе, сьвятасьцю СПАДАРУ, як поле пасьвячанае; сьвятару станецца дзяржаньне яго.
 

А калі поле куплі свае, каторае не з палёў ягонага дзяржаньня, ён пасьвяце СПАДАРУ,
 

Дык паліча яму сьвятар колькасьць ацэны аж да ўгодкавага году, і мае ён аддаць подле ацэны ў тым жа дню, сьвятасьць СПАДАРУ.
 

Пяцьдзясятага ўгодкавага году зьвернецца тое поле да тога, у кога яно было куплена, каму належа дзяржаньне тае зямлі.
 

Кажная ж ацэна твая мае быць подле сыклю сьвятыні, дваццаць ґер мае быць у сыклю.
 

Адно першака, каторы подле першародзтва належа СПАДАРУ із статку, ня мае ніхто пасьвячаць; ці вол гэта, ці авечка, СПАДАРОВЫ яны.
 

Калі ж статак нячысты, то мае выкупіць подле ацэны твае і дадаць да тога пятую часьць; калі ня выкупе, то мае прадаць подле ацэны твае.
 

Толькі ўсе пасьвячанае, каторае хтось пасьвяціў бы СПАДАРУ з усёга, што яго, з чалавека, ці із статчыны, ці з поля свайго дзяржаньня, — не прадаецца а не выкупляецца. Усе пасьвячанае сьвятое сьвятых яно СПАДАРУ.
 

Усе пасьвячанае, што пасьвячаюць людзі, не выкупляецца, напэўна памрэць.
 

І ўсялякая дзесяціна зямлі, ізь сяўбы зямлі і з пладоў дзерва належа СПАДАРУ; гэта сьвятасьць СПАДАРУ.
 

Калі ж хто захоча выкупіць дзесяціну сваю, то мае дадаць да яе пятую часьць.
 

І ўсялякая дзесяціна з буйнога й драбнога статку, з усёга, што прыходзе пад кіям, дзясятая часьць будзе сьвятасьць СПАДАРУ.
 

Ня маюць разглядаць, добрае, ці благое, і ня маюць адмяняць яго; калі ж хто адмене яго, то й само яно й данае на адмену будзе сьвятым, і ня можа быць выкуплена».
 

Гэта расказаньні, каторыя расказаў СПАДАР Масеям на гары Сынаю сыном Ізраелявым.