1 да Цімафея 1 разьдзел
Першае пасланьне да Цімафея
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Павал, Апостал Езуса Хрыстуса з загаду Бога Збавіцеля нашага і Ўсеспадара Езуса Хрыстуса, надзеі нашай,
Павал, апостал Езуса Хрыстуса па загаду Бога Збаўцы нашага і Езуса Хрыстуса, нашай надзеі.
Тыматэю, праўдзіваму сыну ў веры: ласка, міласэрдзе і спакой ад Бога Айца й Хрыстуса Езуса, Усеспадара нашага.
Цімафею, умілаванаму сыну па веры. Ласка, міласердзе і супакой ад Бога Айца і Хрыстуса Езуса Госпада нашага.
Я прасіў цябе, адыйходзячы ў Македонію, каб застаўся ў Эфэзе і запавясьціў іншым: не выглашаць інакшаў навукі
Як я прасіў цябе застацца ў Эфезе, ідучы ў Мацэдонію, так прашу: загадай некаторым не крывіць навукі,
ды не займацца басьнямі, ці бясконцымі радаводамі, даводзячымі больш да спрэчак, чымся Божага збудаваньня ў веры.
а таксама займацца байкамі і генеалогіямі без канца, якія выклікаюць больш спрэчак, чым служаць збаўленьню Божаму праз веру.
Мэтай бо навучаньня ёсьць любасьць з добрага сэрца й чыстага сумленьня ды шчырай веры;
Мэтай жа загаду зьяўляецца міласьць чыстага сэрца, добрага сумленьня і праўдзівай веры.
ад гэтага адступіўшы, некаторыя аддаліся пустаслоўю,
Некаторыя, адвярнуўшыся ад гэтага, папаліся ў пустаслоўе.
жадаючы стацца вучыцелямі закону, а не разумеючы ні таго, што гавораць, ні таго, што ўпорыста пацьвярджаюць.
Яны хацелі б быць дактарамі закона, хоць не разумеюць, што гавораць і што цьвярдзяць.
А мы-ж знаем, што закон ёсьць добры, калі хто законна карыстаецца ім,
Ведаем, закон добры, калі ім хто разумна карыстаецца.
ведаючы тое, што закон ня ёсьць устаноўлены для праведніка, але для бунтарнае погані, для бязбожных і грэшнікаў, разбэшчаных і аганьбеных, бацькабойцаў, для душагубаў,
Вядома, што закон выданы не для справядлівых, а для несправядлівых, непаслушных, бязбожных, грэшнікаў, бацькабойцам, маткабойцам, людзябойцам,
блудадзееў, мужаложцаў, людаграбежнікаў, лгуноў, вераломных, ды для ўсяго іншага, праціўнага здароваму вучэньню,
для распусьнікаў, мужаложнікаў, людакрадаў, ілгуноў, крывапрысяжнікаў і супроць усяго іншага, што пярэчыць разумнай навуцы,
водле паверанай мне Эванэліі хвалы Бога дабраслаўлёнага.
у духу Эвангеліі хвалы Ўсемагутнага Бога, якая мне паручана.
Дзякую падмацаваўшаму мяне Хрысту Езусу, Усеспадару нашаму, што прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэньне,
Дзякую я таму, Хто мяне спасіліў: Госпаду нашаму Езусу Хрыстусу, бо Ён палічыў мяне верным, паручаючы службу мне,
мяне, які раней і зьневажаў, і прасьледаваў, і крыўдзіў, аднак памілаваны, бо так паступаў празь няведаньне й няверу.
які раней блюзьніў, прасьледаваў і ачарняў. Але атрымаў я міласердзе Божае, бо дзейнічаў па несьвядомасьці і з няверства.
Ласка-ж Госпада нашага ў-ва мне памножылася разам зь вераю і любасьцю ў Хрыстусе Езусе.
Вось жа ласка Госпада нашага вылілася шчодра на мяне з вераю і любоўю праз Езуса Хрыстуса.
Праўдзівае слова гэтае і ўсякага прыняцьця вартае, што Хрыстус Езус прыйшоў на гэты сьвет збавіць грэшнікаў міжякімі я першы.
Праўдзівая навука і варта агульнага прызнаньня, што Езус Хрыстус прыйшоў на гэты сьвет, каб збавіць грэшнікаў, з якіх першым зьяўляюся я.
Але дзеля таго я й памілаваны, каб Езус Хрыстус у-ва мне першым паказаў усю цярплівасьць у прыклад тым, якіе ўвераць у Яго дзеля жыцьця вечнага.
Але атрымаў я міласердзе дзеля таго, каб у ва мне першым выявіў Езус Хрыстус сваю бязьмежную цярплівасьць на паказ тым, што павераць Яму на жыцьцё вечнае.
Усеваладару-ж вякоў несьмяротнаму, нявідомаму, адзінаму Богу чэсьць і хвала на вякі вякоў. Амэн.
Валадару ж бессьмяротнаму вякоў, Нябачнаму, Адзінаму Богу паклон і слава на векі вечныя. Аман.
Гэты вось запавет давяраю табе, сын мой Тыматэй, водле былых аб табе запавесьцяў, каб ты, згодна зь імі, ваяваў як добры ваяк,
Гэты загад паручаю табе, Тыматэю, сыну, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты змагаўся сілаю іх як добры змагар,
маючы веру й добрае сумленьне, якое адкінуўшы, некаторые заняпалі ў веры;
маючы веру і чыстае сумленьне, якое ўтраціўшы, некаторыя адбіліся, як Тумэнеус і Аляксандр, якіх я перадаў шатану, каб адвыклі блюзьніць.
між імі Гымэнэй і Аляксандар, якіх я аддаў шатану, каб адвыклі ад богазьнявагі.