1 Пятра 1 разьдзел

Першае пасланьне Пятра
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

Пётр Апостал Езуса Хрыстуса прыбышом, расьцярушаным у Понце, Галяцыі, Кападоцыі, Азіі й Бітыніі,
 
Пётар, апостал Езуса Хрыста, выбраным перасяленцам, расьсеяным у Понце, у Галятыі, у Кападоцыі, у Азіі і ў Бітыніі,

выбраным водля праведы Бога Айца, для пасьвяцін Духа, для послуху й акроплення крывёй Езуса Хрыстуса: ласка і супакой у вас хай памножацца.
 
якія выбраны оглядам Бога Айца, асьвечаныя Духам, каб былі паслухмянымі і пакропленымі крывёй Езуса Хрыста: хай ласка і супакой будуць вам шчодра памножаны.

Багаслаўлёны Бог і Айцец Ўсеспадара нашага Езуса Хрыстуса, што зь вялікага міласэрдзя свайго адрадзіў нас к жывой надзеі згробуўстаннем Езуса Хрыстуса (Кор. 1:3),
 
Багаслаўлены Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, які ў вялікім міласэрдзі сваім праз уваскрасеньне з памёршых Езуса Хрыста адрадзіў нас да жывой надзеі;

на нетлую няткнённую плямай і нявянучую спадчыну, ў небе захаваную вам,
 
да спадчыны незьнішчальнай, і без заганы, і нявянучай, захаванай у небе вам,

сілаю Божаю сьцеражоным празь веру для збаўлення, гатовага аб’явіцца ў вапошняй часіне.
 
якія моцай Божай праз веру ўхаваныя дзеля збаўленьня, маючага аб'явіцца ў апошні час.

З гэтага цешцеся, крыху цяпер патужыўшы, калі трэба, ад розных спакусаў,
 
З гэтага радуйцеся, хоць цяпер мусіце перажыць крыху смутку дзеля шматлікіх выпрабаваньняў,

каб выпрабаванне веры вашай, шмат каштаўнейшай за гібнучае, хоць і вагнём прабаванае, золата аказалася на хвалу і чэсьць і славу ў аб’яве Езуса Хрыстуса,
 
каб выспрабаваная вашая вера выявілася шмат даражэйшай ад зьнішчальнага хоць выпрабаванага ў агні золата, на славу, пахвалу і чэсьць пры аб'яўленьні Езуса Хрыста.

якога, ня бачыўшы, любіце і ў якога, не аглядаючы, верыце, а веручы будзеце радавацца нявымоўнаю і слаўлёнаю радасьцю,
 
Яго, хоць ня бачылі, вы любіце, і хоць цяпер ня бачыце Яго, але верыце і цешыцеся радасьцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,

дасягаючы мэты вашай веры: збаўлення душ.
 
дасягаючы нарэшце вераю вашаю збаўленьне душаў.

Таго збаўлення, аб якім дапытваліся й гадалі прарокі, запавяшчаючыя будучую ў вас ласку,
 
Гэтага збаўленьня шукалі і выглядалі прарокі, якія прадказвалі будучую для вас ласку,

дасьцейваючыя на каторы або на які час меціў у іх дух Хрыстовы, прадвяшчаючы цярпенні Хрыстуса й за імі сьледуючую славу;
 
дасьледваючы, калі і на якую пару паказваў Дух Хрыстовы, у іх прабываючы, які прадказваў цярпеньні Хрыста і будучую хвалу.

каторым было аб’яўлена, што не самым сабе, але вам выконывалі паслугу запавесьці выглашанага цяпер праз прапаведваўшых Эванэлію Духам Сьвятым, зь неба зысланым, у што й Анёлы жадаюць пранікнуць.
 
Ім (прарокам) было аб'яўлена, што яны не сабе, а вам прыслужыліся тымі весткамі, якія вам цяпер абвясьцілі вястуны Эвангельля моцай спасланага ім з неба Духа Сьвятога, у што заглянуць прагнуць і анёлы.

Падперазаўшы восьжа паясьніцы розуму вашага, бадзёрцеся й шчыра спадзявайцеся на падаваную вам ласку ў аб’яўленні Езуса Хрыстуса.
 
Таму, падперазаўшы паясьніцы вашага розуму, цьвярозыя, мейце моцную надзею на ласку, прызначаную вам у аб'яўленьні Езуса Хрыста.

Як паслухмяныя дзеці, ня кіруйцеся вашымі ранейшымі похацямі няведы вашай;
 
Як паслухмяныя дзеці, не кіруйцеся вашымі ранейшымі жаданьнямі, калі вы былі яшчэ несьвядомымі,

але за прыкладам паклікаўшага вас Сьвятога, будзьце й самы сьвятымі ў ва ўсіх дачыненях;
 
але ва ўсіх паводзінах будзьце вы таксама сьвятымі на ўзор Сьвятога, які вас паклікаў,

напісана бо : Будзьце сьвятымі, бо-ж Я сьвяты ёсьць (Із. 19:2).
 
бо напісана: "Будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты".

І калі Айцом завяце Таго, Каторы судзіць ня водля мілапозірку, а водля дзела кажнага, дык із боязьзю праводзіць вандраванне вашае;
 
І калі Айцом завіцё Таго, хто ня гледзячы на асобу судзіць кожнага паводле яго ўчынкаў, дык у страху праводзьце час жыцьця вашага,

ведаючы, што не сярабром і золатам тлелым вы адкуплены ад нікчомага жыцьця, пераказанага вам бацькамі,
 
ведаючы, што адкуплены вы ад сапсутага жыцьця вашага, перададзенага вам бацькамі, ня марным серабром або золатам,

але найдаражэйшаю крывёю Хрыстуса, як прачыстага, няткнёнага плямаю ягняці,
 
але найдаражэйшай крывёй Хрыста, як Ягняці беззаганнага і без спракуды,

прадугледжанага шчэ да стварэння сьвету, а зьявіўшагася ў вапошніх часах для вас,
 
які быў прызначаны перад стварэньнем сьвету, але аб'явіўся ў апошнія часы дзеля вас,

уверыўшых празь Яго ў Бога, Які збудзіў Яго зь мяртвых і даў яму славу, каб вы мелі веру й надзею на Бога.
 
якія праз Яго ўверылі ў Бога, каторы ўваскрасіў Яго з памёршых і даў Яму славу, каб вера вашая і надзея былі скіраваныя да Бога.

Ачысьціўшы душы вашыя ў послусе праўдзе праз Духа, ў братняй любасьці шчырай, любеце адзін другога заўсёды з чыстага сэрца,
 
Ачысьціўшы душы вашыя паслухмянасьцю праўдзе дзеля здабыцьця шчырай братняе любові, шчыра адны другіх любіце,

як адроджаныя ня з тлелага насення, але зь нетлі, з Божага слова, жывога й трываючага навекі.
 
як адроджаныя не з марнеючага насеньня, але з незьнішчальнага праз Слова Божае, жывое і трывалае.

Бо ўсякае цела — бы трава, а ўсякая слава чалавека, моў травяны цьвет: засохла трава і цьвет ейны апаў (Экл. 14:8; Із. 40:6−8; Як. 1:10);
 
Бо кожнае цела — як трава, і ўсякая слава ягоная — як краска травы" засохла трава, і краска апала".

слова-ж Госпадава трывае навекі. А гэта й ёсьць тое слова, якое вам абвешчана.
 
Але слова Госпада трывае вечна. Гэта вось слова абвешчана вам як добрая вестка.