1 Яна 1 разьдзел
Першае пасланьне Яна
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 2003
Тое, што было ад пачатку, што мы чулі аб Слове жыцьця, што бачылі сваімі вачыма, што азіралі й да чаго дакраналіся нашыя рукі, —
Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашыя рукі, — аб Слове жыцця,
жыцьцё бо аб’яўлена было і мы бачылі ды сьветчым і аглашаем вам жыцьцё вечнае, што было ў Айца й зьявілася нам; —
і жыццё аб’явілася, і мы ўбачылі, і сведчым, і прапаведуем вам жыццё вечнае, якое было ў Айца і аб’явілася нам, —
аб тым, што мы відзелі й чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі суудзел з намі; а наш удзел ёсьць з Айцом і Сынам Ягоным Езусам Хрыстусам.
весцім і вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі супольнасць з намі. А супольнасць наша — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
Гэта пішам вам, каб вы цешыліся поўнарадасна.
І мы гэта пішам, каб наша радасць была поўнаю.
А дабравесьць, якую мы чулі ад Яго ды зьвяшчаем вам, ёсьць тая, што Бог ёсьць сьвятло і няма ў Ім ніякае цемры.
Такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам, што Бог ёсць святло, і няма ў Ім ніякае цемры.
Каліб мы казалі што маем зь Ім сулучнасьць, а хадзілі ў цьме, дык былоб махлярства, паступак няпраўдны:
Калі мы будзем казаць, што маем супольнасць з Ім, а ходзім у цемры, мы хлусім і размінаемся з праўдай.
а калі ходзім у сьвятле, як і Ён сам у сьвятле ёсьць, дык маем зь Ім узаемасувязь і кроў Сына Ягонага, Езуса Хрыстуса, ачышчае нас ад граху ўсякага.
Калі ж мы будзем хадзіць у святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з другімі, і кроў Ісуса, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.
Каліб мы сказалі, ня маем граху, дык зводзім сябе самых і няма ў нас праўды.
Калі мы будзем казаць, што не маем граху, дык падманваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.
А калі вызнаем нашы грахі, дык Бог — верны й справядлівы, адпусьціць нам ды ачысьціць нас ад усякай нягоднасьці.
Калі вызнаём свае грахі, дык Ён — верны і справядлівы, каб адпусціць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.
І каліб мы сказалі, што не зграшылі, дык робім Яго махлярскім і няма у нас Ягонага слова.
Калі мы будзем казаць, што не грашым, дык мы робім Яго ашуканцам, і слова Яго няма ў нас.