Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2003

1 Яна 1 1-ы ліст Яна 1 разьдзел

1 Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашыя рукі, — аб Слове жыцця,
2 і жыццё аб’явілася, і мы ўбачылі, і сведчым, і прапаведуем вам жыццё вечнае, якое было ў Айца і аб’явілася нам, —
3 весцім і вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі супольнасць з намі. А супольнасць наша — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
4 І мы гэта пішам, каб наша радасць была поўнаю.
5 Такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам, што Бог ёсць святло, і няма ў Ім ніякае цемры.
6 Калі мы будзем казаць, што маем супольнасць з Ім, а ходзім у цемры, мы хлусім і размінаемся з праўдай.
7 Калі ж мы будзем хадзіць у святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з другімі, і кроў Ісуса, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.
8 Калі мы будзем казаць, што не маем граху, дык падманваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.
9 Калі вызнаём свае грахі, дык Ён — верны і справядлівы, каб адпусціць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.
10 Калі  мы будзем казаць, што не грашым, дык мы робім Яго ашуканцам, і слова Яго няма ў нас.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст Яна, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.