Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2003

Да Філімона 1 Ліст да Філімона 1 разьдзел

1 Паўла, вязень Хрыста Ісуса, і Цімафей, брат, умілаванаму Талімону, супрацоўніку нашаму,
2 і Апфіі, сястры найдаражэйшай, і Архіпу, таварышу нашаму ў змаганні, і царкве, якая ў тваім доме знаходзіцца:
3 ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.
4 Дзякую я заўсёды Богу майму, колькі разоў успамінаю цябе ў сваіх малітвах,
5 чуючы аб любові тваёй і веры, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх святых,
6 каб супольнасць веры тваёй сталася бачнай у пазнанні ўсякіх даброццяў дзейнасці вашай, якія маем у Ісусе Хрысце.
7 Бо вялікую радасць меў я, браце, і пацеху з любові тваёй, бо сэрцы святых супакоіліся праз цябе.
8 Хоць я і маю вялікую адвагу ў Хрысце загадаць табе, што да справы належыць,
9 усё ж такі дзеля любові лепш папрашу цябе я, Паўла, стары чалавек, а цяпер і вязень Ісуса Хрыста.
10 Прашу цябе за майго сына, якога нарадзіў я ў кайданах, Анісіма,
11 які калісьці быў табе некарысны, а цяпер і мне, і табе карысны,
12 якога я табе вяртаю. Дык ты прымі яго, як маё сэрца.
13 Хацеў я яго пры сабе затрымаць, каб мне за цябе паслужыў у кайданах дзеля Евангелля.
14 Але без парады з табою не хацеў зрабіць, каб часам не вымушаным было дабрадзейства тваё, але з добрае волі.
15 Можа быць, што ён адлучыўся ад цябе толькі на кароткі час, каб ты ўзяў яго навек, ужо не як нявольніка,
16 але вышэй за нявольніка, як брата найдаражэйшага, асабліва мне, але тым больш табе, цялесна і ў Госпадзе.
17 Дык калі маеш мяне за супольніка, прымі яго, як мяне.
18 Калі ж ён у чым пакрыўдзіў цябе або што вінен, гэта на мяне залічы.
19 Я, Паўла, напісаў уласнаю рукою, што я сплачу табе; каб пры тым не казаць табе, што і ты сабою вінаваты мне.
20 Так яно, браце! Хачу я табою паслужыцца ў Госпадзе. Падтрымай маё жаданне ў Хрысце.
21 Спадзеючыся на тваю паслухмянасць, напісаў табе, ведаючы, што і больш таго, аб чым прашу, зробіш.
22 Адначасова прашу, прыгатуй мне кватэру, бо спадзяюся, дзякуючы вашым малітвам, што буду вернуты вам.
23 Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысце Ісусе,
24 Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, памочнікі мае.
25 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Ліст да Філімона, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.