Да Каласянаў 4 разьдзел
Пасланьне да Каласянаў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 2003
Гаспадары, аказвайце слугам (вашым) належнаю справядлівасьць, ведаючы, што і вы маеце Усеспадара ў небе.
Гаспадары, аддавайце нявольнікам тое, што [ім належыць] справядліва і па праву, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.
Трывайце ў маліцьве дбайліва і падзячна.
Трывайце ў малітве, чувайце ў ёй з падзякаю,
Малецеся такжа й за нас, каб Бог адчыніў нам браму слова вясьціць тайніцу Хрыстуса — за якую я вось і ў кайданох —
молячыся поруч і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы слова, каб выказаць таямніцу Хрыстову, дзеля якой я стаўся вязнем,
каб я мог яксьлед выглашаць яе.
каб выявіць яе, як мне належыць, моваю.
Разважна абходзьцеся з тымі, што не належаць да нас, з розлікам на час.
Адносна тых, што звонку, паступайце мудра, здабываючы час.
Гутарка вашая хай будзе заўсёды ветлівая, мудрасьцю прысоленая, каб ведалі што кажнаму адказаць.
Слова вашае хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як што каму належыць адказаць.
Аб мне ўсё вам скажа Тыхік, мілы брат і верны слуга ды супрацоўнік ў Хрыстусе,
Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, найдаражэйшы брат, і верны слуга, і супрацоўнік у Госпадзе,
якога я паслаў да вас разам з Анісімам, дарагім іверным братам з-паміж вас, каб даведаўся што ў вас;
якога я паслаў да вас для таго, каб вы даведаліся, як нашыя справы, і ўсцешыліся сэрцамі вашымі,
яны пацешаць вашыя сэрцы і раскажуць вам усё, што дзеецца тутака.
разам з Анісімам, улюбёным і верным братам, які з вашых; усё, што тут робіцца, яны раскажуць вам.
Вітае вас Арыстарх, вязень разм са мною, і Марак сваяк Барнабы, якога ўжо паручыў вам, каб, як прыйдзе, прынялі яго.
Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мной, і Марк, сваяк Барнабы, — адносна якога вы ўжо атрымалі даручэнні: калі прыбудзе да вас, прыміце яго, —
Дый (здаровіць вас) і Езус, называны Юстам; яны з абразаных адзіныя супрацоўнікі для Валадарства Божага, якіе былі маей патоляй.
і Ісус, называны Юстам, які з абрэзаных; толькі яны адны — памагатары для Валадарства Божага; яны былі мне ўцехаю.
Вітае вас Эпафрас, паходжаннем ад вас, слуга Хрыстуса Езуса, не забываючы вас у малітвах, каб вы сталіся поўнымі волі Божае і непахісна дасканалымі.
Вітае вас Эпафрас, што з вас, слуга Хрыста Ісуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб сталіся вы дасканалымі і напоўніліся ўсякай воляй Божай.
Светчу аб ягонай вялікай рупнасьці пра вас ды пра тых у Ляодыцэі й Геропалі.
Сведчу вам адносна яго, што шмат ён папрацаваў для вас і для тых, якія ў Лаадыцэі і Герапалісе.
Шле прывет вам Лукаш, лекар найдаражэйшы ды Дэмас.
Вітае вас Лука, лекар найдаражэйшы, і Дэмас.
Прывітайце братоў у Ляодыцэі ды Нымфаса з цэлай хрысьціянскай грамадою ў ягоным доме.
Прывітайце братоў, якія ёсць у Лаадыцэі, і Німфана, і царкву ў яго доме.
Як адчытаеце гэты ліст у вас, тады пастарайцеся, каб ён быў адчытаны і ў набожні Ляодыцэйцаў, а вы самы адчытайце той з Ляодыцэі.
І калі гэта пісьмо будзе прачытана ў вас, зрабіце, каб і ў царкве Лаадыцэйскай было яно прачытана, а тое, што з Лаадыцэі, прачытайце і вы.
Ды скажэце Архіппу: Пільнуйся, каб выпаўніў службу прынятую пабожна!
І скажыце Архіпу: «Глядзі, каб выканаў паслугу, якую атрымаў ад Госпада».
Прывет маею Паўлаваю рукою! Памятайце аб маіх кайданох! Ласка (хай будзе) з вамі!
Прывітанне маёю рукой, Паўлавай. Памятайце пра кайданы мае. Ласка з вамі.