Да Эфэсянаў 3 разьдзел
Пасланьне да Эфэсянаў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Праваслаўнай Царквы
Дзеля гэтага вось я, Павал, стаўся вязьнем Езуса Хрыстуса за вас паганаў.
Дзеля гэтага я, Павел, стаў вя́знем Хрыста Іісуса за вас, язычнікаў.
Думаю, вы чулі аб надзяленні мяне ласкаю Божаю для вас:
Вы, канешне, чулі пра дзе́янне благадаці Божай, дадзенай мне для вас,
што Ён праз аб’яўленне азнаёміў мяне з тайніцай, як-то каротка й апісаў я вам вышэй.
што мне праз адкравенне была абве́шчана тайна, як я ўжо пісаў коратка,
Чытаючы гэта, магчыміце пазнаць маё разуменне тайніцы Хрыстуса.
з чаго вы, чытаючы, можаце даведацца пра маё разуменне тайны Хрыстовай,
Яна бо ня была адкрыта людзкім сыном мінулых пакаленняў, так як цяпер адкрыта ў Духу сьвятым Апосталам ягоным і Прарокам:
якая не была абве́шчана ранейшым пакаленням сыноў чалавечых, як цяпер адкрыта святым Апосталам Яго і прарокам праз Духа Святога,
што і пагане маюць быць суспадкаемнікамі ды супольнікамі аднаго цела й суудзейнікамі абяцання ў Хрыстусе Езусе праз Эванэлію;
што язычнікі — сунаследнікі, і члены адзінага цела, і супольнікі абяцання Яго ў Хрысце Іісусе праз дабравесце,
слугой якое стаўся я праз дар ласкі Божае, дадзенай мне дзеяннем ягонай сілы.
служы́целем якога я стаў паводле дару благадаці Божай, дадзенай мне праз дзеянне сілы Яго.
Мне найменшаму з усіх сьвятых дадзена ласка гэтая: вясьціць паганам нявысьледныя багацьці Хрыстусавы
Мне, найменшаму з усіх святых, была́ дадзена благадаць гэтая — дабравесціць язычнікам неспасціжнае багацце Хрыстова
і высьвятліцт усім які быў плян тайніцы вякамі захоўванай у Богу, усё стварыўшым;
і высветліць для ўсіх, у чым задума тайны, скрытай адвеку ў Богу, Які стварыў усё Іісусам Хрыстом,
каб цяпер праз Эклезію сталася ведамай Княствам і Магуцтвам нябесным многаякая прамудрасьць Божая,
каб цяпер начальствам і ўладам на нябёсах стала вядомай праз Царкву разнастайная прамудрасць Божая,
згодна з адвечнаю пастановаю, катору Ён зысьціў у Езусе Хрыстусе, Усеўладару нашым,
паводле спрадвечнага вызначэ́ння, якое Ён здзе́йсніў у Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым,
у Якім, празь веру ў Яго, маем сьмелы й надзейны доступ да Бога.
у Якім мы маем адвагу і надзейны доступ праз веру ў Яго.
Таму прашу вас, не падайце духам з прычыны гора майго за вас, яно бо — вашая слава.
Таму прашу не па́даць духам з-за маіх дзеля вас пакут, бо яны — слава ваша.
Вось чаму я згінаю калені мае перад Айцом,
Дзеля гэтага схіля́ю калені мае́ перад Айцом Госпада нашага Іісуса Хрыста,
ад Якога бярэ свой назоў усякае айцоўства на небе й на зямлі;
ад Якога ўсякі род на нябёсах і на зямлі ма́е найменне, —
каб даў вам водле славы свае змацавацца на сіле праз ягонага Духа ў чалавека ўнутранага;
каб Ён даў вам, паводле багацця славы Сваёй, трывала ўмацавацца Духам Яго ва ўну́траным чалавеку,
каб празь веру загасьціў Хрыстус у сэрцах вашых,
каб Хрыстос усяліўся праз веру ў сэ́рцы вашы; каб вы, укараніўшыся і ўмацава́ўшыся ў любові,
каб вы угрунтаваныя і уцьверджаныя ў любасьці здолелі зразумець з усімі сьвятымі як яна шырокая, і даўгая, і высокая, і глыбокая;
маглі з усімі святымі ўспрыня́ць, што́ ёсць шырыня, і даўжыня, і глыбіня, і вышыня,
ды спазнаць, як тая любасьць Хрыстуса нявысказна вышэйшая за ўсякую веду, каб напоўніцца вам цэлаю поўняю Божаю.
і спазнаць вышэйшую за пазна́нне любоў Хрыстову, каб вам напоўніцца ўсёю паўнатою Божаю.
А Таму, Хто дзеючаю ў нас сілаю можа зрабіць шмат болей за тое, чаго мы просім, або ў думках маем,
А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць непараўнальна больш за ўсё, чаго мы просім ці пра што думаем, —
Яму хай будзе хвала ў Эклезіі й Хрыстусе Езусе на ўсе пакаленні й вякі вечныя. Амэн.
Яму слава ў Царкве ў Хрысце Іісусе ва ўсе роды з веку ў век. Амінь.