Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

КРОКІ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «крокі» сустракаецца 21 раз у 21 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

КРОКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ён захоўвае крокі сьвятых Сваіх, а бязбожнікі ў цемры зьнікаюць, бо ня сілаю сваёю перамагае чалавек.

Ты пашырыў крокі мае, і не хісталіся ногі мае.

І вокны былі ў тры шэрагі: вакно над вакном праз тры крокі.

Усе дзьверы і вокны былі чатырохкутныя, вакно ад вакна праз тры крокі.

Бо Ты палічыш нават крокі мае, і будзеш ласкавы адносна грахоў маіх.

Звузяцца крокі моцы ягонай, намер ягоны здрадзіць яго.

Ці ж Ён ня бачыць шляхоў маіх і ня лічыць усе крокі мае?

Бо вочы Ягоныя — над шляхамі чалавека, і Ён бачыць усе крокі ягоныя.

крокі мае трымаліся каляінаў Тваіх, стопы мае не хісталіся.

ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.

Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.

І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.

Не адступілася сэрца нашае і не адхіляліся крокі нашыя ад шляху Твайго,

А ў мяне амаль не спатыкнуліся ногі мае, ледзь не пакаўзнуліся крокі мае.

Як яна не разумее сьцежкі жыцьця, дык хістаюцца крокі яе, і ты ня можаш ведаць іх.

Бо перад вачамі ГОСПАДА шляхі чалавека, Ён ведае ўсе крокі яго.

Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае.

Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.

Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой?

Сьцежка для праведніка простая, простыя крокі праведніка Ты робіш роўнымі.

Яны палююць на крокі нашыя, каб мы не маглі хадзіць па вуліцах нашых. Канец наш блізка; споўніліся дні нашыя, бо прыйшоў канец наш.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter