Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЧУЖОГА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «чужога» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЧУЖОГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі б дачка святара выйшла замуж за чужога чалавека, то яна не павінна есці гэтых асвечаных ахвяраваных дароў.

З чужога спаганяй, з суайчынніка ж і блізкага не будзеш мець магчымасці вымагаць тое, што тваё.

так Госпад Сам вадзіў яго, і не было з ім бога чужога.

Яму адказаў гаспадар: «Не, не пойдзем у горад чужога народа, бо ён не з сыноў Ізраэля, але пройдзем да Габы».

Аса ж рабіў усё, што было добрым і мілым перад абліччам Госпада, Бога яго; і перакуліў ён ахвярнікі чужога рытуалу і ўзгоркі,

Вось так ачысціў я іх ад усяго чужога і паставіў чэргі для святароў і левітаў, кожнага ў яго службе

Хатнія ў доме маім і служанкі мае за чужога пачалі лічыць мяне, і быццам прыхадзень стаўся я ў вачах іх.

Калі б мы забыліся імя Бога нашага і калі б працягнулі рукі да боства чужога,

Не будзе ў цябе бога чужога, і не будзеш ты пакланяцца богу іншаземнаму:

Алілуя. Пры выхадзе Ізраэля з Егіпта, дома Якуба — з чужога народа.

Бяры яго вопратку, бо ён выступіў паручыцелем за чужога, за незнаёмых вазьмі ад яго заклад.

Справу сваю вырашай з сябрам тваім і не выяўляй сакрэт чужога чалавека,

Я гэта абвясціў і збавіў; даў чуць, і не было ў вас чужога; а вы — сведкі Мае, — кажа Госпад, — і Я — Бог.

Здраджвае Юда, і агіднасць дапушчана ў Ізраэлі і ў Ерузаліме, бо Юда апаганіў святыню Госпада, якую любіў, і ўзяў сабе за жонку дачку чужога бога.

Хто ты такі, што судзіш чужога паслугача? Перад Сваім Валадаром ён стаіць ці падае; і будзе стаяць, бо яго Бог мае моц паставіць яго.

ды дарма чужога хлеба не елі, але ў рабоце і стоме, уночы і днём працуючы, нікому з вас не былі цяжарам.

Так і кожная жанчына, што пакінула мужа свайго і атрымала спадкаемца ад чужога шлюбу:

найперш бо стала непаслухмянай закону Узвышняга, затым адносна свайго мужа стала нявернай, па-трэцяе, дапусцілася нячыстасці чужаложства, ды займела сабе дзяцей ад чужога мужа.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЧУЖОЕ →