Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЧЫСТАГА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «чыстага» сустракаецца 17 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЧЫСТАГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І зрабіў цар Саламон дзвесце шчытоў з чыстага золата, шэсцьсот сікляў золата даў ён для кожнага шчыта,

Таксама галоўны дом абшыў яловымі дошкамі ды пацягнуў пласцінамі чыстага золата; і зверху аздобіў іх пальмавымі галінамі.

Нельга даць за яе чыстага золата, і не ўзважыць срэбра ў абмен на яе.

Бо ў руцэ Госпада — келіх чыстага віна, поўны сумесі. І Ён пераліў з аднаго ў другое; і ўсё ж будуць выпіваць аж да асадку, будуць піць усе грэшнікі зямлі.

Быццам бы для ўсіх — адна доля: для справядлівага і бязбожнага, для добрага і ліхога, для чыстага і нячыстага, для таго, хто складае ахвяры, і для таго, хто не складае. Быццам бы добры — такі ж, як грэшнік; як той, хто прысягае, — такі ж і той, хто баіцца прысягі.

кіраўнік целаахоўнікаў забраў таксама курыльніцы, крапільніцы, катлы, падсвечнікі, чары і міскі, і што было з чыстага золата, і што было з чыстага срэбра.

Галава гэтае статуі была з чыстага золата, грудзі ж яе і плечы — са срэбра, а жывот і клубы — з медзі,

Ачысціўшы душы вашы паслухмянасцю праўдзе праз Духа дзеля здабыцця шчырай братняй любові, ад чыстага сэрца любіце адзін аднаго,

Мэтай жа прыказання ёсць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумлення, і няўяўнай веры,

Для чыстых усё чыстае. Спаганеным жа і няверуючым нічога няма чыстага, але забруджаны іх думкі і сумленне.

І мур яго быў збудаваны з яспісу, а сам горад быў з чыстага золата, чыстага, як шкло.

І дванаццаць брам — дванаццаць перлаў; кожная брама была з аднаго перла. І вуліца горада з чыстага золата, нібы з празрыстага шкла.

Хто праплыў мора і знайшоў яе, і хто прывязе яе замест чыстага золата?

не пільнуюць ані жыцця, ані чыстага шлюбу, але падступна адзін другога забівае або чужаложствам засмучае.

бо ў Ерузаліме горадзе будзе адбудаваны дом Яго ў векі вечныя. Шчасны буду, калі рэшткі роду майго ўбачаць хвалу Тваю, ды славіць будуць Валадара неба. Брамы Ерузаліма будуць адбудаваны з сапфіру і смарагду, і з каштоўнага каменю — усе муры твае; і вежы Ерузаліма будуць адбудаваны з золата, і валы яго — з чыстага золата.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter