Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДЗЕСЯЦІНЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дзесяціны» сустракаецца 26 разоў у 23 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДЗЕСЯЦІНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі б хто хацеў выкупіць частку сваёй дзесяціны, то дадасць да яе адну пятую.

А сынам Леві даю Я як спадчыну ўсе дзесяціны Ізраэля за служэнне, якое яны выконваюць для Мяне ў палатцы сустрэчы,

Бо Я даў левітам у спадчыну дзесяціны, якія сыны Ізраэля ахвяроўваюць Госпаду». Акрамя таго, сказаў Я ім: «У грамадзе сыноў Ізраэля не будзеце вы мець уласнасці».

«Аб’яві левітам і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраэля, якія Я даў вам у спадчыну, то вы павінны ўзняць каштаванне іх для Госпада, гэта значыць дзесятую частку ад дзесяці,

і ў гэтым месцы складайце цэласпаленні і крывавыя ахвяры вашы, дзесяціны ды дары рук вашых, і тое, у чым прысягалі, і добраахвотныя ахвяры першародных валоў і авечак.

ў месцы, якое выбера Госпад, Бог ваш, каб у ім прабывала імя Яго, туды прыносьце, што я загадваю: цэласпаленні, крывавыя ахвяры, дзесяціны, дары рук вашых і тую найлепшую з ахвяр, якою прысягнеце вы Госпаду.

Не зможаш есці ў гарадах тваіх дзесяціны са збожжа, віна і алівы тваёй, першародных бычкоў і авечак, ані ўсяго таго, на чым прысягнуў ты і што захацеў скласці на добраахвотную ахвяру, ані першага плёну рук тваіх.

Калі ў трэцім годзе, годзе дзесяціны, аддзеліш усе дзесяціны з усіх пладоў тваіх і аддасі іх левіту, і чужынцу, і сіраце, і ўдаве, каб елі ў брамах тваіх і насычаліся ўдосталь,

Калі гэта дайшло да вушэй супольнасці, сыны Ізраэля ахвяравалі шмат пяршыняў збожжа, віна і аліўкавага алею, таксама мёду ды ўсяго, што родзіць зямля, і прынеслі з усяго багатыя дзесяціны.

Але і сыны Ізраэля і Юды, якія абжыліся ў гарадах Юдэі, прынеслі дзесяціны з валоў і авечак, і дзесяціны з асвячонага, што асвячалі яны Госпаду, Богу свайму; і паскладалі ўсяго гэтага вялікія груды.

знеслі туды як дары, так і дзесяціны, і ўсё рупліва асвяцілі. А загадчыкам іх быў Хананія левіт і Сямэй, другі брат яго,

і пяршыні харчоў нашых, і ўзліванняў нашых, і плады з кожнага дрэва, таксама пяршыні вінаграду і аліўкавага алею мы будзем прыносіць святарам у камору дома Бога нашага, і дзесяціну з нашай зямлі — левітам. Самі левіты атрымоўваюць дзесяціны з усіх гарадоў гаспадаркі нашай.

А святар, сын Аарона, хай будзе разам з левітамі, калі яны будуць збіраць дзесяціны, і хай левіты прынясуць дзесятую частку дзесяціны ў камору скарбоўні ў доме Бога нашага.

“Ідзіце ў Бэтэль, і бязбожнае чыніце ў Галгале, і памнажайце злачынствы; і складайце ахвяры вашы кожнай раніцы і кожны трэці дзень — дзесяціны вашыя!

Прынясіце ўсе дзесяціны ў скарбніцу, і хай будзе ежа ў доме Маім; і выпрабуйце Мяне, — кажа Госпад Магуццяў, — адносна таго, ці не адкрыю Я вам бездань нябесную і ці не вылью на вас шчодрага дабраславення,

Вось, і тыя з сыноў Левія, што атрымліваюць святарства, маюць наказ браць дзесяціны з народа паводле закону, значыць ад братоў сваіх, хоць і яны выводзяцца са сцёгнаў Абрагама.

І тут людзі смяротныя бяруць дзесяціны, а там Той, Хто мае сведчанне, што жыве.

І, калі можна так сказаць, таксама і Леві, які бярэ дзесяціны, аддаў дзесяціну праз Абрагама,

і прынеслі святарскія шаты, і першыя плады, і дзесяціны, і паклікалі назіраў, якія напоўніліся днямі,

Рашылі есці і пяршыні збожжа, і дзесяціны віна і аліўкавага алею, якія, асвячоныя, захавалі для святароў, што адбываюць службу перад абліччам Бога нашага ў Ерузаліме, да тых рэчаў нікому з народа нельга дакранацца.

пры кожным дарэнні рабі твар свой вясёлым, ды з радасцю ўскладзі ў ахвяру дзесяціны свае;

Я, аднак, адзін хадзіў часта ў Ерузалім у дні святочныя, як ёсць прадпісана для ўсяго Ізраэля ў вечным загадзе; заносіў я ў Ерузалім пяршыні фруктаў і звяроў, і дзесяціны буйной і дробнай жывёлы, і першую воўну авечак,

і даваў гэта святарам, сынам Аарона, на ахвярнік, і сынам Леві, паслугуючым у Ерузаліме, даваў дзесяціны са збожжа, і віна, і аліўкавага алею, а таксама з дрэва граната, і з іншых дрэў пладовых; і другую дзесяціну плаціў я грашыма шэсць гадоў, і хадзіў, і штогод складваў гэта ў Ерузаліме.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter