Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГЛЕДЗЯЧЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «гледзячы» сустракаецца 19 разоў у 19 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГЛЕДЗЯЧЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І калі ўжо прамінула шмат дзён, ён жыў там жа, аднойчы Абімэлех, цар філістынскі, гледзячы праз акно, убачыў, што той жартуе з Рэбэкай, жонкай сваёй,

І паклаў ён пруты, якія часткова абадраў, у карытах, дзе збіралася вада, каб жывёла, калі збіралася на вадапой, глядзела на пруты і, гледзячы на іх, спарвалася.

І кожны раз, калі апладняліся моцныя асобіны, Якуб клаў пруты ў карытах з вадою перад вачамі жывёлы, каб пачыналі, гледзячы на іх.

Калі ён прыбег, Гэлі сядзеў на крэсле каля брамы, гледзячы на дарогу; бо трывожылася сэрца яго дзеля каўчэга Божага. Чалавек жа той, што прыйшоў, паведаміў гораду, і ўвесь горад загаласіў.

Калі каўчэг Госпада быў унесены ў горад Давіда, вось Міхол, дачка Саўла, гледзячы ў акно, убачыла цара Давіда, што падскокваў і радаваўся перад Госпадам, і пагардзіла ім у сваім сэрцы.

І калі каўчэг запавету Госпадавага прыбыў у горад Давідаў, Міхол — дачка Саўла, гледзячы праз акно, убачыла цара Давіда, які скакаў і весяліўся, і пагардзіла ім у сваім сэрцы.

бо пазайздросціў я бязбожным, гледзячы на спакойнае жыццё грэшнікаў.

Таму гавару ім у прыпавесцях, бо яны, гледзячы, не бачаць і, слухаючы, не чуюць ды не разумеюць.

Так спаўняецца над імі прароцтва Ісаі, які кажа: “Слыхам пачуеце — і не зразумееце. Гледзячы, будзеце глядзець — і не ўбачыце.

А той, гледзячы, казаў: «Бачу людзей, што як дрэвы. Бачу, ходзяць».

Ён ім сказаў: «Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Божага, а іншым яны праз прыпавесці, хоць, гледзячы, яны не бачаць і, слухаючы, не разумеюць.

Ён жа, гледзячы на іх, гаворыць: «Што значыць тады тое, што напісана: “Камень, што адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла”?

А здалёк стаялі ўсе знаёмыя Яго і жанчыны, што ішлі следам за Ім ад Галілеі, гледзячы на гэта.

Паўла ж, гледзячы адважна на раду, гаворыць: «Мужы браты! Да сённяшняга дня я жыў на віду Бога з заўсёды чыстым сумленнем».

гледзячы на пачынальніка і завяршыцеля веры, Ісуса, Які замест радасці, што была перад Ім, перанёс крыж, не дбаючы пра ганьбу, і сеў праваруч пасада Божага.

уздыхалі і лямантавалі, гледзячы на дым пажару і кажучы: “Хто ж падобны да гэтага горада, такога вялікага?”

як загадаў прарок пераселеным адносна закону, каб не забыліся на прыказанні Госпада і каб не збаламуціліся ў думках сваіх, гледзячы на залатых і срэбраных ідалаў і на аздабленне іх.

Пустыя ж з натуры ўсе людзі, якія не пазнаюць Бога і якія з таго, што з’яўляецца добрым, не змаглі пазнаць Таго, Хто існуе і, гледзячы на стварэнні, не пазналі Творцу.

адзін аднаго ўмацоўвае дабром; ды хто насыціцца, гледзячы на Яго славу?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter