Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ХЛОПЕЦ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «хлопец» сустракаецца 20 разоў у 20 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ХЛОПЕЦ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А мы адказалі гаспадару майму: “Ёсць у нас бацька стары і хлопец малады, які ў старасці яго нарадзіўся, якога родны брат памёр, і ён адзін застаўся ад маці сваёй, бацька таму пяшчотна любіць яго”.

Мы даказвалі гаспадару майму: “Не можа хлопец пакінуць бацькі свайго, бо, калі яго пакіне, той памрэ”.

Дык застануся я, паслугач твой, за хлопца ў службе гаспадару майму, а хлопец хай ідзе з братамі сваімі.

І ён сказаў мне: “Неўзабаве пачнеш і народзіш сына. Сцеражыся, каб не піць віна і сікеры, і нічога нячыстага не есці, бо хлопец будзе назірам Божым ад улоння маці аж да дня смерці сваёй”».

Пасля нарадзіла яна сына і назвала яго імем Самсон. І хлопец рос, і дабраслаўляў яго Госпад.

І павяла яго з сабою пасля таго, як адняла, з трохгадовым быком, адной эфай мукі і з бурдзюком віна; і прывяла яго ў дом Госпада ў Сіло. А хлопец быў яшчэ дзіцём.

І, калі глянуў філістынец і ўбачыў Давіда, ён пагардзіў ім; бо быў ён яшчэ хлопец, руды і прыгожы абліччам.

А ты ўстань і вяртайся да дому свайго, і пры самым тваім прыходзе ў горад памрэ хлопец,

І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыбыла ў Тэрсу; і калі яна пераступала парог дома, памёр хлопец.

І рос той хлопец; і аднойчы пайшоў ён да свайго бацькі, да жняцоў,

А Гэхазі апярэдзіў іх, і паклаў кій на твар хлопца, і не было ані голасу, ані знака жыцця; і Гэхазі пайшоў насустрач яму, і паведаміў яму, кажучы: «Хлопец не прачнуўся».

Такім чынам, увайшоў Элісей у дом, і, вось, хлопец ляжаў мёртвы на ложку яго;

А ён зноў хадзіў па доме ўзад і ўперад, і вярнуўся назад, і прытуліўся да яго, і хлопец чхнуў сем разоў і расплюшчыў вочы.

І сказаў Давід: «Сын мой Саламон яшчэ хлопец малады і кволы; дом жа, які мае быць пабудаваны Госпаду, павінен быць такі, каб ва ўсіх краях быў вядомы і праслаўлены. Дык я прыгатую яму ўсё неабходнае». І з гэтае прычыны перад сваёй смерцю Давід прыгатаваў многа ўсяго.

І насварыўся на яго Ісус, і дэман выйшаў з яго, і ў тую гадзіну хлопец паздаравеў.

І выбраўся ў дарогу хлопец і анёл разам з ім; і сабака выбег з ім і пабег за імі. І ішлі абодва, і захапіла іх першая ноч; і затрымаліся каля ракі Тыгр.

І хлопец пайшоў на раку памыць ногі, і вынырнула з вады вялікая рыба, і хацела праглынуць нагу хлопцаву, і ён закрычаў.

І сказаў яму анёл: «Схапі яе і трымай!» І хлопец схапіў рыбу і выцягнуў яе на сухмень.

І хлопец, разрэзаўшы тую рыбу, выняў жоўць, сэрца і печань; і рыбу спёк і з’еў, і рэшту пасоленую захаваў. І пайшлі разам абодва, аж пакуль не прыйшлі ў Мідыю.

І тады спытаўся хлопец у анёла і сказаў яму: «Браце Азарыя, што за лякарства ў сэрцы, і ў печані рыбы, і ў жоўці?»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter