Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЛІЧЫЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «лічыў» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЛІЧЫЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ці ж не лічыў ён нас за чужых, бо прадаў нас і з’еў плату за нас?

І калі мсціўца за кроў будзе пераследаваць яго, хай не аддадуць яго ў рукі яго, бо ён, не разумеючы таго, забіў блізкага свайго і не лічыў яго ворагам ані ўчора, ані заўчора.

так і я меў месяцы мучэнняў і лічыў цяжкія ночы свае.

Барані, Божа, каб я лічыў вас справядлівымі; пакуль не памру, не адступлюся ад сваёй невінаватасці.

Цяпер жа смяюцца з мяне маладзейшыя за мяне гадамі, бацькоў якіх не лічыў я годнымі паставіць побач з сабакамі стада майго;

Ці ж Ён не бачыў шляхоў маіх і не лічыў усе крокі мае,

Калі лічыў я золата бяспекай маёй і гаварыў чыстаму золату: “Надзея мая!”;

Сэрца тваё са страхам будзе пытацца: «Дзе той, што пісаў? Дзе той, што важыў? Дзе той, што лічыў крэпасці?»

Які, маючы постаць Божую, не лічыў Сваім здабыткам роўнасць з Богам,

Але ўсё, што лічыў я здабыткам, тое дзеля Хрыста прызнаў я за марнасць.

Падумайце самі, наколькі ж страшнейшых кар варты той, які Сына Божага патаптаў, ці кроў запавету, якой быў асвечаны, за звычайную лічыў і Духа ласкі зняважыў?

Бо лічыў за большае багацце знявагі Хрыстовы, чым скарбы егіпецкія, бо глядзеў на ўзнагароду.

пры дапамозе Госпада ўпакораны тымі, якіх лічыў за нішто, скінуўшы пышныя шаты і пад відам уцекача прайшоўшы пасярэдзіне земляў, дабраўся адзін у Антыёхію, перш за ўсё абезнадзеены гібеллю войска.

Бо Пталемей, называны Макронам, лічыў за лепшае справядліва адносіцца да юдэяў, дзеля несправядлівасці, якую ім спрычыняў, і ў справах адносна іх імкнуўся абыходзіцца з імі міралюбна.

І ад таго дня Табіэль штодзень лічыў час, за колькі сходзіць і за колькі вернецца сын яго. І калі дні мінулі, і сын яго не вяртаўся,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter